Навіны на тэму: акцыі

Флэш-моб Геніка Лойкі ў Дзень роднай мовы скончыўся судом і арыштам на 5 сутак (дадаецца, фота)

21.02.2013 Флэш-моб Геніка Лойкі ў Дзень роднай мовы скончыўся судом і арыштам на 5 сутак (дадаецца, фота)

17-50. Геніка Лойку абвінавацілі ва ўдзеле ў несанкцыянаваным мерапрыемстве (арт.23.34 КаАП РБ) і пакаралі арыштам на 5 сутак.

21.02.2013 У Полацку забаранілі музычную акцыю да Дня роднай мовы

Акцыя мусіла адбыцца 21 лютага каля памятнага знака літары "Ў".

Калегі, неабходна наша салідарнасць!

21.02.2013 Калегі, неабходна наша салідарнасць!

Міжнародная федэрацыя за правы чалавека (FIDH), якая не аднойчы выступала ў падтрымку беларускіх праваабаронцаў у рамках Абсерваторыі па абароне праваабаронцаў, звяртаецца да нас з заклікам падтрымаць Набіла Раджаба, нашага калегу з Бахрэйна, пазбаўленага волі за выступы ў абарону права на мірныя сходы.

Ліда: суд засумняваўся ў тым, што ўскладанне кветак з'яўляецца масавым мерапрыемствам

20.02.2013 Ліда: суд засумняваўся ў тым, што ўскладанне кветак з'яўляецца масавым мерапрыемствам

20 лютага ў Лідзе адбылося судовае паседжанне над Аляксандрам Калышкам, старшынём грамадскага аб’яднання “Польскай культуры зямлі Лідскай”. Уся яго “віна” палягала ў тым, што ён разам з сябрамі арганізацыі ўсклалі кветкі і запалілі знічкі на месцы пахавання ксяндза Адама Фалькоўскага.

Баранавіцкія актывісты распачалі збор подпісаў за тэрміновы рамонт помнікаў у гонар паўстанцаў 1863 года (фота)

20.02.2013 Баранавіцкія актывісты распачалі збор подпісаў за тэрміновы рамонт помнікаў у гонар паўстанцаў 1863 года (фота)

Баранавіцкія грамадскія актывісты распачалі збор подпісаў за тэрміновы рамонт помнікаў (Баранавіцкі раён) у гонар Мілавідскай бітвы 1863 года, якія сёння знаходзяцца ў занядбаным стане.

Магілёўская абласная кааліцыя дэмакратычных сіл падтрымала “Хвалю салідарнасці”

20.02.2013 Магілёўская абласная кааліцыя дэмакратычных сіл падтрымала “Хвалю салідарнасці”

Мерапрыемствы ў межах “Хвалі салідарнасці” пройдуць у Магілёве 21 лютага, удзел у іх прымуць прадстаўнікі абсалютнай большасці дэмакратычных палітычных партый і грамадскіх арганізацый Магілёўшчыны.

У Віцебску маліліся за палітвязняў

19.02.2013 У Віцебску маліліся за палітвязняў

Увечары 18 лютага актывісты аргкамітэту па стварэнні партыі "Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя" ў межах марафону "Хваля Салідарнасці" правялі супольную малітву за палітвязняў. Такія малітвы на Ўспенскай горцы ў Віцебску, каля крыжа Ефрасінні Полацкай, праводзяцца не ўпершыню.

У Віцебску суд за расцяжку “Свабоду палітвязням” перанесены на 21 лютага  (дадаліся фота)

18.02.2013 У Віцебску суд за расцяжку “Свабоду палітвязням” перанесены на 21 лютага (дадаліся фота)

Адміністратыўныя справы сябраў ствараемай партыі БХД Аляксея Кішчука і Станіслава Лаўрэнава будуць разгледжаныя 18 лютага ў судзе Кастрычніцкага раёна Віцебска.

Віцебскія прыхільнікі БХД накіравалі каля двух дзесяткаў лістоў палітвязням (фота)

18.02.2013 Віцебскія прыхільнікі БХД накіравалі каля двух дзесяткаў лістоў палітвязням (фота)

"Супольнае напісанне лістоў да палітвязняў – гэта працяг "Хвалі салідарнасці”, шэрагу акцый, якія праводзяцца ў падтрымку палітвязняў", -- распавяла Тацяна Севярынец, віцебская каардынатарка аргкамітэту па стварэнні партыі БХД.

Віцебскіх актывістаў затрымалі за расцяжку са словам "Свабоду!" (фота)

16.02.2013 Віцебскіх актывістаў затрымалі за расцяжку са словам "Свабоду!" (фота)

Сябраў аргкамітэту па стварэнні партыі БХД Аляксея Кішчука і Станіслава Лаўрэнава адвезлі ў Кастрычніцкі РАУС. Неўзабаве абодва хлопца перасталі выходзіць на тэлефонную сувязь, а потым даслалі смс-паведамленне, што ў панядзелак над імі адбудзецца суд, а да таго іх змесцялі у ізалятар часовага ўтрымання.

15.02.2013 Дзень Волі ў Менску адзначаць традыцыйнымі шэсцем і мітынгам

Аргкамітэт па святкаванні Дня Волі вызначыўся з фарматам мерапрыемства ў Менску. У працы аркамітэта ўдзельнічалі кіраўнікі ці прадстаўнікі Партыі БНФ, Аб'яднанай грамадзянскай партьі, Руху "За свабоду", аргкамітэта па стварэнні Партыі "Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя" і іншыя.

Другі этап дыктоўкі ў Бабруйску будзе прысвечаны любові да роднай мовы

14.02.2013 Другі этап дыктоўкі ў Бабруйску будзе прысвечаны любові да роднай мовы

У Бабруйску плануецца другі этап агульнанцыянальнай дыктоўкі. Нагадаем, што першы быў прысвечаны Кастусю Каліноўскаму, другі будзе прымеркаваны да Міжнароднага дня роднай мовы, але пройдзе крыху раней – 18 лютага.

Бялынічы: “хваля салідарнасці” з беларускімі палітвязнямі

14.02.2013 Бялынічы: “хваля салідарнасці” з беларускімі палітвязнямі

Бялыніцкія актывісты аргкамітэта па стварэнню партыі БХД пачалі правядзенне інфармацыйнай кампаніі ў абарону палітвязняў “Хваля салідарнасці”, якая па ініцыятыве аргкамітэту БХД будзе праводзіцца ў розных гарадах Беларусі.

Гомельская міліцыя: бел-чырвона-белы сцяг не адносіцца да забароненай сімволікі

14.02.2013 Гомельская міліцыя: бел-чырвона-белы сцяг не адносіцца да забароненай сімволікі

Грамадскі актывіст Кастусь Жукоўскі атрымаў адказ з Цэнтральнага РАУС Гомеля на сваю скаргу. Нагадаем, апазіцыянер вывесіў над сваім домам бел-чырвона-белы сцяг у гонар угодкаў паўстання Кастуся Каліноўскага. Пасля гэтага яму пачалі тэлефанаваць невядомыя, якія пагражалі арыштам і суткамі за вывешванне сцягу.

14.02.2013 16 лютага будзе ўручана прэмія “Люблю Беларусь”

Малады Фронт запрашае ўсіх на ўрачыстую цэрэмонію ўручэньня штогадовай прэміі “Люблю Беларусь”. Нагадваем, у гэтым годзе вы можаце дапамагчы вызначыць пераможцаў!

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства