Навіны на тэму: акцыі
24.01.2013 За фатаграфаванне з партрэтам Бяляцкага аштрафавалі і ў Наваполацку
Яўген Парчынскі аштрафаваны на 500 тысяч рублёў. Яго прызналі вінаватым у правядзенні несанкцыянаванай акцыі. Працэс над актывістам вёў асабіста старшыня Наваполацкага гарадскога суду Пётр Ляўчонак, які і вырашыў, што фатаграфаванне з партрэтам Алеся Бяляцкага ў руках – гэта парушэнне заканадаўства пра масавыя мерапрыемствы.
24.01.2013 Удзельніку акцыі салідарнасці з Бяляцкім пагражалі дастаўкай на допыт, а затым затрымалі (дапоўнена)
Актывіст аргкамітэту Партыі БХД Сяргей Малашонак раніцай пайшоў на пошту, каб адправіць скаргу кіраўніку гарадзкой міліцыі на дзеянні ягоных падначаленых. На зваротным шляху яго затрымалі каля ўласнага пад’езду. Зараз Сяргей знаходзіцца ў Наваполацкай міліцыі.
23.01.2013 Гомельскаму апазіцыянеру Кастусю Жукоўскаму пагражаюць суткамі за бел-чырвона-белы сцяг (фота)
У гонар 150-годдзя пачатку паўстання Кастуся Каліноўскага гомельскі апазіцыянер Кастусь Жукоўскі вывесіў над сваёй прыватнай хатай у цэнтры Гомеля бел-чырвона-белы сцяг. А ўжо назаўтра, 23 студзеня, актывісту патэлефанаваў невядомы.
23.01.2013 Брэст: актывісты заклікаюць да ўсебеларускай акцыі супраць адстрэлу бяздомных жывёлаў
Ініцыятыва правядзення такой акцыі ўзнікла ў жыхароў Брэста пасля нядаўняга выпадку ў адным з мікрараёнаў гораду, калі супрацоўнікі мясцовага прадпрыемства “Камунальнік” смяротна паранілі сабаку, у якой засталося сямёра шчанюкоў.
23.01.2013 Сяргей Малашанок: цягам дня позву я не атрымаў і таму нікуды ісці не збіраюся
Наваполацкага актывіста аргкамітэта па стварэнні партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя" Сяргея Малашанка выклікаюць «на размову» пра фотаздымак з партрэтам Алеся Бяляцкага.
22.01.2013 Віцебская апазіцыя аб’ядналася, каб адзначыць Дзень Волі разам
У Віцебску створаная кааліцыя па супольным сьвяткаваньні Дня Волі 25 сакавіка. У склад кааліцыі ўвайшлі большасьць апазыцыйных палітычных сіл, што дзейнічаюць на тэрыторыі вобласьці.
21.01.2013 У цэнтры Віцебска ўзнялі нацыянальны сцяг у гонар Каліноўскага
Сябра КХП-БНФ Сяргей Каваленка з Віцебска паведаміў, што 20 студзеня а 18 гадзіне патрыёты Вялікага Княства Літоўскага - Беларусі ўзнялі бел-чырвона-белы сцяг у цэнтры Віцебска ў гонар 150-годдзя нацыянальна-вызвольнага паўстання Кастуся Каліноўскага:
21.01.2013 "Справу Бяляцкага" прэзентавалі ў Гародні
Кніжка “Справа Бяляцкага” была прэзэнтавана ў Гародні. Стварыўшы праваабарончы цэнтар “Вясна” Алесь Бяляцкі не аднойчы аказываў дапамогу людзям, якія апынуліся сам насам з непраўнымі паводзінамі тых, хто мае уладу.
19.01.2013 Маладэчанцы напісалі ліст Алесю Бяляцкаму
У Маладэчне прайшла прэзэнтацыя кнігі «Справа Бяляцкага». Аўтар кнігі «Справа Бяляцкага» Валер Каліноўскі й актывіст «Вясны» Зьміцер Салаўёў апавялі пра справу Алеся Бяляцкага і кнігу пра яго, якая нядаўна выйшла ў сэрыі «Бібліятэка Свабоды».
18.01.2013 Пракуратура Стакгольма: Справа аб "плюшавым дэсанце" не мае прамога дачынення да шведскай юстыцыі, бо інцыдэнт адбыўся за мяжой
Як паведаміла агенцтва Франс Прэс, Швецыя не атрымлівала з Літвы просьбу пераняць справу аб незаконным перасячэнні беларускай мяжы лёгкаматорным самалётам пад кіраўніцтвам шведскіх пілотаў, з борта якога над тэрыторыяй Беларусі яны скінулі сотні плюшавых мядзведзяў з лозунгамі, што заклікаюць да свабоды слова.
18.01.2013 Zмена змагаецца за Курапаты
Зрабіць Курапаты такімі ж вядомымі як Хатынь - такую амбітную задачу паставіла перад сабой ініцыятыва "За ўратаванне Курапат".
17.01.2013 Атрымаць дазвол на пікет не ўдаецца, нават выканаўшы ўсе патрабаванні
Актывісты з Наваполацку ўжо тройчы падавалі заяўкі на пікеты салідарнасці з палітзняволенымі і супраць збяднення беларускага насельніцта ва ўмовах сучаснай эканамічнай палітыкі. Актывісты вырашылі выканаць усе патрабаванні гарадскіх уладаў, але дамоваў з міліцыянтамі і медыкамі ім заключыць так і не ўдалося.
16.01.2013 Генпракуратура Літвы прапаноўвае Швецыі працягнуць расследаванне справы аб "плюшавым дэсанце"
Як заявіла літоўская Генпракуратура, у краіне праведзены ўсе магчымыя дзеянні ў рамках крымінальнага працэсу, а далейшае крымінальны пераслед магчымы толькі ў Швецыі.
16.01.2013 Наваполацкая міліцыя таксама адсачыла акцыю салідарнасці праз інтэрнэт (фота)
На гутарку пра фотаздымкі з партрэтам Алеся Бяляцкага на ганках гарадскога суду быў выкліканы наваполацкі актывіст Яўген Парчынскі. Другі ўдзельнік акцыі, Сяргей Малашонак, кажа, што гатовы да любога далейшага развіцця падзеяў. Яўген Парчынскі распавёў, што ў міліцыі яму прадэманстравалі фотаздымкі, раздрукаваныя з інтэрнэт-сайтаў
16.01.2013 Алесь Бяляцкі адказаў на віншаванне баранавіцкім праваабаронцам і актывістам
Напярэдадні навагодніх і калядных святаў баранавіцкія праваабаронцы і грамадскія актывісты накіравалі віншавальныя лісты і каляровыя паштоўкі беларускім палітычным вязням. Нягледзячы на вялікую асабістую карэспандэнцыю, першым на святочнае віншаванне адгукнуўся Алесь Бяляцкі.










