Навіны на тэму: акцыі
23.04.2012 У Віцебску забаранілі тры пікеты да ўгодкаў Чырнобыльскай трагедыі
Сябру КХП БНФ Яну Дзяржаўцаву прыйшлі адмовы з раённых адміністрацый. Актывіст прасіў, каб мясцовыя ўлады далучыліся да арганізацыі мерапрыемстваў, але яго просьбу праігнаравалі. Актывісты заклікалі жыхароў горада, удзельнікаў ліквідацыі аварыі на Чарнобыльскай АЭС узяць удзел у жалобным мерапрыемстве "Вянок Чарнобылю".
20.04.2012 Экалагічная акцыя ў Слоніме (фота)
Сябры дэмакратычнага згуртавання Слоніма 19 красавіка правялі акцыю “Ачысцім лес ад смецця”. Больш за 20 чалавек прыехалі ў лясны масіў, які знаходзіцца ў мікрараёне Альбярцін горада Слоніма, і некалькі гадзін ачышчалі лес ад рознага смецця.
20.04.2012 Улады дазволілі «Чарнобыльскі шлях» у поўным аб’ёме
Арганізатары «ЧШ» маюць намер правесці яго «пад знакам патрабавання адмены будаўніцтва Астравецкай АЭС». Будзе таксама падымацца пытанне вызвалення палітвязняў.
20.04.2012 Пракурор Брэсцкай вобласці лічыць правільным папярэджанне Рыгору Грыку
28 лістапада 2011 года Рыгору Грыку было вынесена афіцыйнае пісьмовае папярэджанне за ўдзел у мясцовым сходзе 8 кастрычніка. Актывіст не прызнаваў сябе вінаватым і прасіў Генеральнага пракурора адмяніць незаконнае папярэджанне пракурора.
17.04.2012 Салігорская пракуратура праігнаравала парушэнне заканадаўства
Скарга грамадскага актывіста Уладзіміра Шылы ў пракуратуру на дачу нематываваных адказаў Салігорскім выканкам пакінута без разгляду. Нагадаем, што ўжо некалькі месяцаў запар мясцовы актывіст спрабуе легальным шляхам дамагчыся правядзення масавага мерапрыемства ў Салігорску.
16.04.2012 На карабліках — “Свабоду палітвязням!”
15 красавіка сябры дэмакратычнага згуртавання Слоніма правялі акцыю на беразе ракі Шчара, прысвечаную беларускім палітвязням. Яны віталі вызваленне Андрэя Саннікава і Дзмітрыя Бандарэнкі, а таксама нагадвалі пра астатніх вязняў, якія да гэтага часу застаюцца ў турмах.
09.04.2012 У Віцебску – новая акцыя салідарнасьці зь Сяргеем Каваленкам
8 красавіка ў Віцебску адбылася чарговая акцыя ў падтрымку галадоўніка Сяргея Каваленкі, які знаходзіцца ў цяжкім стане ў калёніі “Віцьба-3″. У акцыі ўзялі ўдзел жонка палітвязьня Алена і яшчэ адна дзяўчына.
09.04.2012 "Малады Віцебск" – за вызваленне Сяргея Каваленкі
6 красавіка актывісты руху "Малады Віцебск" вывесілі расцяжку "Свабоду Сяргею Каваленку" на будынку гандлёвага цэнтру "Беларусь".Каля аднаго з уваходаў яна правісела каля гадзіны, бачылі расцяжку дзесяткі наведнікаў "Беларусі"
03.04.2012 У абарону права на свабоду асацыяцыяў
Працягваецца збор подпісаў за адмену артыкулу 193.1 Крымінальнага Кодэксу Рэспублікі Беларусь за дзейнасьць ад імя незарэгістраваных арганізацыяў, які распачалі ў інтэрнэце актывісты «СТОП 193.1!» і грамадзкай ініцыятывы «Права на веру».
02.04.2012 Акцыі салідарнасці з палітвязнямі ў Віцебску (фота)
У апошнія дні сакавіка ў абласным цэнтры з'явіліся ўлёткі з партрэтамі зняволеных палітыкаў, у тым ліку прысвечаныя жыхару Віцебска Сяргею Каваленку. Таксама моладзевыя актывісты вывесілі некалькі расцяжак "Свабоду палітвязням".
29.03.2012 Салігорцы даслалі Лукашэнку паштоўкі супраць смяротнага пакарання (фота)
Салігорскія праваабаронцы працягваюць ажыццяўленне грамадскіх дзеянняў, скіраваных на адмену смяротнага пакарання ў Беларусі. Гэтым разам грамадскія актывісты гораду дасылалі паштоўкі да Аляксандра Лукашэнкі з патрабаваннем тэрміновага ўвядзення мараторыя на вынясенне смяротных прысудаў і выкананне пакаранняў.
27.03.2012 Віцебскія актывісты "Еўрапейскай Беларусі" вывесілі сцяг у падтрымку палітвязняў (фота)
Актывісты вывесілі сцяг на парэнчах чыгуначнага маста ў раёне вуліцы Маланаберажнай. Пад ім праходзяць 4 трамвайныя маршруты, так што бел-чырвона-белы сцяг выдатна бачылі тыя, хто ў ранішні час ехаў на працу ў бок раёнаў Маркаўшчыны і ДСК.
26.03.2012 Перфоманс пра сітуацыю ў Беларусі на вуліцах Кракава (фота)
Студэнты чатыры гадзіны сядзелі з звязанымі ланцугамі рукамі і чорнымі мяшкамі на галовах. Гэты акт сімвалізаваў сітуацыю, якая склалася на сёння ў Беларусі.
26.03.2012 Справаздача назіраньня за масавым мерапрыемствам 25 сакавіка 2012 г. у Менску па адзначэньні Дня Волі
На дадзеным масавым мерапрыемстве знаходзіліся 4 назіральнікі з пасьведчаньнямі, пра якіх было загадзя папярэджана ГУУС Менгарвыканкама. Па выніках назіраньня і запаўненьня тэматычнай анкеты, можна адзначыць наступныя моманты:
26.03.2012 У Познані 25 Сакавіка ўзгадалі беларускіх палітвязняў (фота)
Студэнты-палітолагі Познаньскага універсітэта 25 сакавіка арганізавалі акцыю па зборы лістоў да палітвязняў Беларусі. Большасць людзей ахвотна пагаджаліся і пісалі словы падтрымкі і салідарнасці.










