Навіны на тэму: акцыі
28.04.2012 Ушанаванне ахвяраў Чарнобыля ў Магілёве (відэа)
26 красавіка грамадскія актывісты ўшанавалі памяць ахвяраў чарнобыльскай катастрофы ў Магілёве. Нажаль, сёлета падобныя акцыі па ўсёй краіне не вылучаліся значнай колькасцю удзельнікаў.
27.04.2012 Віленская прабежка Уладзіміра Малея – за свабоду Бяляцкаму (відэа)
Уладзімір Малей, праваабаронца і нястрымны марафонец з Берасця, ужо не адну дыстанцыю прабег з заклікам “Свабоду Бяляцкаму!”
27.04.2012 Справаздача па назіраньні за масавым мерапрыемствам 26 красавіка 2012 г. “Чарнобыльскі шлях”
“Чарнобыльскі шлях” насіў мірны характар, нягледзячы на праявы гвалту з боку невялікай колькасьці яго ўдзельнікаў. Таксама з боку міліцыі мелі месца беспадстаўныя затрыманьні ўдзельнікаў акцыі. Гэта з’яўляецца недапушчальным і сведчыць, што падчас акцыі незаконна абмяжоўвалася права грамадзян на мірныя сходы.
27.04.2012 Суды за “Чарнобыльскі шлях”
Уладзімір Яроменак атрымаў 7 сутак арышту. Зміцер Крэмянецкі запатрабаваў адваката. Суд перанесены на 28 красавіка. Суддзя Дзмітрый Паўлючэнка пакараў яго арыштам таксама на 7 сутак. Рамана Васільева вярнулі са шпіталю і асудзілі на 15 сутак. Мікола Дземідзенка асуджаны на 15 сутак арышту. Суддзя Дзмітрый Паўлючэнка. Міхаіл Мускі - суддзя Аксана Рэлява, 15 сутак арышту.
27.04.2012 У Гомелі міліцыя не перашкаджала зладзіць акцыю памяці
Каля 30 актывістаў усклалі кветкі да капліцы, пабудаванай у памяць ахвяраў катастрофы на ЧАЭС. Прадстаўнікі АГП, партыі «Справядлівы свет», кампаніі «Гавары праўду» правялі таксама невялікае шэсце да капліцы ад універсаму «Бранскі» і зладзілі хвіліну маўчання.
27.04.2012 Начальнік Мазырскай міліцыі забараняў праваабаронцу здымаць афіцыйны мітынг-рэквіем
26 красавіка ў Мазыры ля капліцы памяці Ахвярам Чарнобыльскай катастрофы адбыўся штогадовы мітынг-рэквіем.
26.04.2012 Затрыманні ў Менску (дапаўняецца)
Па інфармацыі праваабаронцаў, у Савецкім РУУСе Менска - каля 30-ці затрыманых, сярод іх маладафронтаўцы Міхась Мускі і Раман Васільеў. З Цэнтральнага РУУСа выпусцілі затрыманых каля «Макдональдса» паблізу пл. Бангалор - 8 хлопцаў-расейцаў і 2 дзяўчат-беларусак. Мікола Дземідзенка пасля затрымання таксама дастаўлены ў Савецкі РУУС.
26.04.2012 Чарнобыльскі Шлях-2012 (+відэа)
26 красавіка ў Менску прайшло штогадовае шэсце і мітынг, прымеркаваныя да 26-ай гадавіны аварыі на ЧАЭС. Паводле ранейшых заяваў арганізатараў, асноўныя патрабаванні мітынгоўцаў будуць датычыць адмены будаўніцтва Астравецкай АЭС і вызвалення палітвязняў.
26.04.2012 У Брэсце Марата Несцярэнку і Аляксандра Ахмача затрымалі амаль на тры гадзіны (абноўлена)
Мясцовыя грамадскія актывісты праводзілі ў горадзе інфармацыйную акцыю, падчас якой распаўсюджвалі ўлёткі з нагоды гадавіны аварыі на Чарнобыльскай АЭС і плануемага будаўніцтва ў Беларусі атамнай электрастанцыі. Улёткі накіруюць на экспертызу, пасля чаго будзе вырашана, ці ёсць у дзеяннях Ахмача і Несцярэнкі адміністратыўнае прававапарушэнне.
26.04.2012 Маладафронтаўца асудзілі за расцяжку да “Чарнобыльскага шляху”
25 красавіка ў 23 гадзіны на ўваходзе ў станцыю метро "Інстытут культуры" ў Менску супрацоўнікі міліцыі затрымалі актывіста арганізацыі «Малады Фронт» Змітра Станкевіча, у якога з сабой была расцяжка, падрыхтаваная спецыяльна да вулічнай акцыі «Чарнобыльскі шлях».
26.04.2012 Барысаў: людзі ў цывільным спазніліся «пасці» дэмактывіста
Сёння раніцай жонка старшыні Барысаўскай гарадской арганізацыі Аб'яднанай грамадзянскай партыі Міхаіла Васільева заўважыла каля пад'езду падазроны аўтамабіль «Аўдзі» чорнага колеру, у якім двое людзей у цывільным яўна сядзелі не проста так.
26.04.2012 Замест “Чарнобыльскага шляху” ліквідатара чакае працоўная змена
Кіраўніцтва Івацэвіцкай жыллёва-камунальнай гаспадаркі парупілася аб тым, каб слесар раённага вадаканалу, ліквідатар аварыі на Чарнобыльскай АЭС Станіслаў Халадовіч не трапіў у Мінск на “Чарнобыльскі шлях”. Начная працоўная змена заменена без узгаднення з рабочым і растлумачэння прычын на дзённую 26-га.
26.04.2012 Абаронцы салігорскага лесу бачаць выйсце ў змене гарадскога кіраўніцтва
Лесапаркавую зону Салігорска ў зялёным трохкутніку на скрыжаванні вуліц Заслонава і Казлова, якую мясцовыя жыхары баранілі амаль два гады, усё ж высеклі. Пра гэта мясцовым праваабаронцам паведамілі актывісты кампаніі “Абаронім лес”.
26.04.2012 Перад “Чарнобыльскім шляхам” кватэры актывістаў наведвае міліцыя
Зраніцы 26 красавіка міліцыянты прыйшлі на кватэру да актывіста “Маладога фронту” Міколы Дземідзенкі. Увечары 25 красавіка міліцыянты ламіліся ў кватэру, дзе прапісаны актывіст-эколаг Уладзімір Валодзін.
24.04.2012 Маладэчна: пасажырам прапануецца альтэрнатыўная інфармацыя (фота)
У Маладэчне на аўтобусным прыпынку “Плошча Свабоды” цягам апошняга месяца нехта рэгулярна расклейвае свежыя нумары незалежных выданняў, часцей за ўсё – “Народнай Волі” і “Нашай Нівы”.










