Навіны на тэму: акцыі

Свіслач: Дзень памяці паўстанцаў 1863 году азмрочаны затрыманнямі за нацыянальную сімволіку

27.10.2012 Свіслач: Дзень памяці паўстанцаў 1863 году азмрочаны затрыманнямі за нацыянальную сімволіку

За амаль дваццаць гадоў правядзення традыцыйнага фэсту ў Свіслачы гэта быў другі выпадак затрымання яго удзельнікаў. Улады сапсавалі свята таксама ў 2004-ым годзе, калі чатырох грамадска-палітычных актывістаў былі засуджаныя да грашовых штрафаў.

Баранавічы: пратакол за дабрачынны абед

26.10.2012 Баранавічы: пратакол за дабрачынны абед

Участковы інспектар маёр міліцыі Дз. Мізгер 25 кастрычніка наведаў працоўнае месца прадпрымальніка Мікалая Чарнавуса на мясцовым каапрынку. Апытаўшы прадаўцоў і прадпрымальнікаў, ён склаў адміністрацыйны пратакол аб парушэнні арт. 23.34 ч.II КаАП (арганізацыя і правядзенне несанкцыянаванага мерапрыемства).

Намеснік старшыні КХП-БНФ: Масавасць Дзядоў стане адказам «Бульбашъ-Холу»

25.10.2012 Намеснік старшыні КХП-БНФ: Масавасць Дзядоў стане адказам «Бульбашъ-Холу»

28 кастрычніка Кансерватыўна-хрысціянская партыя БНФ арганізоўвае ў Мінску шэсце і мітынг, прысвечаныя Дню памяці продкаў — Дзяды. Ці будуць нейкія асаблівасці ў сённяшнім святкаванні Дзядоў у сувязі з будаўніцтвам каля Курапатаў забаўляльна-рэстараннага комплекса «Бульбашъ Хол»? На гэтае пытанне адказвае намеснік старшыні КХП-БНФ Юрась Беленькі.

23.10.2012 Гомельскія прадпрымальнікі ладзяць страйк

Сёння прадпрымальнікі самага буйнога гарадскога гандлёвага цэнтра «Сакрэт» збіраюцца пратэставаць супраць новай арэнднай платы. Некаторыя прадпрымальнікі вырашалі заўтра адкрыта выказаць свой пратэст, а некаторыя пад выглядам “перападліку” — падтрымаць сваіх калег.

У Берліне адбылася акцыя "Не смяротнаму пакаранню ў Беларусі"

19.10.2012 У Берліне адбылася акцыя "Не смяротнаму пакаранню ў Беларусі"

Яе правялі актывісты берлінскага офіса Міжнароднай амністыі. На пікеце побач з беларускай амбасадай ў Нямеччыне яны заклікалі адмовіцца Беларусь ад смяротнага пакарання, як гэта даўно зрабілі іншыя еўрапейскія краіны.

"Трэба змагацца за вызваленне палітвязняў грамадою і ўсімі даступнымі сродкамі"

12.10.2012 "Трэба змагацца за вызваленне палітвязняў грамадою і ўсімі даступнымі сродкамі"

Трэба змагацца за вызваленне палітвязняў грамадою і ўсімі даступнымі сродкамі, лічыць івацэвіцкі грамадскі актывіст, былы капітан Івацэвіцкага РАУС Станіслаў Халадовіч. У тым, што Зміцеру Дашкевічу далі невялікае паслабленне ў турэмным утрыманні, не апошнюю ролю адыгралі акцыі грамадскасці як у Беларусі, так і за межамі ў падтрымку палітвязня.

Марафонскі бег за свабоду Алеся Бяляцкага (фота)

12.10.2012 Марафонскі бег за свабоду Алеся Бяляцкага (фота)

На мінулых выходных у Маларыце адбыўся Міжнародны марафон, на які з’ехаліся вядомыя бегуны Беларусі, Расіі, Украіны. Уладзімір Малей бег на дыстанцыі 10 кіламетраў, перад гэтым публічна абвесціўшы, што прысвячае прабег 50-гадоваму юбілею і свабодзе Алеся Бяляцкага.

У Слоніме -- акцыя ў падтрымку Алеся Бяляцкага (фота)

12.10.2012 У Слоніме -- акцыя ў падтрымку Алеся Бяляцкага (фота)

На гарадскіх аўтобусных прыпынках Слоніма грамадскія актывісты расклеілі каля паўсотні ўлётак з заклікам “Свабоду Алесю Бяляцкаму”. З патрабаваннем вызваліць праваабаронцу слонімцы сёлета плануюць правесці яшчэ шэраг розных акцый і мерапрыемстваў.

У Баранавічах і Гомелі адзначылі Сусветны дзень супраць смяротнага пакарання

11.10.2012 У Баранавічах і Гомелі адзначылі Сусветны дзень супраць смяротнага пакарання

Праціўнікі смяротнага пакарання ў Баранавічах дзвюма групамі хадзілі па горадзе, размаўлялі з людзьмі і раздавалі ім інфармацыйныя матэрыялы аб неабходнасці забароны смяротнага пакарання. У Гомелі жыхарам абласнога цэнтру нагадалі пра праблему смяротнага пакарання з дапамогай улётак.

У цэнтры Мінску з'явіліся расцяжкі "НЕ смяротнаму пакаранню"

10.10.2012 У цэнтры Мінску з'явіліся расцяжкі "НЕ смяротнаму пакаранню"

Моладзевыя актывісты звярнулі ўвагу грамадскасці на Сусветны дзень супраць смяротнага пакарання.

У Баранавічах распачаты збор подпісаў за бясплатны праезд для школьнікаў

08.10.2012 У Баранавічах распачаты збор подпісаў за бясплатны праезд для школьнікаў

Баранавіцкі прадпрымальнік і грамадскі актывіст Мікалай Чарнавус 6 кастрычніка збіраў на мясцовым рынку подпісы за бясплатны праезд для школьнікаў у грамадскім транспарце на кружкі і факультатывы. Нягледзячы на забарону гарвыканкамам аналагічнага пікету, збор подпісаў прайшоў бесперашкодна.

Галандцы запатрабавалі вярнуць Любові Кавалёвай цела яе сына

04.10.2012 Галандцы запатрабавалі вярнуць Любові Кавалёвай цела яе сына

Сёння раніцай у 5 гарадах Галандыі адначасова прайшоў флэш-моб у падтрымку новай кампаніі Любові Кавалёвай, якая патрабуе вярнуць ёй цела яе сына.

Віншаванні для Алеся Бяляцкага: моладзевыя актывісты з Беларусі і Украіны

25.09.2012 Віншаванні для Алеся Бяляцкага: моладзевыя актывісты з Беларусі і Украіны

Удзельнікі і каардынатары Міжнароднага курсу па правах чалавека для моладзі, які праходзіў для актывістаў з Беларусі і Украіны, дасылаюць сонечныя віншаванні Алесю Бяляцкаму з Алушты.

Віншаванні для Алеся Бяляцкага: Офіс Марэка Мігальскага

25.09.2012 Віншаванні для Алеся Бяляцкага: Офіс Марэка Мігальскага

"У гэты асаблівы дзень мы жадаем табе непахіснасці і надзеі на светлую будучыню. Мы верым, што твая мара - Вольная Беларусь - хутка збудзецца ... Жыве Беларусь! Мы з табою!"

Віншаванні для Алеся Бяляцкага: Ірландыя, Польшча, Чэхія, Швецыя

25.09.2012 Віншаванні для Алеся Бяляцкага: Ірландыя, Польшча, Чэхія, Швецыя

Да віншавальнага тыдня для Алеся Бяляцкага далучыліся такія праваабарончыя арганізацыі, як Front Line з Дубліна, “Людзі ў небяспецы” (People in Peril Association) з Браціславы, Польская Хельсінкская Фундацыя па правах чалавека з Варшавы, “Абаронцы грамадзянскіх правоў” (Civil Rights Defenders) са Стакгольму і не толькі…

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства