Навіны на тэму: акцыі
26.01.2012 Ва Украіне ідзе кампанія ў падтрымку палітвязняў Беларусі
Еўрарадыё паразмаўляла з ініцыятарам акцыі Ігарам Гузём.
23.01.2012 У грамадскім жыцці Салігорску настаў “ледніковы перыяд”
Выказаць свае патрабаванні аб унясенні зменаў у Выбарчы кодэксе ды правядзенні свабодных парламенцкіх выбараў у 2012 годзе жыхары Салігорску не змогуць “у сувязі з працамі па заліўцы лёду на тэрыторыі стадыёна”. Менавіта такую прычыну амбежавання грамадзянскіх правоў пазначылі ў сваім адказе чыноўнікі салігорскага выканкаму.
23.01.2012 Абскарджанне па справе аб запаленых свечках прызначана на канец студзеня
Арцём Мархасёў, які за запаленыя ў Бабруйску на Дзяды свечкі быў пакараны штрафам на 700 тысяч беларускіх рублёў, атрымаў ліст з Магілёўскага абласнога суда. Бабруйчанін расказаў, што разгляд справы па яго скарзе прызначылі на 31 студзеня
19.01.2012 Перформанс з партрэтамі зніклых у Палацы мастацтваў
У мінскім Палацы мастацтваў 18 студзеня распачаўся Другі фестываль беларускага духоўнага мастацтва. Падчас яго мастак Алесь Пушкін прэзентаваў інсталяцыю, прысвечаную зніклым людзям.
17.01.2012 Распачаўся онлайн-збор подпісаў за адмену артыкула 193.1
17 студзеня стартаваў онлайн-збор подпісаў за адмену артыкула 193.1 Крымінальнага Кодэкса – дзейнасць ад імя незарэгістраваных арганізацый.
17.01.2012 Барысаў: Абласны суд пакінуў штраф дэмактывісту ў сіле
Суддзя Менскага абласнога суда Г.В. Руноў палічыў, што пакаранне зборшчыку подпісаў за правядзенне Народнага сходу Мікалаю Ільюшонку ў выглядзе штрафу ў памеры 15 базавых велічынь за нібыта арганізацыю несанкцыянаванага масавага мерапрыемства, правамерна.
16.01.2012 У Віцебску судзяць "за нецэнзурную лаянку" пасля затрымання за ўлёткі
На грамадзяніна Расійскай Федэрацыі, сябра партыі "Адзіная Расія" і актывіста кампаніі "Гавары праўду" Пятра Іванова за тры дні склалі два розныя пратаколы. Першы знік, другі стаўся прадметам разгляду ў Кастрычніцкім райсудзе. Але так і засталося невядомым, з якой мэтай у кватэры "хулігана" Іванова праводзілі агляд, а па сутнасці – ператрус.
16.01.2012 У Брэсце пададзены заяўкі на правядзенне трох пікетаў у адзін дзень
Ініцыятыва правядзення такіх акцый 28 студзеня ў розных месцах горада зыходзіць ад брэсцкіх актывістаў Беларускай партыі левых “Справядлівы свет”, які ўжо перадалі ў мясцовы гарвыканкам адпаведныя заяўкі, каб атрымаць неабходны па цяперашняму закандаўству дазвол.
16.01.2012 Міліцыянты затрымалі ўдзельнікаў акцыі па раздачы ежы (абноўлена)
У Менску непадалёку ад станцыі метро “Усход” міліцыя затрымала 6 удзельнікаў акцыі па раздачы ежы. Дакладнай прычыны затрыманьня міліцыянты не назвалі: казалі штосьці пра антысанітарыю і забарону на правядзеньне такіх акцый у грамадскіх месцах. Праз 2 гадзіны затрыманых выпусьцілі, склаўшы пратаколы апытаньня.
13.01.2012 Акцыя салідарнасці са Статкевічам і Саннікавым у Віцебску (фота)
У горадзе з'явіліся ўлёткі з партрэтамі палітвязняў і патрабаваннем іх неадкладнага вызвалення. Правядзенне акцыі салідарнасці было прымеркавана да 12 студзеня – даты судовага працэсу над Мікалаем Статкевічам, калі палітвязню прысудзілі тры гады турэмнага зняволення замест утрымання ў калоніі.
13.01.2012 Акцыя салідарнасці з палітвязнямі ў Бабруйску
Акцыя салідарнасці з палітвязнямі адбылася 12 студзеня ў Бабруйску. На вуліцах горада ў розных месцах было вывешана каля сотні інфармацыйных улётак, у якіх змяшчаўся заклік “Усім палітвязням свабоду!”. Правядзенне акцыі салідарнасці было прымеркавана да судовага працэсу над Мікалаем Статкевічам.
12.01.2012 Суддзя намерана высветліць, ці законнымі былі забароны пікетаў у падтрымку Бяляцкага ў Слоніме
Сёння ў памяшканні суда Слонімскага раёна павінна было адбыцца судовае паседжанне па скарзе лідэра мясцовай суполкі Партыі БНФ Івана Шэгі на дзеянні Слонімскага райвыканкаму. Суддзя Наталля Радзіонік суд прызначыла на 19 студзеня, матывуючы гэта тым, што яна павінна дасканала вывучыць справу.
11.01.2012 Дацкі Міністр па Eўрапейскіх Справах падтрымаў беларускі пікет
10 студзеня актывісты "Звязу на карысць дэмакратыі ў Беларусі" правялі інфармацыйны пікет каля прэс-цэнтра Фоксал, дзе ў той час адбывалася сустрэча з Дацкім Міністрам па Еўрапейскіх Справах Нікаласам Вамменам.
09.01.2012 ЗАПРАШЭННЕ НА ПРЭЗЕНТАЦЫЮ У ВІЛЬНІ
16 студзеня Беларускі Дом правоў чалавека супольна з Праваабарончым цэнтрам "Вясна" і Грамадзянскай кампаніяй "Наш Дом" запрашае на прэзентацыю кнігі, календара, дзіцячай размалёўкі, паштоўкі і шэрагу відэа кліпаў, прысвечаных удзельнікам Плошчы-2010.
09.01.2012 У Маладэчне збіралі сродкі на білет для прэзідэнта (фота)
У суботу вечарам у Маладэчне ў цэнтры горада, каля цэнтральнага парка, з’явіўся трохлітровы слоік з заклікам здаваць сродкі на білет у Кувейт для прэзідэнта. Мінакі ўсміхаліся, некаторыя кідалі туды дробязь. Зразумела, што дзяжурыць камусьці каля слоіка было небяспечна, таму ягоны лёс застаўся невядомым, але некалькі гадзінаў ён прастаяў дакладна.










