Навіны на тэму: акцыі
19.03.2012 Пад час акцыі супраць смяротнага пакарання ў Мінску затрымалі 8 чалавек
Пад час ускладаньня кветак да мемарыяльнай шыльды ў памяць аб загінулых ад тэракта 11 красавіка 2011года каля станцыі метро «Кастрычніцкая» супрацоўнкіі міліцыі затрымалі 8 чалавек.
17.03.2012 За “Сьметнік гісторыі" – 10 сутак арышту
Суд Савецкага раёна Менска ў другой палове дня 16 сакавіка асудзіў актывіста "Zмены" Уладзіміра Бачылу на 10 сутак арышту за арганізацыю несанкцыянаванай акцыі (арт. 23.34 КаАП РБ). Адміністратыўны пратакол, скаладзены на Арцёма Кузьміна быў накіраваны на дапрацоўку ў Савецкі РУУС.
17.03.2012 Пад час акцыі каля кітайскай амбасады ў Менску затрыманы Яўген Контуш
У другой палове дня 16 сакавіка каля амбасады Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Менску пад час правядзеньня акцыі быў затрыманы адзін з лідэраў беларускіх нацыянал-бальшавікоў Яўген Контуш. Выходныя ён правядзе ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна.
15.03.2012 Суд апраўдаў Святлану Задзядзюрыну
Студэнтку фізічнага факультэта БДУ, што была затрыманая 19 снежня 2011 года падчас акцыі салідарнасці з палітвязнямі і атрымала штраф, апраўдаў суд Партызанскага раёна Мінска.
14.03.2012 «Споведзь былога актывіста»
Былы актывіст РЧСС адмаўляецца, што ён быў актывістам. Чарговы «разгромны» матэрыял - «споведзь былога актывіста» з традыцыйным пасыпаннем галавы попелам, шальмаваннем апазіцыі і ўсхваленнем дзеючай улады з'явіўся на старонках газеты «Вячэрні Гомель».
14.03.2012 Супраць жыхароў “Уручча-2” задзейнічалі спецназ
Жыхароў мікрараёна “Уручча-2” спецназаўцы выціснулі з пляцоўкі, на якой збіраюцца пабудаваць шматпавярховы дом. Людзям пагражалі затрыманнямі і арыштамі на 15 сутак.
12.03.2012 У Магілёве работнікі хлебазавода пратэстуюць супраць нізкіх заробкаў
На магілёўскім хлебазаводзе № 4 працаўнікі, незадаволеныя заробкамі, напісалі зварот на адрас кіраўніцтва аб’яднання «Магілёўхлебпрам», у склад якога ўваходзіць прадпрыемства. Даслаць яго працаўнікі не паспелі, бо, як яны заяўляюць, адміністрацыя, даведаўшыся пра гэта, адразу пачала пераследаваць магчымых аўтараў ліста.
12.03.2012 Барысаў: Ігара Аскерку асудзілі на 10 сутак
У Барысаве сёння адбыўся суд над актывістам "Еўрапейскай Беларусі" Ігарам Аскерка, сынам асуджанага за акцыю ў падтрымку палітвязня Андрэя Саннікава актывіста Анатоля Аскеркі. Ігар Аскерка быў арыштаваны ўчора каля будынка Барысаўскага раённага суда пасля таго, як разгарнуў плакаты ў падтрымку палітвязняў і ў падтрымку свайго бацькі.
11.03.2012 У Брэсце збіраюць грошы ў падтрымку сям’і Сяргея Каваленкі
З ініцыятывай матэрыяльна дапамагчы сям’і віцебскага сябра КХП-БНФ, які ўжо больш за два месяцы трымае галадоўку за кратамі, выступілі ягоныя брэсцкія аднапартыйцы. Аднак непасрэдна ў зборы сродкаў бяруць удзел таксама прадстаўнікі грамадскіх арганізацый і незалежныя журналісты.
11.03.2012 Барысаўскія актывісты атрымалі 15 і 10 сутак адміністрацыйнага арышту
10 сакавіка адбыўся суд над затрыманымі 9 сакавіка актывістамі Анатолем Аскерка і Іванам Шутко. Суддзя Барысаўскага раённага суда Герасімовіч вынес рашэнне аб адміністрацыйным арышце Аскеркі на 15 сутак, а Шутко - на 10 сутак.
09.03.2012 Вілейскі дэпутат збіраецца пратэставаць
Дэпутат Вілейскага раённага Савета дэпутатаў Іосіф Маціюн падаў заяву на правядзенне пікету, мэтай якога акрэсліў выказванне пратэсту супраць парушэння ягоных канстытуцыйных правоў. Заяўнік лічыць, што ён падвяргаецца пераследу за адстойванне асабістага меркавання. У прыватнасці, з-за гэтага з ім не працягнулі працоўны кантракт.
09.03.2012 У Гародні пададзеная заяўка на правядзенне Дня Волі
Гарадзенскія прадстаўнікі трох дэмакратычных партый – АГП, БНФ і БСДГ падалі заяўку ў гарвыканкам на правядзенне 25 сакавіка ў горадзе мітынгу. Афіцыйны ліст падпісалі Юры Істомін, Вадзім Саранчукоў і Уладзімір Хільмановіч.
09.03.2012 Міжнародная акцыя “Вольная Беларусь” пройдзе 18 сакавіка
На 18 сакавіка прызначана правядзенне агульнаеўрапейскай акцыі "Вольная Беларусь", якую ўжо сёмы год запар ладзяць Маладыя Еўрапейскія Федэралісты (JEF). Арганізатары акцыі запрашаюць усіх ахвочых прыцягнуць увагу да падзеяў у Беларусі, а таксама дадаць свой унёсак да адзінай і вольнай Еўропы.
09.03.2012 У Бярозе адзначылі Дзень народзінаў Андрэя Саннікава (фота)
У Дзень нараджэння палітвязня, кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава, у Бярозе з’явіліся плакаты з ягонай выявай на цэнтральнай вуліцы. Мясцовыя актывісты адзначаюць, што гэта маленькі унёсак у вялікую падзяку мужнаму чалавеку, падтрымка ягонай сям’і.
09.03.2012 Міліцыя перашкодзіла гомельскім актывістам павіншаваць мінакоў з 8 сакавіка (відэа)
8 сакавіка ля цэнтральнага ўнівермагу Гомеля актывісты руху «Наша альтэрнатыва» праводзілі акцыю ў рамках кампаніі «Хопіць піць - трэба жыць!». Кастусь Жукоўскі, Зміцер Карашкоў, Васіль Такарэнка і Андрусь Цянюта віншавалі мінакоў з Міжнародным жаночым днём і раздавалі святочныя паштоўкі антыалкагольнай тэматыкі.










