Навіны на тэму: акцыі
06.08.2012 Праваабаронца нагадаў маладэчанцам пра Алеся Бяляцкага
Маладэчанец Эдуард Баланчук замест запланаванага пікета, які не дазволілі ўлады, гуляў на Цэнтральнай плошчы горада ў кашулі “Свабоду Алесю Бяляцкаму”, каб сваім выглядам нагадаць грамадзянам пра гадавіну арышту вядомага праваабаронцы.
06.08.2012 Баранавічы: Акцыя салідарнасці з палітвязнямі ў гадавіну зняволення Алеся Бяляцкага
4 жніўня, у гадавіну зняволення Алеся Бляцкага, мясцовыя праваабаронцы і грамадскія актывісты арганізавалі акцыю салідарнасці з палітвязнямі. Яны расклейвалі і раздавалі мінакам інфармацыйныя ўлёткі.
05.08.2012 Праваабаронца бег на салідарнасьць зь Бяляцкім
Берасьцейскі праваабаронца Ўладзімер Малей зладзіў прабежку па найбольш ажыўленых вуліцах абласнога цэнтра ў майцы «Свабоду Бяляцкаму!» з партрэтам зьняволенага кіраўніка праваабарончага цэнтру «Вясна».
05.08.2012 Акцыя салідарнасьці з палітвязьнямі і Алесем Бяляцкім прайшла ў Жодзіна
Жодзінскія праваабаронцы Аляксей Лапіцкі, Сьвятлана Лапіцкая, Алег Леўшык зладзілі роварную акцыю па найбольш ажыўленых вуліцах горада у майках «Свабоду Бяляцкаму!» з партрэтам зьняволенага кіраўніка праваабарончага цэнтру «Вясна».
05.08.2012 Жодзіна: затрыманьні ў дзень салідарнасьці
У Жодзіна 4 ліпеня прыкладна а 19-10 на перакрыжаваньні пр. Міру й вул. 50 год Кастрычніку супрацоўнікі Жодзінскага ГАЎС затрымалі й даставілі ў адзьдзяленьне двух маладых мінакоў, на якіх былі майкі з надпісам “Свабоду Алесю Бяляцкаму!”
05.08.2012 Міжнародны Дзень салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю і праваабарончым рухам Беларусі (фотарэпартаж)
Акцыі ў падтрымку Алеся Бяляцкага і ўсіх палітвязьняў у Беларусі прайшлі 4 жніўня ў шэрагу самых розных краін і гарадоў сьвету: Францыі, Германіі, Польшчы, Украіне, Расіі, Літве, Грузіі, Арменіі, Швецыі, Швейцарыі, Нарвегіі… Прапануем фотарэпартаж з гэтых акцый.
04.08.2012 Бяроза: Салідарнасць з палітвязнямі (фота)
У гадавіну арышту старшыні Праваабарончага цэнтра “Вясна”, віцэ-прэзідэнта Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека (FIDH) Алеся Бяляцкага ў шматлікіх месцах Бярозы з’віліся ўлёткі з выявай праваабаронцы і словамі: СВАБОДУ БЯЛЯЦКАМУ!
03.08.2012 Міжнародны дзень салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю Беларусі: што, дзе, калі? (відэа)
4 жніўня ўпершыню будзе адзначацца Міжнародны дзень салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю Беларусі, абвешчаны шырокай кааліцыяй няўрадавых арганізацый з розных краін, якія ўваходзяць у “Камітэт міжнароднага кантролю за сітуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі”.
03.08.2012 Канстанцін Баранаў: Мы заўсёды захапляліся працай нашых беларускіх калег, дзівіліся іх мужнасці
Ідэя гэтай акцыі палягае ў тым, каб у гэты дзень не толькі праявіць салідарнасьць, але яшчэ і ў тым, каб нашыя акцыі ў розных краінах і гарадах, былі скіраваныя да звычайных людзей, якія не вельмі дасведчаныя аб сітуацыі ў Беларусі, якія не ведаюць рэальнага становішча спраў, каб максімальна інфармаваць іх пра падзеі ў вашай краіне.
03.08.2012 Заява кіраўніка FIDH ў падтрымку Алеся Бяляцкага і ініцыятывы Міжнароднага дня салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю Беларусі
Суэр Белхасэн - кіраўнік найстарэйшай праваабарончай арганізацыі свету - Міжнароднай Федэрацыі Правоў Чалавека (FIDH) зрабіла заяву ў падтрымку Алеся Бяляцкага і кампаніі, звязанай з правядзеннем Міжнароднага дня салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю Беларусі. Спадарыня Белхасэн з'яўляецца лідэрам адной з праваабарончых арганізацый Туніса і ўжо некалькі гадоў узначальвае Міжнародную Федэрацыю Правоў Чалавека, у якой Алесь Бяляцкі з'яўляецца віцэ-прэзідэнтам.
03.08.2012 У Барысаве забаранілі пікет "Свабоду Алесю Бяляцкаму!”
Барысаўскі райвыканкам забараніў праваабаронцам праводзіць пікет «Свабоду Алесю Бяляцкаму!", які планавалася арганізаваць 4 жніўня каля аднаго з буйных гарадскіх універмагаў.
01.08.2012 Жодзіна: праваабаронцы нагадалі ўладам пра Канстытуцыю й зьвярнуліся ў суд са скаргаю
Праваабаронца Аляксей Лапіцкі 30 ліпеня зарэгістраваў у Жодзінскім гарвыканкаме новую заяву, у якой пастаўлены пытаньні да кіраўніцтва города, якое чарговы раз прадказальна забараніла замоўленае на 4 жніўня пікетаваньне ў падтрымку палітвязняў і пазбаўленага свабоды праваабаронцы Алеся Бяляцкага.
31.07.2012 3 жніўня - пікет у падтрымку свабоднай Беларусі ў Маскве
Расійскія праваабаронцы правядуць пікет салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю Беларусі.
29.07.2012 Баранавічы: Пікет за вызваленне Алеся Бяляцкага і ўсіх палітычных вязняў забаронены
Грамадскія актывісты Сяргей Гоўша, Віктар Сырыца і Віктар Мезяк атрымалі ліст за подпісам намесніка старшыні Баранавіцкага гарвыканкама Дз. Касцюкевіча, у якім паведамляецца, што гарвыканкам не дае згоды на правядзенне пікета 4 жніўня.
27.07.2012 Жодзіна: У правядзеньні пікету 4 жніўня – адмовіць
Гарадзкія ўлады Жодзіна забаранілі мірны пікет, заяўлены на 4 жніўня праваабаронцамі з мэтаю патрабаваньня вызваленьня ўсіх палітвязьняў, а таксама вядомага праваабаронцы Алеся Бяляцкага.










