Навіны на тэму: акцыі
25.03.2012 Дзень Волі-2012
25 сакавіка ў Мінску і рэгіёнах прайшлі акцыі з нагоды ўгодкаў абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі.
25.03.2012 25 сакавіка - святая дата для беларусаў (відэа)
У гэты дзень у 1918 годзе была абвешчана Беларуская Народная Рэспубліка - вольная і незалежная дзяржава. Афіцыйна беларускія ўлады не прызнаюць гэтую дату, але прадстаўнікі дэмакратычнай грамадскасці штогод святкуюць яе як Дзень Волі.
24.03.2012 Кастусь Жукоўскі вывесіў у цэнтры Гомеля нацыянальны сцяг
Актывіст кааліцыі «Наша альтэрнатыва» Кастусь Жукоўскі пачаў святкаванне Дня Волі вывешваннем бела-чырвона-белага сцяга над сваім домам у цэнтры Гомеля. Такім чынам ён адзначае гадавіну абвяшчэння БНР. Мінакі здзіўлена ўглядаюцца на дах дома, убачыўшы такі «разгул дэмакратыі», і здымаюць нацыянальны сцяг на мабільныя тэлефоны.
24.03.2012 Горкі: гараджан павіншавалі з надыходзячым Днём Волі
“Некаторыя казалі - Жыве Беларусь! Раз-пораз некаторыя адказвалі па-беларуску, а некаторыя перапытвалі, што гэта за свята. Мы адказвалі, што гэта свята было і яшчэ будзе дзём незалежнасці еўрапейскай Беларусі”, - распавядае грамадскі актывіст Андрэй Юркоў.
24.03.2012 За бел-чырвона-белы сцяг звольнены супрацоўнік аховы
У Оршы за бел-чырвона-белы сцяг, вывешаны актывістамі БХД, звольнены супрацоўнік пазаведамственнай аховы. Дырэктар “Аршанскіх электрасетак” Міхаіл Лук’янёнак абвінаваціў яго ў тым, што той дапусціў такое падчас сваёй змены.
24.03.2012 Барысаў: Анатоль Аскерка на волі
Сёння скончылася 15-сутачная адсідка актывіста Анатоля Аскеркі, які быў затрыманы 9 сакавіка за ўдзел у пікеце, прымеркаваным да дня нараджэння палітвязня Андрэя Саннікава.
24.03.2012 У Мінску затрыманыя ўдзельнікі дабрачыннага канцэрту (відэа)
24 сакавіка ў Доме культуры МТЗ быў запланаваны канцэрт у падтрымку ініцыятывы "Ежа замест бомбаў" (Food not bombs), аднак каля 19 гадзінаў 100 чалавек былі затрыманыя і дастаўленыя ў Партызанскі (дзяўчаты) і Цэнтральны РУУсы (хлопцы) сталіцы. Асноўную частку пасля дачы тлумачэнняў вызвалілі, але ў дачыненні да 13 чалавек усё ж былі складзеныя адміністрацыйныя пратаколы. Да суду ўсе яны змешчаны ў ізалятар на Акрэсціна, сярод затрыманых дзяўчына Алена Дубовік. Ігар Трухановіч быў збіты, яму выклікалі "хуткую".
24.03.2012 “Яны прынеслі сябе ў ахвяру за лепшую будучыню Беларусі”
Бярозаўскія грамадскія актывісты накіроўваюць лісты і віншавальныя паштоўкі палітвязням да Дня волі і выказваюць ім словы падтрымкі. “Людзі знаходзяцца за кратамі ў невыносных умовах. Ім будзе прыемна ведаць, што яны не адны, -кажа грамадскі актывіст Анатоль Сахаруша. - Калі разабрацца - то і мы ў няволі. Як пеў Сокалаў-Воюш, у нашай краіне за сценамі турмы таксама зона”.
23.03.2012 У Бялынічах да Дня волі распаўсюдзілі дэмакратычныя выданні
У райцэнтры Бялынічы 22 сакавіка адбылася акцыя, прымеркаваная да святкавання Дня Волі. Мясцовыя грамадскія актывісты распаўсюджвалі сярод жыхароў гарадскога пасёлка спецвыпускі маланакладных газет “Паходня” і “Магілёўскі Выбар” з гістарычнымі матэрыяламі пра адраджэнне беларускай дзяржавы ў 1918 годзе.
23.03.2012 Актывісты “Рэвалюцыі праз сацыяльныя сеткі” затрыманыя пасьля акцыі
Супрацоўнікі міліцыі пасьля 17 гадзін вечара затрымалі Насту Шулейка, Міхася Костку і фотааператара, прозвішча якога пакуль невядомае па падазрэньні ў здзяйсьненьні акцыі ў гандлёвым цэнтры “Сталіца” ў Менску.
21.03.2012 Улёткі ў падтрымку Сяргея Каваленкі з'явіліся сёння ў Оршы
У іх тэксце паведамляецца, што ў Сяргея засталася сям'я: яго маці, жонка, а таксама двое дзяцей - 7-мі месячная дачка і 7-мі гадовы сын, для якіх ён быў адзіным карміцелем. Таксама ўказваецца кантактны адрас для людзей, якія хочуць і могуць аказаць якую-небудзь дапамогу Сяргею Каваленку і яго сям'і.
21.03.2012 Людзі моляцца за жыццё Сяргея Каваленкі
Да малітвы, якая доўжыцца 24 гадзіны ў суткі, за галадаючага ў турме Сяргея Каваленку ўжо далучыліся 37 чалавек, у тым ліку жонка Сяргея Каваленка і грамадзяне Украіны. Пра гэта распавяла ініцыятар малення за выратаванне палітвязня брэсцкая актывістка Ірына Лаўроўская. Яна спадзяецца, што да гэтай ініцыятывы далучыцца яшчэ больш людзей.
21.03.2012 Уладзімір Малей прысвяціў свой марафонскі забег патрабаванню свабоды Алесю Бяляцкаму (фота)
Сярод удзельнікаў першага сёлетняга міжнароднага лёгкаатлетычнага прабегу ў Гомелі ў плямістых і чырвона-зялёных касцюмах праваабаронца з Брэста вельмі адрозніваўся - ён быў у майцы “Свабоду Бяляцкаму!” з выявай кіраўніка Праваабарончага цэнтра “Вясна”.
21.03.2012 У Брэсце ладзяць акцыі салідарнасці з Сяргеем Каваленкам
На ўлётках, якія з’явіліся ў шматлюдных месцах Брэста змешчаны фотаздымкі схуднелага Сяргея Каваленкі, зробленыя падчас судовага працэсу на ім, а таксама фота суддзі. Подпіс пад улеткамі: “Думаеце вас гэта не закране? Чакайце новы ГУЛАГ!”
19.03.2012 Орша: Бел-чырвона-белы сцяг у падтрымку Каваленкі
Ініцыятары гэтай акцыі прадэманстравалі сваю салідарнасць з галадаючым віцебскім актывістам Сяргеем Каваленка, выказалі сваю нязгоду з тым, што вывешванне нацыянальнага сцяга караецца крымінальна ў нашай краіне, а таксама паказалі, што справа Сяргея Каваленкі зможа працягвацца.










