Навіны на тэму: акцыі

Слонім: працягваюцца акцыі ў абарону палітвязняў (фота)

12.02.2013 Слонім: працягваюцца акцыі ў абарону палітвязняў (фота)

У аўторак сябры Слонімскай суполкі БХД правялі новую акцыю ў рамках кампаніі ў абарону палітвязняў. На сотні пад'ездах дамоў самага вялікага мікрараёна Слоніма, а гэта Брэсцкая вуліца, вуліцы Тапалёвая, Фрацыска Скарыны, Яршова сябры БХД расклеілі лістоўкі з заклікам «Напішы ліст палітычнаму вязню!».

Вызначаны дата і месца святкавання Дня Волі

12.02.2013 Вызначаны дата і месца святкавання Дня Волі

Дэмакратычныя арганізацыі плануюць правесці ў Мінску шэсце і мітынг да Дня Волі 25 сакавіка.

12.02.2013 БХД заклікае да правядзення “Хвалі салідарнасці” з палітвязнямі

Беларуская хрысціянская дэмакратыя ладзіць “Хвалю салідарнасці” з палітвязнямі. Акцыі рознага кшталту пройдуць у 35 гарадах і мястэчках Беларусі штодня з 12 лютага па 24 сакавіка.

Галяндцы прэзэнтавалі паслу Беларусі залатую манэту з партрэтам Бяляцкага

11.02.2013 Галяндцы прэзэнтавалі паслу Беларусі залатую манэту з партрэтам Бяляцкага

Акрамя таго, Amnesty International у Нідэрляндах сабрала больш за 84,000 подпісаў за вызваленьне Алеся Бяляцкага. Усе подпісы перадалі ў Амбасаду.

Слонім сустракае плакатам “Свабоду палітвязням!” (фота)

08.02.2013 Слонім сустракае плакатам “Свабоду палітвязням!” (фота)

Пры самым уездзе ў Слонім з боку Баранавічаў па трасе Мінск — Баранавічы — Слонім — Ваўкавыск — Беласток сябры БХД прымацавалі плакат з надпісам “Свабоду палітвязням!”. Пакуль плакат з надпісам стаіць каля шасэ і яго ніхто не здымае.

10 сутак за флэшмоб на тэму афіцыйнага беларускага беспрацоўя

07.02.2013 10 сутак за флэшмоб на тэму афіцыйнага беларускага беспрацоўя

Актывіста "Альтэрнатывы" Дзмітрыя Сільчанку сёння асудзілі на 10 сутак арышту па артыкуле 23.34 КаАП РБ - парушэнне парадку арганізацыі ці правядзення масавых мерапрыемстваў. Рашэнне вынес суд Савецкага раёну г.Мінска.

У Баранавічах адбылася агульнанацыянальная дыктоўка (фота)

04.02.2013 У Баранавічах адбылася агульнанацыянальная дыктоўка (фота)

Баранавіцкія прадстаўнікі грамадскасці і аматары роднага слова 3 лютага прынялі ўдзел ў VI Усеагульнай беларускай дыктоўцы, прысвечанай 175-м угодкам з дня народзінаў “літоўскага Марата”, правадыра паўстання 1863 года Кастуся Каліноўскага.

Свіслацкія грамадскія актывісты ўшанавалі памяць паўстанцаў

04.02.2013 Свіслацкія грамадскія актывісты ўшанавалі памяць паўстанцаў

2 лютага свіслацкія грамадскія актывісты ўшанавалі памяць паўстанцаў 1863 году, усклалі кветкі і паставілі знічы да помнікаў вядомых кіраўнікоў збройнага чыну Кастусю Каліноўскаму і Рамуальду Траўгуту, а таксама на магілу Віктара Каліноўскага, старэйшага брата Кастуся Каліноўскага, які быў адным з ідэолагаў вызвольнага руху.

У Бялынічах нагадалі пра палітвязняў (фота)

02.02.2013 У Бялынічах нагадалі пра палітвязняў (фота)

“Усяго было распаўсюджана некалькі дзесяткаў інфармацыйных матэрыялаў пра беларускіх палітвязняў, якія сёння знаходзяцца за кратамі ў нашай краіне, - кажа бялыніцкі журналіст Барыс Вырвіч. – Распаўсюджвалі мы іх у крамах нашых прыхільнікаў – бялыніцкіх сяброў Руху БНФ “Адраджэнне”.

Бярозаўскія і пружанскія актывісты ўшанавалі пакараных смерцю каліноўцаў (фота)

01.02.2013 Бярозаўскія і пружанскія актывісты ўшанавалі пакараных смерцю каліноўцаў (фота)

Грамадскія актывісты з Бярозы і Пружан праехалі дарогай смерці паўстанцаў Кастуся Каліноўскага. Гэта трохкіламетровая дарога з Шэрашава ў Купічы, дзе ў 1863 годзе карнікі Мураўёва расправіліся з паўстанцамі. Па словах мясцовага краязнаўцы Івана Здановіча, беларускія патрыёт былі тут павешаны на шыбеніцах паабапал дарогі.

Падтрымалі “Ланцуг салідарнасці”

01.02.2013 Падтрымалі “Ланцуг салідарнасці”

Дэмакратычныя актывісты з Менску Ігар Мажэйка і Алег Лісіцкі правялі фотаакцыю ў падтрымку гродзенскіх праваабаронцаў - Віктара Сазонава, Уладзіміра Хільмановіча, Рамана Юргеля, а таксама наваполацкіх актывістаў Сяргея Малашэнкаў і Яўгена Парчынскага.

31.01.2013 Асамблея НДА вызначыць імёны чэмпіёнаў грамадзянскай супольнасці

Сёлета чацвёрты раз будзе ўручацца штогадовая прэмія Асамблеі няўрадавых дэмакратычных арганізацый “Чэмпіёны грамадзянскай супольнасці”.

У Салігорску з'явіліся графіці супраць высечкі лесу

31.01.2013 У Салігорску з'явіліся графіці супраць высечкі лесу

У сталіцы беларускіх гарнякоў з’явіліся графіці на тэму высечкі дрэваў у горадзе. На іх - выявы свежассечаных елак з пянькамі ў выглядзе сумных смайлікаў. На іншых намаляваны кат з сякераю над ссечанымі пянькамі ад дрэваў.

“Вясноўцы” салідарныя з гарадзенскімі калегамі

29.01.2013 “Вясноўцы” салідарныя з гарадзенскімі калегамі

Прадстаўнікі менскага офісу ПЦ “Вясна” правялі фотаакцыю ў падтрымку Віктара Сазонава, Уладзіміра Хільмановіча і Рамана Юргеля – напярэдадні разгляду ў Гарадзенскім абласным судзе іх касацыйнай скаргі на абсурдную пастанову суду Ленінскага раёну Гародні. Разгляд скаргі пачаўся 29 студзеня, у 9-30.

Сяргея Малашэнка аштрафавалі за салідарнасць з Бяляцкім на 2,5 мільёны

29.01.2013 Сяргея Малашэнка аштрафавалі за салідарнасць з Бяляцкім на 2,5 мільёны

Гэта ўжо другі штраф, прысуджаны ў Наваполацкім гарадскім судзе мясцовым актывістам, якія, на ўзор гарадзенскіх аднадумцаў, сфатаграфаваліся з партрэтамі Алеся Бяляцкага ў руках. Пасля таго, як фотаздымкі Яўгена Парчынскага і Сяргея Малашэнка трапілі ў інтэрнэт, абодвух аштрафавалі за "несанкцыянаваную акцыю".

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства