Навіны на тэму: акцыі

Прадстаўнікі дэмакратычнай супольнасці Гомеля адзначылі Дзень Перамогі

10.05.2012 Прадстаўнікі дэмакратычнай супольнасці Гомеля адзначылі Дзень Перамогі

Пасля ўскладання кветак для Вечнага агню актывісты апазіцыйных партый і рухаў накіраваліся на Плошчу паўстання – тут размешчаны помнік ахвяраў канцлагеру. У гады вайны на гэтым месцы загінулі каля 100 тысяч чалавек.

11-га траўня: "Парыж за Алеся Бяляцкага!"

10.05.2012 11-га траўня: "Парыж за Алеся Бяляцкага!"

У пятніцу, на фасадзе будынка мэрыі 11-й акругі Парыжа, у рамках акцыі "Парыж за Алеся Бяляцкага!" будзе ўрачыста вывешаны гіганцкі партрэт віцэ-прэзідэнта FIDH і кіраўніка ПЦ "Вясна" з заклікам да яго неадкладнага вызвалення. Аб маючым адбыцца мерапрыемстве паведамляюць парыжская прэса і сайт гарадской мэрыі.

Салігорск: Маладафронтаўцы плануюць велапрабег

09.05.2012 Салігорск: Маладафронтаўцы плануюць велапрабег

Салігорскія маладафронтаўцы збіраюцца правесці велапрабег, прымеркаваны да рэферэндума 14 мая 1995 году, па выніках якога гістарычная нацыянальная беларуская сімволіка - бел-чырвона-белы сцяг і герб “Пагоня” - страцілі статус дзяржаўнай.

Віцебская міліцыя шукае, хто вывесіў бел-чырвона-белы сцяг

09.05.2012 Віцебская міліцыя шукае, хто вывесіў бел-чырвона-белы сцяг

У Кастрычніцкі РАУС выклікалі маці актывісткі “Еўрапейскай Беларусі” Алены Семенчуковай. Супрацоўнік міліцыі па прозвішчы Захаранкаў па тэлефоне сказаў, што хоча ўзяць тлумачэнні ў дзяўчыны і ейнага непаўнагадовага брата Сяргея.

Улёткі "Свабоду Сяргею Каваленку!" з'явіліся ў Віцебску

08.05.2012 Улёткі "Свабоду Сяргею Каваленку!" з'явіліся ў Віцебску

Улёткі з заклікам: "Беларусы, патрабуйма вызвалення нашага героя-земляка!" былі вывешаны ў цэнтры гораду ў другой палове дня 7 траўня. Да наступнай раніцы яны ўжо былі знішчаныя – верагодней за ўсё, работнікамі камунальных службаў.

У Барысаве запланаваны 4 акцыі «За сумленныя выбары без Лукашэнкі» (відэа)

07.05.2012 У Барысаве запланаваны 4 акцыі «За сумленныя выбары без Лукашэнкі» (відэа)

У Барысаве, дзе на працягу апошніх некалькіх гадоў не было дазволена ні аднаго пікету, сябры АГП падалі адразу чатыры заяўкі на правядзенне акцый «За сумленныя выбары без Лукашэнкі». У заяўках месцамі правядзення значацца людныя пляцоўкі каля буйных крамаў і гарадскога Палаца культуры.

Бабруйскія актывісты збіраюцца правесці пікет за свабодныя выбары

07.05.2012 Бабруйскія актывісты збіраюцца правесці пікет за свабодныя выбары

Бабруйскія актывісты АГП падалі заяўку на правядзенне пікета ў гарвыканкам на 15 траўня. Асноўную ўвагу яны плануюць акцэнтаваць на патрабаванні да ўладаў правесці празрыстыя выбары. На аднаго з заяўнікаў пікета, Валерыя Мікітка, ужо спрабавалі ціснуць з дапамогай ідэолага па месцы працы.

Дзмітрый Ус намагаецца зарэгістраваць ініцыятыўную групу па ўнясенні зменаў у выбарчае заканадаўства (відэа)

04.05.2012 Дзмітрый Ус намагаецца зарэгістраваць ініцыятыўную групу па ўнясенні зменаў у выбарчае заканадаўства (відэа)

1 траўня ў Мінску з ініцыятывы былога кандыдата ў прэзідэнты, палітвязня Дзьмітрыя Уса адбыўся сход пад адкрытым небам з мэтай стварэння ініцыятыўнай групы па падрыхтоўцы законапраекту аб унясеньні зменаў ў Выбарчы кодэкс Рэспублікі Беларусь. Да 20 траўня ў Цэнтравыбаркам будуць перададзеныя дакументы аб яе рэгістрацыі.

Суд пазбавіў удзельніка леташняй “маўклівай акцыі” з Наваполацку права кіраваць аўтамабілем

04.05.2012 Суд пазбавіў удзельніка леташняй “маўклівай акцыі” з Наваполацку права кіраваць аўтамабілем

Суд Полацкага раёну і горада Полацка пакінуў без задавальнення скаргу жыхара Наваполацку Юрыя Рудкоўскага на пастанову ДАІ аб пазбаўленні яго права кіраваць аўтамабілем тэрмінам на 2 гады.

Брэсцкія праваабаронцы змагаюцца за права на мірныя сходы

04.05.2012 Брэсцкія праваабаронцы змагаюцца за права на мірныя сходы

У Брэсце распачалася кампанія па збору подпісаў за адмену рашэння мясцовага гарвыканкама № 1210 за мінулы год, якое тычыцца правядзення масавых мерапрыемстваў. З нагоды пачатку кампаніі выдадзены адмысловы нумар бюлетэня “Брэсцкае права”.

У Беларусі пройдзе “Тыдзень супраць гамафобіі”

04.05.2012 У Беларусі пройдзе “Тыдзень супраць гамафобіі”

З 12 па 17 траўня праваабарончы праект “ГейБеларусь” арганізуе шэраг асветніцкіх мерапрыемстваў пад агульнай назвай “Тыдзень дзеянняў супраць гамафобіі ў Беларусі 2012”. Мерапрыемствы прымеркаваныя да Міжнароднага дня супрацьдзеяння гамафобіі і трансфобіі, які адзначаецца 17 траўня.

Сям'я Сяргея Каваленкі выйшла з плакатам у цэнтр Віцебска

03.05.2012 Сям'я Сяргея Каваленкі выйшла з плакатам у цэнтр Віцебска

Жонка вязня Алена з сямігадовым сынам Валянцінам і малодшай дачкой Вікай 20 хвілін прастаялі на пляцоўцы каля будынка “Марка-сіці” на вуліцы Леніна, трымаючы плакат "Дзецям патрэбны бацька!"

Камуністы судзяцца з "маладафронтаўцамі" за зьнявагу сваёй "ленінскай" годнасьці (дадаецца)

03.05.2012 Камуністы судзяцца з "маладафронтаўцамі" за зьнявагу сваёй "ленінскай" годнасьці (дадаецца)

14-00. Сведка-камуніст Мікалай Валовіч не змог у судзе даказаць суму матэрыяльнай прэтэнзіі, якая вынікала з-за пашкоджаньня ягонага паліто разбітымі яйкамі. Суддзя прапанаваў зрабіць каштарыс чысткі палітона ў хімчыстцы, і толькі потым працягнуць судовае паседжаньне. Суд перанесены на 10 траўня.

У Брэсце распачалася кампанія “Стоп 1210”

01.05.2012 У Брэсце распачалася кампанія “Стоп 1210”

Мясцовыя праваабаронцы зладзілі “круглы стол” з нагоды пачатку кампаніі “Стоп 1210”, накіраванай на захаванне права на мірныя сходы. Сваю назву кампанія атрымала паводле нумара рашэння Брэсцкага гарвыканкама, якое ўстанаўлівае парадак правядзення масавых мерапрыемстваў у абласным цэнтры.

З’яўленне і знікненне палітычных графіці ў Магілёве (фотафакт)

30.04.2012 З’яўленне і знікненне палітычных графіці ў Магілёве (фотафакт)

Надпіс “Свабоду беларускім анархістам” быў зроблены напярэдадні Радаўніцы і здолеў пратрымацца рэкордныя некалькі дзён, пасля чаго быў замаляваны камунальнікамі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства