Навіны на тэму: акцыі
07.03.2012 Акцыя ад «Свабоднага рэгіёну» у Наваполацку (фота)
У горадзе на афішных тумбах былі расклееныя партрэты Мікалая Статкевіча і Андрэя Саннікава, а таксама ўлёткі, якія заклікалі да байкоту маючых адбыцца парламенцкіх выбараў. Частка ўлётак была прысвечана аналізу «дасягненняў» рэспублікі за час кіравання Аляксандра Лукашэнкі.
05.03.2012 Штрафы за салідарнасць з Алесем Бяляцкім
У Дзяржынску актывістам "Еўрапейскай Беларусі" Аляксандру Тарнагурскаму і Уладзіміру Дзенісевічу былі прызначаныя штрафы ў памеры 20 і 10 базавых велічыняў па артыкуле 21.14 ч.2 КаАП РБ.
01.03.2012 Пачалася акцыя «Пакінь дыктатара на лёдзе»
Польскі парламентарый Марэк Мігальскі ініцыяваў у інтэрнэце збор подпісаў за адмену чэмпіянату свету па хакеі ў 2014 г. у Беларусі.
29.02.2012 Агульнанацыянальная дыктоўка працягваецца (відэа)
Першы этап агульнанацыянальнай дыктоўкі быў прымеркаваны да 21 лютага - Міжнароднага дня роднай мовы. Наступныя этапы напісання адбудуцца 15 сакавіка ў 17.30 (2-і этап) і 23 сакавіка ў 19.30 (3-і этап, прысвечаны ўгодкам БНР) ў сядзібе Таварыства Беларускай Мовы ў Менску па адрасе вул. Румянцава. Кожны можа напісаць яе сам ці са сваімі блізкімі ды сябрамі нават дыстанцыйна праз інтэрнэт.
29.02.2012 Міліцыя пераследуе з-за фотаздымкаў у Інтэрнэце
Як стала вядома праваабаронцам, салігорскага актывіста Маладога Фронту Андрэя Тычыну выклікаюць у міліцыю ў сувязі са з’яўленнем у горадзе ўлётак супраць смяротнага пакарання. Варта адзначыць, што пра распаўсюд друкаваных матэрыялаў самі міліцыянты даведаліся праз сеціва.
29.02.2012 У Слоніме -- акцыя ў падтрымку палітвязняў (фота)
Дзесяткі ўлётак з партрэтамі зняволеных і з заклікам “Свабоду палітвязням!” былі расклеены ў цэнтры Слоніма на дамах, інфармацыйных дошках, уваходах у крамы і на будынках дзяржаўных устаноў. Інфармацыйная кампанія з патрабаваннем свабоды палітвязням будзе працягвацца да таго часу, пакуль іх усіх не выпусцяць на волю.
28.02.2012 Бабруйчане салідарныя з палітвязнямі (відэа)
27 лютага ў Бабруйску зладзілі дзень салідарнасці з беларускімі палітвязнямі і прымеркавалі яго да дня народзінаў Яўгена Васьковіча.
28.02.2012 У Гародні забаранілі пікет у падтрымку палітвязняў
Гарадзенскім праваабаронцам Віктару Сазонаву і Раману Юргелю гарадскія ўлады адмовілі ў дазволе на правядзенне пікету ў падтрымку палітвязняў, які планавалася правесці 8 сакавіка. Гарвыканкам афіцыйным спаслаўся на тое, што заяўнікі не прынялі належных мераў па арганізацыі бяспечных умоваў правядзення заяўленага мерапрыемства.
27.02.2012 Валерый Шчукін выйграў суд
Суд Слуцкага раёна прызнаў вядомага ў краіне праваабаронцу Валерыя Шчукіна невінаватым у справе “імянных рыдлёвак”.
24.02.2012 Акцыя супраць смяротнага пакарання ў Салігорску (фота)
У межах акцыі жыхары гораду змаглі азнаёміцца з ўлёткамі ды інфармацыйнымі буклетамі агульнанацыянальнай кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання”. У буклетах, між іншым, апублікавана інтэрв’ю з маці Андрэя Жука з Салігоршчыны, расстралянага ў 2010 годзе.
24.02.2012 Швецкія цацкі зладзілі акцыю салідарнасці з беларускімі сябрамі (фота)
Яны вышлі з плакатамі: “Трымайцеся, сябры! Швецкія цацкі з вамі!” і “Швецкія цацкі за свабоду сходаў у Беларусі!” і патрабавалі вызвалення Паўла Вінаградава і Аляксандра Арцыбашава, асуджаных да 10 сутак адміністратыўнага арышту. Арганізатарам акцыі з'яўлялася цацачнае крыло швецкай праваабарончай арганізацыі Östgruppen.
23.02.2012 Затрыманых у Гомелі актывістаў адпусцілі з міліцыі
Пратрымаўшы ў аддзеле каля двух з паловай гадзін, актывістаў кааліцыі «Наша альтэрнатыва» Кастуся Жукоўскага, Андрэя Папова і Зміцера Карашкова адпусцілі з Цэнтральнага РАУС Гомеля. Між тым, у іх забралі антыалкагольныя ўлёткі, каля 430 асобнікаў, каб праверыць на адпаведнасць закону.
23.02.2012 Салігорская моладзь падтрымала зняволенага Івана Шылу (фота)
Арыштавнага напярэдадні ўручэння маладафронтаўскай прэміі “Люблю Беларусь” і зняволеннага на 22 дні арганізатара мерапрыемства Івана Шылу падтрымалі паплечнікі з Салігорска. 22 лютага па ўсім горадзе з’явіліся плакаты з інфармацыяй аб арышце маладзёна і патрабаваннем яго вызвалення.
22.02.2012 Паўлу Вінаградаву - 10 сутак арышту, на чарзе - Арцыбашаў
У судзе Маскоўскага раёна Менска судзілі актывіста грамадзянскай кампаніі “Гавары праўду” Паўла Вінаградава. Яго вінавацяць па артыкуле 23.34 КаАП РБ (Парушэньне парадку арганізацыі правядзеньня масавага мерапрыемства ці пікетаваньня) за акцыю «Игрушко митингуэ» каля Менгарвыканкама. Вядома, што Павал Вінаградаў абвесціў галадоўку. Суддзя Матыль Тацяна пакарала яго арыштам на 10 сутак.
22.02.2012 У Брэсце плануецца пікет у падтрымку Бяляцкага
Заяўка на правядзенне такой акцыі 8 сакавіка ў парку воінаў-інтэрнацыяналістаў, які вызначаны ўладамі для арганізацыі масавых мерапрыемстваў, пададзена ў Брэсцкі гарвыканкам правабаронцам Уладзімірам Вялічкіным.










