Навіны на тэму: акцыі

У Магілёве сёння нагадалі пра палітвязняў

27.06.2012 У Магілёве сёння нагадалі пра палітвязняў

Чарговая акцыя з заклікам “Свабоду палітвязням!” адбылася ў абласным цэнтры 27 чэрвеня. Гэтым разам актывісты “Нашага Магілёва” зладзілі распаўсюд лістовак у цэнтры горада на пешаходнай вуліцы Ленінскай. Ва ўлётках распавядаецца, што ў месцах пазбаўлення волі, якія знаходзяцца на Магілёўшчыне, утрымліваецца 7 з 13-ці палітвязняў. Сярод іх - палітык Мікола Статкевіч і праваабаронца Алесь Бяляцкі.

Судовае паседжанне па забароне велапрабега прызначана на 4 ліпеня

26.06.2012 Судовае паседжанне па забароне велапрабега прызначана на 4 ліпеня

На мінулым тыдні ў судзе Салігорскага раёна адбылася дасудовая гутарка прадстаўнікоў мясцовага выканкаму і заяўніка маладафронтаўскага велапрабегу Андрэя Тычыны. Падчас сустрэчы пытанне аб прымірэнні бакоў нават не ўздымалася.

Баранавічы: пятая забарона пікету “За выбары па законах і Канстытуцыі”

24.06.2012 Баранавічы: пятая забарона пікету “За выбары па законах і Канстытуцыі”

Гарвыканкам лічыць, што Рыгор Грык парушыў арт. 6 Закона “Аб масавых мерапрыемствах”. Праўда, якую канкрэтна норму закона парушыў заяўнік, супрацоўнік ідэалагічнага аддзела гарвыканкама Сяргей Пяцігораў традыцыйна адмаўляецца называць.

Віцебскаму праваабаронцу адмовілі ў правядзенні пікету

24.06.2012 Віцебскаму праваабаронцу адмовілі ў правядзенні пікету

Паводле Паўла Левінава, мэтай пікету было інфармаванне грамадзян пра выкананне Рэспублікай Беларусь Канвенцыі супраць катаванняў, жорсткага і зневажальнага абыходжання. Ён хацеў правесці свае акцыі 26 чэрвеня, у Міжнародны дзень барацьбы супраць катаванняў.

Прызначэнне новага “галоўнага міліцыянта” ў Віцебску адзначылі ўлёткамі і графіці

24.06.2012 Прызначэнне новага “галоўнага міліцыянта” ў Віцебску адзначылі ўлёткамі і графіці

У Віцебску адзначаюцца так званыя “Дні горада”, і гэта першыя святкаванні ў абласным цэнтры, калі правапарадак супрацоўнікі міліцыі ахоўваюць на чале з новым кіраўніком абласной управы МУС.

У Брэсце распачалася акцыя “Задай пытанне дэпутату!”

19.06.2012 У Брэсце распачалася акцыя “Задай пытанне дэпутату!”

Як распавёў старшыня абласной арганізацыі БСДП (Г) Ігар Маслоўскі, тэрмін паўнамоцтваў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу заканчваецца, таму самы час спытаць кожнага з іх, што “народны абраннік” зрабіў персанальна, якія свае перадвыбарныя абяцанні выканаў, як абараняў сваіх выбаршчыкаў ад сацыяльна-эканамічнага крызісу.

Салігорскі суд разгледзіць скаргу на забарону велапрабегу

18.06.2012 Салігорскі суд разгледзіць скаргу на забарону велапрабегу

Суд Салігорскага раёна прыняў да разгляду скаргу маладафронтаўца Андрэя Тычыны на забарону мясцовым райвыканкамам велапрабегу. Справу будзе разглядаць суддзя Валянціна Лапіна.

Брэст: ДАІ штрафуе за налепкі "Дзякуй дзеду за Перамогу!" і "На Берлін!"

15.06.2012 Брэст: ДАІ штрафуе за налепкі "Дзякуй дзеду за Перамогу!" і "На Берлін!"

Нечаканы працяг атрымаўся ў гісторыі са зваротам брэсцкага каардынатара ГА “Рух за Свабоду" Дзяніса Турчаняка наконт арганізацыі акцыі "Дзякуй дзеду за Перамогу!" і "На Берлін!".

"Народны Аўтаномны Супраціў" – за вызваленне  палітвязняў

15.06.2012 "Народны Аўтаномны Супраціў" – за вызваленне палітвязняў

У Віцебску з'явіліся ўлёткі з партрэтамі тых, хто "быў пазбаўлены свабоды толькі за тое, што адстойваў свае палітычныя перакананні". Улёткі распаўсюдзілі мясцовыя актывісты "НАС" (руху "Народны Аўтаномны Супраціў").

У Міжнародны дзень барацьбы супраць катаваньняў віцебскі праваабаронца зладзіць пікет

15.06.2012 У Міжнародны дзень барацьбы супраць катаваньняў віцебскі праваабаронца зладзіць пікет

Заяўку на правядзеньне пікету праваабаронца Павал Левінаў падаў на імя кіраўніка адміністрацыі Першамайскага раёну Віцебску. Пікет, у адпаведнасьці з заяўкай, мусіць адбыцца 26 чэрвеня на рагу праспэктаў Чарняхоўскага і Будаўнікоў абласнога цэнтру.

Front Line Defenders: Падтрымай Бяляцкага на Еўра-2012 (Фота)

14.06.2012 Front Line Defenders: Падтрымай Бяляцкага на Еўра-2012 (Фота)

Да Чэмпіянату Еўропы па футболе Front Line Defenders выпусціла майкі з выявай 11 змагароў за правы чалавека з розных краін, у тым ліку, Алеся Бяляцкага і Алега Волчака з Беларусі. У камандзе рэпрэсаваных праваабаронцаў прадстаўлены таксама актывісты з Азербайджана, Казахстана, Украіны, Ізраіля, Турцыі, Кіпра і іншых дзяржаў.

Свабоду палітвязьням і сумленных выбараў патрабуюць нават ... чацвераногія

13.06.2012 Свабоду палітвязьням і сумленных выбараў патрабуюць нават ... чацвераногія

12 чэрвеня актывісты "Zмены" - моладзевага крыла грамадзянскай кампаніі "Гавары праўду!" - правялі ў Менску чарговую акцыю.

Як правільна адстойваць грамадскія інтарэсы і правы (відэа)

09.06.2012 Як правільна адстойваць грамадскія інтарэсы і правы (відэа)

З вопыту паспяховай інфармацыйная кампаніі ў горадзе Светлагорску.

Брэсцкая ДАІ правяла сумесную акцыю з незарэгістраванай арганізацыяй

08.06.2012 Брэсцкая ДАІ правяла сумесную акцыю з незарэгістраванай арганізацыяй

Брэсцкі каардынатар Грамадскага аб’яднання “Рух за Свабоду" Дзяніс Турчаняк вырашыў высветліць, ці не парушыла мясцовая Дзяржаўтаінспекцыя закон, калі ладзіла масавае мерапрыемства разам з незарэгістранай арганізацый -- аўтаклубам “Патрыёт”.

Эдвард Дмухоўскі – штраф 45 базавых велічынь

07.06.2012 Эдвард Дмухоўскі – штраф 45 базавых велічынь

Сама вялікі штраф з затрыманых на пікеце 1 чэрвеня прысудзілі журналістцы Гражыне Шалкевіч – 50 базавых велічынь. Сёння павінны судзіць яшчэ віцэ-старшыню Саюзу палякаў Рэнату Дземянчук і актывіста СПБ Марака Занеўскага.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства