Навіны на тэму: акцыі
11.12.2012 Акцыя на Бярозаўшчыне ў Дзень правоў чалавека
Праваабаронцы і грамадскія актывісты ў Дзень правоў чалавека раздалі больш за трыста буклетаў пра беларускіх палітвязняў і асобнікаў Усеагульнай дэкларацыяй правоў чалавека на вуліцах горада Бярозы і пасёлка Малеч.
11.12.2012 У Брэсце гадавіну Дэкларацыі правоў чалавека адзначылі праглядам відэафільма
Праваабаронцы прадэманстравалі відэафільм “Правы чалавека ў аб’ядноўваемай Еўропе”, зняты на падставе выступу старшыні Хельсінкскага фонду правоў чалавека (Варшава) Марэка Навіцкага незадоўга да ягонай смерці.
11.12.2012 Віцебск: “сілавікі” праслухалі лекцыю пра выкананне правоў чалавека ў Беларусі
У Віцебску 10 снежня прайшла публічная лекцыя "Што такое правы чалавека, і як яны выконваюцца ў Беларусі", якую прачытаў каардынатар руху "За Свабоду" Хрыстафор Жаляпаў. А большую частку слухачоў склалі супрацоўнікі міліцыі і "людзі ў цывільным", якія ні на крок не адыходзіліся ад купкі актывістаў.
11.12.2012 Міжнародны дзень правоў чалавека ў Гародні
У дзень абвешчання сусветнай Усеагульнай дэклярацыі правоў чалавека гарадзенскія праваабаронцы зладзілі шэраг невялікіх акцый. На вуліцы прадстаўнікі праваабарончага цэнтру “Вясна”, Беларускага Хельсінкскага Камітэту і незалежныя праваабаронцы нагадалі жыхарам пра зняволенага Алеся Бяляцкага і міжнародны дзень правоў чалавека.
11.12.2012 Свабода творчасці – у Дзень правоў чалавека (фота, відэа)
Такім чынам можна коратка ахарактарызаваць імпрэзу праваабарончага цэнтра “Вясна”, якая ладзілася ўвечары 10 снежня на сядзібе БНФ. 30 артыкулаў Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека і паштоўкі для палітвязняў – у мастацкім увасабленні прафесійнага майстра ды аматараў hand-made.
10.12.2012 Беларускае Радыё Рацыя салідарнае з палітвязнямі
У Міжнародны дзень абароны правоў чалавека журналісты Беларускага Радыё Рацыя выказалі салідарнасць з беларускімі палітвязнямі.
10.12.2012 Праваабаронцы вызначылі лепшых
10 снежня прадстаўнікі шэрагу праваабарончых арганізацыяў Беларусі вызначалі найлепшых сярод праваабаронцаў, журналістаў і адвакатаў. Нацыянальная праваабарончая прэмія традыцыйна ўручаецца ў Дзень правоў чалавека.
10.12.2012 Праваабаронцы павіншавалі жыхароў сталіцы з Днём правоў чалавека
Сёння, 10 сьнежня, у дзень чарговай гадавіны прыняцця Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека, правааабаронцы ў цэнтры Менска правялі акцыю па інфармаванні жыхароў горада аб парушэннях правоў чалавека і праблеме з палітычнымі зняволенымі ў Беларусі.
10.12.2012 Баранавіцкія праваабаронцы павіншавалі землякоў з Днём правоў чалавека
Нягледзячы на афіцыйную забарону на правядзенне пікета 10 снежня, праваабаронцы горада Баранавічы правялі акцыю з нагоды Дня правоў чалавека.
10.12.2012 У Дзень правоў чалавека шведскія праваабаронцы думаюць пра Беларусь
Сябры шведскай праваабарончай арганізацыі Оstgruppen робяць свой унёсак у развіццё дэмакратыі ў Беларусі. Як адзначыла дырэктар арганізацыі Сафія Угла, адным з асноўных накірункаў іх працы з’яўляецца распаўсюд у шведскім грамадстве інфармацыі пра парушэнні правоў чалавека ў Беларусі.
10.12.2012 У Катавіцах адбудзецца акцыя ў падтрымку беларускіх палітвязняў
Сёння, у Дзень правоў чалавека, перад Слёнскім універсітэтам у Катавіцах адбудзецца акцыя ў падтрымку Міколы Статкевіча і Зміцера Дашкевіча, якая праходзіць у рамках ініцыяванай еўрадэпутатам Мігальскім шырокай кампаніі за вызваленне беларускіх палітвязняў.
10.12.2012 Улёткі «За адмену прыгоннага права» - на будынку «Барысаўдрэва» і вакол
У мінулыя выхадныя беларускія нацыянал-бальшавікі правялі інфармацыйна-агітацыйны рэйд па Барысаве. Менавіта гэты населены пункт нядаўна стаў сумна знакаміты падчас візіту Лукашэнкі.
09.12.2012 У Варшаве прайшоў марафон салідарнасці - фота
8 снежня ў Варшаве апоўдні пачалася акцыя салідарнасці: цягам 24 гадзін кожны ахвотны мог напісаць ліст у падтрымку палітвязняў.
09.12.2012 Ліхтарыкі “Свабоды" - за беларускую мяжу
На польска-беларускай мяжы ў Кузніцы адбылася незвычайная акцыя, арганізаваная польскімі актывістамі ў падтрымку беларускіх палітвязняў.
07.12.2012 Міжнародны марафон падтрымкі Алеся Бяляцкага (фота, відэа)
Глабальную акцыю ў падтрымку палітвязня распачала праваабарончая арганізацыя Amnesty International. Міжнародны марафон па напісанні лістоў пройдзе з 7 па 16 снежня пад лозунгам “Пішам за правы! Даможамся пераменаў!”.










