Навіны на тэму: акцыі
09.01.2012 Былы падпалкоўнік міліцыі будзе звяртацца ў Следчы камітэт
Пракуратура Мінскай вобласці не знайшла падставаў для правядзення праверкі ў дачыненні супрацоўнікаў салігорскай міліцыі, якія далі ілжывыя сведчанні ў судзе Салігорскага раёну па справе аб маўклівых пратэстах. У сувязі з гэтым былы падпалкоўнік фінансавай міліцыі Вікатар Малочка прыняў рашэнне звярнуцца з адпаведным запытам у новаствораны Следчы камітэт
04.01.2012 З гомельскага ІЧУ вызвалены Дзмітрый Шаўчэнка
4 студзеня адбыў пяць сутак пакарання гомельскі лідэр інтэрнэт-суполкі «Рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі» Дзмітрый Шаўчэнка. Прычым міліцыянеры, ужо па традыцыі, не выпусцілі ў вызначаны тэрмін актывіста з ІЧУ, а спачатку даставілі яго ў РАУС, а ўжо адтуль адпусцілі. Тым часам сябры і паплечнікі Дзмітрыя чакалі яго каля ізалятара, што ў іншым раёне Гомеля.
03.01.2012 Апазіцыйнага актывіста выключаюць з каледжа
Пакуль маладэчанец Павел Сяргей адсіджваў свае суткі за 19 снежня, да яго дадому прыйшоў ліст аб выключэнні хлопца з навучальнай установы. Афіцыйная прычына – “за пропускі”. За апошнія месяцы гэта ўжо другая спроба адміністрацыі пазбавіцца непатрэбнага навучэнца.
02.01.2012 Віцебскага актывіста Сяргея Каваленку падтрымаў ягоны зямляк у Брусэлі
Палітэмігрант з Віцебску Зміцер Піменаў, кіраўнік створанага ў Бельгіі Беларуска-еўрапейскага задзіночання, распачаў гладоўку салідарнасці з Сяргеем Каваленкам. Сябар КХП БНФ Сяргей Каваленка сам галадае ўжо 15-ты дзень, знаходзячыся ў віцебскім СІЗА.
30.12.2011 Алеся Чаркашына выклікаюць у пракуратуру
Следчых зацікавіла запрашэнне на сустрэчу, якое гарадскі каардынатар БХД нібыта размясціў на сваёй старонцы Вконтакте.
23.12.2011 Чэшскія няўрадавыя арганізацыі заклікалі Беларусь да вызвалення палітычных вязняў
Першым заклікам 19 сьнежня была ранішняя акцыя перад беларускай амбасадай у Празе за вызваленне Алеся Бяляцкага і астатніх беларускіх палітычных вязняў. Пасля яе адбылося інсцэнаванае затрыманне студэнтаў у Карлавым універсітэце і флэшмоб у цэнтры Прагі.
22.12.2011 Іван Шэга падаў у суд скаргу на Слонімскі выканкам
Слонімскі лідэр партыі БНФ звярнуўся ў суд Слонімскага раёна са скаргай на шматлікія адмовы гарадскіх чыноўнікаў у правядзенні пікету з мэтай інфармавання насельніцтва аб сітуацыі з Праваабарончым цэнтрам “Вясна” і яе кіраўніком Алесем Бяляцкім.
22.12.2011 У Стакгольме прайшла нон-стоп акцыя салідарнасці з Беларуссю
19 снежня з 12:00 да 24:00 на найвялікшай плошчы Стакгольма “Medborgarplatsen” прайшла нон-стоп акцыя салідарнасці з Беларуссю. Тэксты беларускіх пісьменнікаў і паэтаў чыталі на шведскай і ангельскай мовах вядомыя палітыкі, пісьменнікі і журналісты Швецыі, сябры беларускай суполкі “Sveriges Belarusier”.
20.12.2011 Крэсла віцэ-прэзідэнта FIDH Алеся Бяляцкага пуставала ў Ерэване
Падчас прэзентацыі ў Ерэване гадавой справаздачы Абсерваторыі па абароне правоў праваабаронцаў месца віцэ-прэзідэнта FIDH Алеся Бяляцкага ў залі заставалася вольным. Такім чынам армянскія праваабаронцы заклікалі да вызвалення свайго беларускага калегі.
20.12.2011 Улёткі “Свабоду Алесю Бяляцкаму” зноў з’явіліся на вуліцах Бярозы (фота)
Пасля зняволення кіраўніка Праваабарончага цэнтра “Вясна” Алеся Бяляцкага на сценах дамоў, ля пад’ездаў у горадзе Бяроза ў другі раз з’явіліся ўлёткі: “Свабоду Алесю Бяляцкаму!”. Не выключана, гэта стала адказам на адмову адпусціць палітвязня развітацца з цяжка хворым 82-гадовым бацькам.
20.12.2011 Жыхарам Гомеля ў гадавіну Плошчы нагадалі пра палітычных вязняў
Вечарам 19 снежня на цэнтральных вуліцах Гомеля – Савецкай і Перамогі, з'явіліся партрэты палітычных вязняў. Акцыю зладзілі сумесна «Малады Фронт» і «РЧСС». Інфармацыйнае мерапрыемства было прымеркаванае да гадавіны Плошчы.
20.12.2011 У Бабруйску адзначылі ўгодкі Плошчы
19 снежня ў Бабруйску прайшлі дзве акцыі, якімі гараджанам нагадалі пра сумныя падзеі мінулага года. Першую зладзілі два маладых чалавекі, удзельнікі Плошчы -- яны надзелі на твары марлевыя маскі з надпісам “ШОС”, у руках трымалі запаленыя знічы. Другая акцыя прайшла пазней на плошчы Перамогі, ля помніка ахвярам рэпрэсій.
20.12.2011 Салігорская плошча была пад кантролем міліцыі
Каля 19:00 у цэнтры сталіцы шахцёраў пачалі збірацца дэмаратычныя актывісты. У гэты час на галоўнай плошчы гораду ўжо прысутнічалі супрацоўнікаў міліцыі ў форме і ў цывільным. Актывісты не сталі выходзіць на пляц з запаленымі свечкамі, як тое было прадугледжана фарматам акцыі.
20.12.2011 У Гародні адзначылі ўгодкі Плошчы
19 снежня ў Гародні адзначылі ўгодкі Плошчы – падзей мінулага году ў Мінску. Больш дзесяці чалавек, актывістаў Аб’яднанай грамадзянскай партыі, прыйшлі ў Пакроўскі сабор гораду, запалілі і паставілі пад іконамі 19 свечак за здароўе ўсіх пацярпелых.
20.12.2011 У Брэсце ўзгадалі падзеі мінулагодняй Плошчы
Удзельнікі акцыі сабраліся на плошчы Свабоды, дзе запалілі лампады і паставілі іх ля помніка, усталяванага ў гонар тых, хто вызваляў Брэст у 1944- м годзе ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Побач са свечкамі актывісты пакінулі таблічку з надпісам “Запалі свечку надзеі ў сваім сэрцы” і датай “19 снежня 2011 года”.










