Навіны на тэму: акцыі
22.02.2012 У падтрымку кіраўніка незалежнай прафсаюзнай суполкі “Граніту” будуць пікетаваць
Ініцыятарам правядзення акцыі салідарнасці ў Брэсце з’яўляецца старшыня мясцовага прафсаюза работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці Зінаіда Міхнюк, якая збіраецца правесці пікет 7 сакавіка, пра што яна паведаміла ў заяўцы, перададзенай у гарвыканкам.
20.02.2012 Бабруйск: Арцём Мархасёў накіраваў скаргу ў Вярхоўны суд
Асуджаны за запаленыя на Дзяды свечкі Арцём Мархасёў вырашыў дабівацца праўды да канца і на днях накіраваў скаргу ў Вярхоўны суд. Нагадаем, што ён, а таксама Алена і Дзмітрый Тоўсцікі, Марына Іванова па рашэнні бабруйскай суддзі Таццяны Тарабуевай атрымалі па 700 тысячаў штрафу кожны.
20.02.2012 У Хоцімску нагадалі пра палітвязняў (фота)
У гарадскім пасёлку Хоцімск 18 лютага з’явіліся ўлёткі з пытаннямі “Калі адпусцяць палітвязняў?” і “Калі нашы суды стануць незалежнымі?”. Акцыю ў межах кампаніі “100 пытанняў да ўлады” правялі мясцовыя актывісты “Гавары праўду”.
16.02.2012 Яскевіч і Севярынец падалі наглядныя скаргі
Тацяну Севярынец і Ірыну Яскевіч аштрафавалі за правядзенне 8 кастрычніка 2011 году Народнага сходу: Кастрычніцкі райсуд расцаніў яго як несанкцыянаваную акцыю. Суддзя абласнога суду Ірына Смалякова падзяліла гэтае меркаванне і пакінула пастанову ў сіле.
16.02.2012 Клімавічы: “Калі адпусцяць палітвязняў?” (фота)
У горадзе Клімавічы 15 лютага на дошках аб’яў, каля ўваходаў у крамы і ў пад’ездах жылых дамоў з’явіліся ўлёткі з пытаннямі да ўладаў “Калі адпусцяць палітвязняў?” і “Калі нашы суды стануць незалежнымі?”.
15.02.2012 Лісты ў абарону палітвязняў
Былы палітвязень Сяргей Казакоў і нядаўна выключаны з універсітэта студэнт Аляксандр Вялітчанка накіравалі 14 лютага лісты ў Адміністрацыю прэзідэнта з патрабаваннямі тэрміновага вызвалення палітычных зняволеных Андрэя Саннікава, Змітра Бандарэнкі, Алеся Бяляцкага, Міколы Статкевіча і іншых.
14.02.2012 Бел-чырвона-белы сцяг у Віцебску – на знак салідарнасці з палітзняволенымі (фота)
Моладзевыя актывісты вывесілі нацыянальны сцяг над шашой, якая злучае мікрараёны “Лучоса” і “Маркаўшчына”. Хлопцы кажуць, што паспрабуюць рабіць гэта рэгулярна – на знак салідарнасці з усімі беларускімі палітвязнямі, і ў прыватнасці з Сяргеем Каваленкам.
13.02.2012 “Гульня скончана-2012” — на праспекце Незалежнасці ў Слоніме (фота)
На праспекце Незалежнасці ў Слоніме, паміж самымі густанаселенымі мікрараёнамі Энка і Брэсцкай вуліцай, невядомыя асобы на снезе напісалі вялікімі літарамі —“Gameover-2012”. Слова Game over азначае (англ. game over — «Гульня скончана»).
11.02.2012 Тры актывісты "Еўрапейскай Беларусі" затрыманыя ў Дзяржынску (абноўлена)
Сёньня каля 13.30 у Дзяржынску былі затрыманыя тры актывісты "Еўрапейскай Беларусі" Аляксандр Тарнагурскі, Анатоль Жулетнікаў і Ўладзімер Дзенісевіч. Маладыя людзі спрабавалі вывесіць расьцяжку з тэкстам "Свабоду Бяляцкаму!".
06.02.2012 Акцыя ў Празе “Беларусь: Правы чалавека выселілі”
Раніцай 6 лютага каля брамы амбасады Рэспублікі Беларусь зьявіліся аўтамабілі з мэбляй і лозунгамі “Беларусь: правы чалавека выселілі”. Так пачалася акцыя ў падтрымку беларускага праваабаронцы Алеся Бяляцкага і Праваабарончага цэнтру “Вясна”.
06.02.2012 У Нью-Ёрку прайшоў мітынг у падтрымку беларускіх палітвязняў
4 лютага у Нью-Ёрку, побач з штаб-кватэрай Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў прайшла акцыя ў падтрымку беларускіх палітвязняў. Удзельнікі акцыі трымалі партрэты Міколу Статкевіча, Алеся Бяляцкага, Андрэя Саннікава, Змітра Бандарэнку. Акцыю арганізавала Беларуска-амерыканскае згуртаванне “Пагоня”.
01.02.2012 У Слоніме нагадваюць пра палітычных вязняў (фота)
У розных грамадскіх месцах: на прыпынках, пад’ездах шматпавярховых дамоў, адміністрацыйных будынках расклеена некалькі сотняў улётак з партрэтамі беларускіх палітычных зняволеных і з заклікам “Свабоду палітвязням!”.
01.02.2012 Імёны лаўрэатаў прэміі “Люблю Беларусь” назавуць 14 лютага
Штогадовую прэмію «Люблю Беларусь», заснаваную «Маладым фронтам», сёлета ўручаць трэці раз. Узнагароджаньне адбудзецца ў памяшканьні Партыі БНФ 14 лютага.
01.02.2012 У Стакгольме прайшоў пікет у падтрымку Бяляцкага
Каля беларускай амбасады ў Стакгольме 31 студзеня прайшоў пікет у падтрымку праваабаронцы Алеся Бяляцкага і іншых беларускіх палітвязняў. Шведзкая праваабарончая арганізацыя Östgruppen ладзіла акцыю сумесна з арганізацыямі Civil Rights Defenders, шведзкай філіяй Міжнароднай амністыі, Шведскім саюзам пісьменнікаў і KIC.
30.01.2012 У Магілёве заснаваны турнір па міні-футболу імя журналіста Эдуарда Брокарава
Першае спаборніцтва паміж чатырма камандамі адбылося ў нядзелю 29 студзеня. Эдуард Брокараў -- журналіст і грамадскі дзеяч, заснавальнік горацкай газеты “УзГорак”. Адыйшоў ад нас у 2010 годзе.










