Навіны на тэму: акцыі

Легендарны Мірон узняў бел-чырвона-белы сцяг у гонар палітвязняў

27.07.2012 Легендарны Мірон узняў бел-чырвона-белы сцяг у гонар палітвязняў

Змест паслання , напісанага Міронам: "На знак салідарнасці з палітвязнямі, якія годна трымаюцца ў турмах і ў сваім змаганні за нашу шматпакутную Радзіму бяруць прыклад з нацыянальнага героя Беларусі Кастуся Каліноўскага. З нашым святым бел-чырвона-белым сцягам мы абавязкова пераможам! Жыве Беларусь! Жыве вечна! Мірон".

Маладэчна: пікет у падтрымку Алеся Бяляцкага і ўсіх палітвязняў забаронены

26.07.2012 Маладэчна: пікет у падтрымку Алеся Бяляцкага і ўсіх палітвязняў забаронены

Старшыня райвыканкама Фёдар Дамаценка ў сваім адказе нагадаў, што Алесь Бяляцкі прызнаны судом вінаватым і асуджаны па крымінальнай справе, а “выказванне публічнага пратэсту ў форме пікетавання ў дадзеным выпадку не прадугледжана заканадаўствам”.

Пінск: “Страху няма” на помніку Леніну (фотафакт)

25.07.2012 Пінск: “Страху няма” на помніку Леніну (фотафакт)

У Пінску нагадалі аб звышпаўнамоцтвах спецслужбаў. У цэнтры гораду на гранітным пастаменце помніка Леніну з’явіўся улётка-плакат пад слоганам “Страху няма”. Улётка інфармуе аб пашырэнні паўнамоцтваў спецслужбаў і ілюструе што трэба рабіць з “засланымі казачкамі”.

“Собеседник”: Спявачку Ларын забароняць у Беларусі?

20.07.2012 “Собеседник”: Спявачку Ларын забароняць у Беларусі?

“Акрамя свайго выступу на цырымоніі адкрыцця фестывалю, зорка запомнілася сваім смелым і нечаканым выпадам супраць існуючага ў краіне палітычнага ладу, які называюць "апошняй дыктатурай Еўропы”, - піша расійскае выданне Собеседник.ru. “Я прыехала, каб выказаць сваё меркаванне, таму што я свабодны чалавек”, - каментуе свой учынак Ларын.

19.07.2012 Сябры Новікавай непакояцца, што Таццяна можа не перанесці 5 сутак на Акрэсціна

Эколаг Новікава арыштаваная на 5 сутак; яна не можа жыць без спецыяльных прэпаратаў

19.07.2012 У Мінску пройдзе вечарына салідарнасці з палітвязнямі

Падзея прымеркаваная да дня нараджэння палітвязня Змітра Дашкевіча.

Барысаўскае УП “Жыллё” пра пікет ў падтрымку Бяляцкага: гэта ў вас пікнік нейкі будзе?

17.07.2012 Барысаўскае УП “Жыллё” пра пікет ў падтрымку Бяляцкага: гэта ў вас пікнік нейкі будзе?

Як вядома, барысаўскія чыноўнікі як агню баяцца любых праяваў пратэстных настрояў у Барысаве. Мабыць, па гэтай прычыне амаль дзесяць гадоў любая заяўка на правядзенне масавай акцыі з боку незадаволеных грамадзян адхіляецца па розных, а часцей проста надуманых прычынах.

Пікеты дзеля свабоды ўсіх беларускіх палітвязняў (дадаецца)

13.07.2012 Пікеты дзеля свабоды ўсіх беларускіх палітвязняў (дадаецца)

Па ўсёй краіне працягваецца агульнабеларуская акцыя ў падтрымку зьняволенага кіраўніка праваабарончага цэнтра “Вясна” Алеся Бяляцкага” і іншых палітвязьняў. Падачу заявак на правядзеньне пікетаў, прымеркаваных да гадавіны зняволеньня Алеся Бяляцкага – 4 жніўня – арганізавалі сябры праваабарончага цэнтра “Вясна” і актывісты грамадскіх аб’яднаньняў. Толькі за апошнія дні да яе далучыліся прадстаўнікі Мазыра, Бабруйска, Барысава.

"Мабільная" расцяжка "Свабоду Статкевічу" у Наваполацку

12.07.2012 "Мабільная" расцяжка "Свабоду Статкевічу" у Наваполацку

Актывісты суполкі "Свабодны рэгіён" вырашылі, што няма сэнсу пакідаць расцяжку з патрабаваннем вызваліць палітвязня мясцовым міліцыянтам. Таму вырашылі вывесіць некалькі разоў.

Акцыя ў падтрымку палітвязняў у Хоцімску

07.07.2012 Акцыя ў падтрымку палітвязняў у Хоцімску

У людных месцах гарадскога пасёлка Хоцімск 5-6 ліпеня з’явіліся ўлёткі “Палітычным зняволеным важная ваша падтрымка”, у якіх мясцовых жыхароў заклікалі дасылаць палітзняволеным лісты і паштоўкі салідарнасці.

Акцыя ў падтрымку беларускіх праваабаронцаў у Берліне

03.07.2012 Акцыя ў падтрымку беларускіх праваабаронцаў у Берліне

Берлінскае аддзяленьне праваабарончай арганізацыі Amnesty International 19 чэрвеня правяло пікет у падтрымку беларускіх праваабаронцаў і прадстаўнікоў апазіцыі.

Ушанаванне Валовіча прайшло пад наглядам людзей у цывільным (фота)

02.07.2012 Ушанаванне Валовіча прайшло пад наглядам людзей у цывільным (фота)

У вёсцы Парэчча, дзе нарадзіўся адзін з кіраўнікоў паўстання супраць Расійскай імперыі 1930-31 гадоў Міхал Валовіч і дзе ўсталяваны мемарыяльны знак паўстанцам, 1 ліпеня сабаралася каля 50 чалавек са Слонімшчыны і Зэльвеншчыны. Увесь час за ўдзельнікамі мерапрыемства сачыў белы “жыгулёнак” з людзьмі ў цывільным, якія здымалі ўсё на відэа.

Акцыю "Марафон лістоў для Алеся Бяляцкага" у Кіеве разагнала міліцыя

02.07.2012 Акцыю "Марафон лістоў для Алеся Бяляцкага" у Кіеве разагнала міліцыя

1 ліпеня ў Кіеве актывісты Кіеўскага інфармацыйнага цэнтра Камітэта міжнароднага кантролю за сітуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі правялі марафон лістоў для Алеся Бяляцкага - акцыю ў яго падтрымку.

Гепракуратура: хлусня салігорскіх міліцыянтаў не трапляе пад крымінальную адказнасць

30.06.2012 Гепракуратура: хлусня салігорскіх міліцыянтаў не трапляе пад крымінальную адказнасць

Генеральная пракуратура фактычна прызанала той факт, што супрацоўнікі Салігорскага РАУС схлусілі ў сваіх сведчаннях ў судзе і пракуратуры Салігорскага района. Адбылося гэта падчас разбіральніцтва па справе былога падпалкоўніка міліцыі Віктара Малочкі.

Салігорск: Рок-салідарнасць з забароненымі музыкамі

28.06.2012 Салігорск: Рок-салідарнасць з забароненымі музыкамі

Увечары 27 чэрвеня ў Салігорску ў межах кампаніі “Рок-салідарнасць” адбылася творчая сустрэча з Пітам Паўлавым і Алегам Дземідовічам, музыкамі вядомага нон-канфармісцкага гурта N.R.M. Ініцыятары сустрэчы адзначаюць, што мэта кампаніі -- падбадзёрыць забароненых беларускіх рок-музыкаў і засароміць чыноўнікаў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства