Навіны на тэму: акцыі
03.12.2012 У Маскве запланаваны пікет супраць знішчэння альбомаў BELARUS PRESS PHOTO
Журналістка “Новай газеты” Вікторыя Іўлева накіравала адпаведную заяўку ў прэфектуру Цэнтральнага раёна расійскай сталіцы. Мяркуецца, што пікет супраць знішчэння альбомаў BELARUS PRESS PHOTO пройдзе ў Маскве 5 снежня. Сёння чакаецца адказ уладаў.
30.11.2012 Мінск далучыўся да акцыі "Гарады за жыццё"
Сёння ва ўсім свеце праходзяць акцыі супраць смяротнага пакарання. На знак пратэсту ў розных кутках свету былі асветлены помнікі архітэктуры. Удзел прынялі амаль паўтары тысячы гарадоў з 87 краін свету. Не стаў выключэннем і Мінск.
30.11.2012 У Магілёве напярэдадні “Славянскага маршу” затрымлівалі актывіста, які расклейваў антыфашыстоўскія ўлёткі (фота ўлёткі)
Ён клеіў іх на слупах па маршруту рушання ўдзельнікаў маршу. На ўлётках былі выявы перакрэсленай свастыкі і перакрэсленага двухгаловага арла – сучаснага герба Расіі. Іх ён вырабіў самастойна і раздрукаваў на ўласнай друкарцы.
30.11.2012 226 гадоў таму ў Эўропе ўпершыню скасававлі сьмяротнае пакараньне
На знак пратэсту супраць сьмяротнага пакараньня ў 1500 гарадах у 90 краінах сьвету, якія адмовіліся ад найвышэйшай меры пакараньня, запаляць зьнічкі каля славутых помнікаў архітэктуры.
30.11.2012 Пінск: акцыя за свабоду слова і сходаў (фота)
Каля цэнтральнага рынку ў Пінску мясцовыя актывісты Беларускай хрысціянскай дэмакратыі (БХД) правялі 29 лістапада акцыю ў падтрымку свабоды слова і свабоду сходаў у краіне. Пра сутнасць акцыі нагадалі цацкі мядзведзікаў, да якіх былі далучаныя адпаведныя шыльды.
28.11.2012 Ці панясе адказнасць магілёўскі ідэолаг за дазвол антыканстытуцыйнага “Славянскага маршу”?
Намеснік старшыні БСДП (Грамады) Ігар Барысаў напісаў скаргі ў пракуратуру, КДБ, гарвыканкам і Адміністрацыю прэзідэнта з патрабаваннем прыцягнуць да адказнасці намесніка старшыні гарвыканкаму Мікалая Міхаленю за яго неабачлівасць.
28.11.2012 Слуцкі райвыканкам адмовіў Партыі БНФ праводзіць мітынг, прысвечаны ўшанаванню памяці ўдзельнікаў Слуцкага паўстання
Акцыя была запланаваная 1 снежня на гарадскім стадыёне. Прычына адмовы – правядзенне мясцовымі ўладамі мерапрыемстваў з нагоды Сусветнага дня барацьбы са СНІДам.
27.11.2012 У Наваполацку падалі заяўку на пікет у падтрымку палітвязняў
Акцыю вырашана прымеркаваць да гадавіны выбараў 19 снежня 2010 года, калі пасля акцыі мірнага пратэсту супраць вынікаў выбарчай кампаніі ў зняволенні апынуліся людзі, якія пацярпелі за свае погляды, у тым ліку кандыдаты на пасаду прэзідэнта. Многія не вызвалены і дагэтуль.
22.11.2012 У Магілёве дазволена акцыя радыкалаў
“Славянскі марш”, які першапачаткова планаваўся на 11 лістапада, пасля падачы паўторнай заяўкі дазволены гарадскімі ўладамі. Арганізатар мерапрыемства пазіцыянуе сябе чалавекам, які не належыць да грамадскіх і палітычных арганізацый, аднак з’яўляецца нефармальным сябрам адной з радыкальных арганізацый.
21.11.2012 Жыхары Баранавіч падтрымалі хворых дзяцей
Грамадскі актывіст Рыгор Грык 20 лістапада, у Сусветны дзень дзіцяці, перадаў у Баранавіцкую дзіцячую гарадскую бальніцу дзіцячыя кнігі і адзенне, сабраныя прадпрымальнікамі цэнтральнага рынку і неабыякавамі людзьмі для хворых дзяцей.
20.11.2012 Акцыя салідарнасці з Дашкевічам і Статкевічам у Варшаве
У рамках кампаніі салідарнасці з Зміцерам Дашкевічам і Мікалаем Статкевічам, якая была ініцыяваная еўрадэпутатам Марэкам Мігальскім, офіс еўрадэпутата, разам з грамадзянскай кампаніяй «Еўрапейская Беларусь», арганізаваў пікет салідарнасці з палітвязнямі ў Беларусі.
16.11.2012 Дзень салідарнасці з беларускімі палітвязнямі адзначаць у Варшаве
Сёння дзень салідарнасці з беларускімі палітвязнямі адзначаць ў Варшаве. У 18 гадзінаў палякі і беларусы, якія пражываюць у Варшаве, выйдуць з партрэтамі вязняў сумлення ў Беларусі, каб у чарговы раз нагадаць свету аб тым, што ў еўрапейскай краіне ў ХХІ стагоддзі ў турмах пакутуюць людзі за палітычныя перакананні.
12.11.2012 Другі “плюшавы дэсант” выпраўляецца з Швецыі ў Беларусь (фота)
11 лістапада ў цэнтры Стакгольму актывісты праваабарончай арганізацыі Östgruppen зладзілі акцыю «Плюшавы дэсант-2», каб звярнуць увагу на сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі.
08.11.2012 Гародня: акцыя ў падтрымку незалежнай журналістыкі
У Гародні прадстаўнікі Праваабарончага цэнтра “Вясна” і Беларускага Хельсінкскага камітэта правялі сімвалічную акцыю ў падтрымку свабоднай журналістыкі, далучыўшыся такім чынам да глабальнай акцыі "Станем за журналістыку!"
07.11.2012 Шведская Östgruppen рыхтуе новы «плюшавы дэсант»
У суботу, 10 лістапада, шведская праваабарончая арганізацыя Östgruppen правядзе акцыю «Плюшавы дэсант-2». Мішкі з патрабаваннямі выканання правоў чалавека адправяцца ў Беларусь. Гэтыя мішкі «ўляцяць» у Беларусь цалкам легальна - у бандэролях. Адрасатамі-атрымальнікамі з'яўляюцца беларускія дзяржчыноўнікі і палітыкі з «чорнага спісу» ЕС.










