Навіны на тэму: акцыі

«Ляпіс Трубяцкой» выступіць у падтрымку Алеся Бяляцкага

07.12.2012 «Ляпіс Трубяцкой» выступіць у падтрымку Алеся Бяляцкага

Падчас канцэрту «Ляпісаў» у Маскве 30 снежня будзе праходзіць акцыя Amnesty International у абарону беларускага праваабаронцы Алеся Бяляцкага і яшчэ 4 чалавек з Судана, Ірана, Тайваня і ЗША. Гэтая акцыя адбудзецца ў межах Міжнароднага марафону па напісанні лістоў Amnesty International, у якім удзельнічаюць дзясяткі тысяч людзей ва ўсім свеце.

Мерапрыемствы ў Дзень правоў чалавека

07.12.2012 Мерапрыемствы ў Дзень правоў чалавека

У панядзелак, 10 сьнежня, праваабаронцы арганізуюць круглы стол "Правы чалавека ў Беларусі. Вынікі 2012 года", адбудзецца адкрыцьцё мастацкай выставы да чарговай гадавіны прыняцьця Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека, будуць падведзеныя вынікі конкурсу hand-made вырабаў на праваабарончую тэматыку.

07.12.2012 На арганізатара «Славянскага маршу» ў Магілёве завялі справу

Арганізатар «Славянскага маршу» ў Магілёве Дзмітрый Дзенісенка 6 снежня быў выкліканы позвай у Ленінскі РАУС абласнога цэнтра. У дачыненні да яго распачаты адміністрацыйны працэс.

Баранавічы: пікет да Дня правоў чалавека забаронены (дакумент)

06.12.2012 Баранавічы: пікет да Дня правоў чалавека забаронены (дакумент)

Гарадскія ўлады традыцыйна не паведамляюць, што канкрэтна парушылі заяўнікі пікету, грамадскі актывіст Віктар Сырыца і праваабаронца Сяргей Гоўша, але прапануюць, у выпадку нязгоды з такім рашэннем, звяртацца ў суд Баранавіцкага раёна і горада Баранавічы.

У Дубліне ўзгадалі пра Алеся Бяляцкага

06.12.2012 У Дубліне ўзгадалі пра Алеся Бяляцкага

У Дубліне (Ірландыя) 6 сьнежня пад час адкрыцьця паседжаньня Савета Міністраў АБСЕ актывісты Front Line Defender зладзілі пікет у падтрымку праваабаронцаў, якія былі забітыя, альбо прысуджаныя да доўгіх тэрмінаў турмы за сваю праваабарончую дзейнасьць.

Барысаў: пададзены заяўкі на правядзенне чатырох пікетаў у гадавіну Плошчы

06.12.2012 Барысаў: пададзены заяўкі на правядзенне чатырох пікетаў у гадавіну Плошчы

Чатыры сябры Барысаўскай гарадской арганізацыі Аб'яднанай грамадзянскай партыі падалі ў мясцовы райвыканкам заяўкі на правядзенне пікетаў 19 снежня. Лозунг мерапрыемства: “Скралі выбары, каб прадаць краіну”.

Брэст: пададзены заяўкі на пікеты ў падтрымку малага памежнага руху паміж Беларуссю і Польшчай

06.12.2012 Брэст: пададзены заяўкі на пікеты ў падтрымку малага памежнага руху паміж Беларуссю і Польшчай

Заяўнікі пікетаў маюць намер сабраць подпісы сярод жыхароў Брэста пад зваротам, дзе ўтрымлівваецца заклік паскорыць рэалізацыю пагаднення з Польшчай аб малым памежным руху. Пасля сабраныя подпісы будуць перададзены дэпутатам, што прадстаўляюць у беларускім парламенце тэрыторыі, на які мусіць распаўсюджвацца малы памежны рух.

Слонім: акцыя ў падтрымку роднай мовы (фота)

06.12.2012 Слонім: акцыя ў падтрымку роднай мовы (фота)

У цэнтры Слоніма вучні сярэдняй школы № 3 сумесна з бібліятэкарамі Цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Якуба Коласа правялі акцыю “Чытаем беларускую кнігу”. Падчас мерапрыемства вучні дэкламавалі афарызмы пра беларускія кнігі, расказвалі вершы Якуба Коласа і Янкі Купалы, заклікалі любіць і шанаваць родную мову.

Марына Напрушкіна падрыхтавала партрэты палітвязняў да акцыяў 19 снежня

05.12.2012 Марына Напрушкіна падрыхтавала партрэты палітвязняў да акцыяў 19 снежня

У інтэрнэце з'явіліся партрэты беларускіх палітвязняў у высокім пашырэнні. Падрыхтавала іх вядомая мастачка Марына Напрушкіна.

У Магілёве актывісты АГП падалі 10 заявак на пікеты 19 снежня

05.12.2012 У Магілёве актывісты АГП падалі 10 заявак на пікеты 19 снежня

Кіраўнік абласной арганізацыі АГП Уладзімір Шанцаў адзначае, што большасць пікетаў у выпадку дазволу будзе праведзена на цэнтральнай пешаходнай вуліцы Ленінскай у самым цэнтры Магілёва. Лозунг пікетаў - “Скралі выбары, каб прадаць краіну”.

Гарадзеншчына: уладам не дае спакою ўшанаванне памяці паўстанцаў 1863 году

05.12.2012 Гарадзеншчына: уладам не дае спакою ўшанаванне памяці паўстанцаў 1863 году

Супрацоўнікі міліцыі працягваюць шукаць удзельнікаў урачыстасці, пераследуючы іх у адміністратыўным парадку. 4 снежня з адміністратыўнымі пратаколамі былі азнаёмлены старшыня Гарадзенскай арганізацыі Партыі БНФ Вадзім Саранчукоў і сябра рады гарадской структуры ПБНФ Ірына Данілоўская. Напэўна, іх неўзабаве чакае выклік у Свіслацкі раённы суд.

У Баранавічах таксама запланаваны пікет 19 снежня

05.12.2012 У Баранавічах таксама запланаваны пікет 19 снежня

Старшыня Баранавіцкай філіі АГП Анжаліка Камбалава 4 снежня падала ў гарвыканкам заяву на правядзенне пікету, які плануецца правесці 19 снежня ў старым парку горада, што рашэннем уладаў вызначаны месцам масавых мерапрыемстваў.

Барысаў: «антыакцыя» да гадавіны прыняцця Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека

05.12.2012 Барысаў: «антыакцыя» да гадавіны прыняцця Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека

Своеасаблівую «антыакцыю» ладзяць барысаўскія праваабаронцы ў гадавіну прыняцця Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека, свядома адмаўляючыся прасіць у мясцовых уладаў дазвол на правядзенне пікету.

Брэст: актывісты АГП падалі заяўку на пікеты 19 снежня

04.12.2012 Брэст: актывісты АГП падалі заяўку на пікеты 19 снежня

Як паведаміў старшыня Брэсцкай абласной арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Уладзімір Вуек, усяго запланавана дзевяць пікетаў, якія актывісты АГП збіраюцца ладзіць на чатырох пляцоўках, у тым ліку – дзве пляцоўкі ў цэнтры горада.

Украінскія актывісты Amnesty International выступілі супраць смяротнага пакарання ў Беларусі

03.12.2012 Украінскія актывісты Amnesty International выступілі супраць смяротнага пакарання ў Беларусі

Сёння актывісты Amnesty International правялі ў Львове публічную акцыю супраць смяротнага пакарання ў Беларусі і ў знак салідарнасці з Любоўю Кавалёвай, маці Уладзіслава Кавалёва, пакаранага ў сакавіку 2012 года ў Мінску.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства