Навіны на тэму: акцыі

Салігорск: Пададзеная заяўка на правядзенне пікету з нагоды Дня Волі

04.03.2013 Салігорск: Пададзеная заяўка на правядзенне пікету з нагоды Дня Волі

Грамадскія актывісты Салігорску падалі ў мясцовы выканкам заяўку на правядзенне пікету, прымеркаванага да чарговых угодкаў Дня Волі.

Беларускія праваабаронцы: “Свабоду Бахрэйну!”

04.03.2013 Беларускія праваабаронцы: “Свабоду Бахрэйну!”

4 сакавіка беларускія праваабаронцы выказалі сваю салідарнасць з прэзідэнтам Бахрэйнскага цэнтра за правы чалавека і намеснікам генеральнага сакратара Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека (FIDH) Набілам Раджабам, які адбывае двухгадовы тэрмін турэмнага зняволення за выступы ў абарону права на мірныя сходы.

Генік Лойка заўтра абскарджвае незаконнае затрыманне

04.03.2013 Генік Лойка заўтра абскарджвае незаконнае затрыманне

Разгляд касацыйнай скаргі адбудзецца ў 15.00 у гарадскім судзе Мінску.

У Гомелі ў межах акцыі «Хваля салідарнасці» прайшла малітва пад наглядам “назіральнікаў” у цывільным

04.03.2013 У Гомелі ў межах акцыі «Хваля салідарнасці» прайшла малітва пад наглядам “назіральнікаў” у цывільным

3 сакавіка ў Гомелі сябры аргкамітэту па стварэнню партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» правялі малітву за палітвязняў, а таксама распаўсюдзілі па горадзе інфармацыйныя матэрыялы, прысвечаныя беларусам, якія сядзяць у турмах за свае перакананні, палітычную і грамадскую дзейнасць.

Amnesty International: Каля ста тысяч людзей выступілі ў падтрымку Алеся Бяляцкага (ФОТА)

02.03.2013 Amnesty International: Каля ста тысяч людзей выступілі ў падтрымку Алеся Бяляцкага (ФОТА)

Агулам людзьмі з 36 краінаў было прынята 104,731 мераў у падтрымку вязня сумлення Алеся Бяляцкага. Такія вынікі Марафону па напісанні лістоў Amnesty International, які прайшоў па ўсім свеце.

02.03.2013 У Горадні дазволілі пікет за малы памежны рух: ён пройдзе ў суботу

Гарадзенскія ўлады дазволілі актывістам Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі правядзенне пікету, мэтай якога ёсць інфармаванне грамадзян аб сітуацыі з рэалізацыяй Дамовы аб малым прымежным руху паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Польшча.

Дзень Волі пад знакам вызвалення палітычных вязняў

25.02.2013 Дзень Волі пад знакам вызвалення палітычных вязняў

Дзень Волі, які сёлета плануецца адзначыць 24 сакавіка, пройдзе пад знакам 95-ці гадовага юбілею ўтварэння Беларускай Народнай Рэспублікі, 150 год год паўстання Катуся Калінлўскага і безумоўнага вызвалення ўсіх палітвязняў.

У Слоніме пададзены тры заяўкі на Дзень Волі

25.02.2013 У Слоніме пададзены тры заяўкі на Дзень Волі

Сябры Слонімскага згуртавання дэмакратычных сіл падалі ў мясцовы райвыканкам тры заяўкі на правядзенне мерапрыемстваў, прысвечаных святкаванню Дня Волі. Першая заяўка -- на прадастаўленне памяшкання для правядзення беларускай дыктоўкі, якую запланавалі слонімцы на 22 сакавіка.

Салігорск: "Хваля салідарнасці" з палітвязнямі (фота)

24.02.2013 Салігорск: "Хваля салідарнасці" з палітвязнямі (фота)

На мінулым тыдні грамадскія актывісты Салігорску далучыліся да “Хвалі салідаранасці” - штодзённага марафону салідарнасці з беларускімі палітычнымі вязнямі. Акцыя праходзіла ў Міжнародны дзень роднай мовы, таму яе сумясцілі з напісаннем агульнанацыянальнай дыктоўкі па “Лістах з-пад шыбеніцы” Кастуся Каліноўскага.

ААН пачала кампанію за бяспеку журналістаў

22.02.2013 ААН пачала кампанію за бяспеку журналістаў

22 лютага Генеральны сакратар ААН Пан Гі Мун заклікаў забяспечыць бяспеку журналістаў і абвясціў пра кампанію «Дзень без навінаў», закліканую прыцягнуць увагу да журналістаў, якія церпяць ад запалохванняў, арыштаў і перасьледу.

Акцыя ў падтрымку зняволеных кіраўнікоў FIDH

22.02.2013 Акцыя ў падтрымку зняволеных кіраўнікоў FIDH

Наваполацкія актывісты правялі акцыю ў падтрымку міжнароднай кампаніі ў абарону Набіла Раджаба, намесніка генеральнага сакратара Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека (FIDH), асуджанага ў Бахрэйне на два гады пазбаўлення волі за выступы ў абарону права на мірныя сходы.

ЗБС правёў акцыю ў дзень роднай мовы

22.02.2013 ЗБС правёў акцыю ў дзень роднай мовы

Для Задзіночаньня Беларускіх Студэнтаў 21 лютага не застаецца не заўважаным. Гэтым зімовым днём ЗБСаўцы выйшлі на вуліцу, каб распавесці грамадзянам пра дзень роднай мовы.

Віцебскіх актывістаў аштрафавалі за салідарнасць з палітвязнямі

21.02.2013 Віцебскіх актывістаў аштрафавалі за салідарнасць з палітвязнямі

Суддзя Кастрычніцкага райсуду Іна Грабоўская прысудзіла прыхільнікам стварэння БХД Станіславу Лаўрэнаву і Аляксею Кішчуку па 30 базавых велічынь штрафу, прызнаўшы іх вінаватымі ў правядзенні несанкцыянаванай акцыі. На факты парушэння правоў абодвух хлопцаў суддзя ўвагі не звярнула.

Слонім: Сябры БХД патрабуюць вярнуць родную мову ў раёнку

21.02.2013 Слонім: Сябры БХД патрабуюць вярнуць родную мову ў раёнку

З 1939 года Слонімская раённая газета заўсёды выходзіла па-беларуску. З прыходам у рэдакцыю рэдактара Ляшчанкі «Слонімскі веснік» амаль поўнасцю стаў выдавацца па-руску. На беларускай мове застаўся толькі загаловак газеты, і толькі адзін журналіст Васіль Афанасік піша на роднай мове.

Бабруйскія актывісты павіншавалі палітвязняў з Днём роднай мовы вершамі

21.02.2013 Бабруйскія актывісты павіншавалі палітвязняў з Днём роднай мовы вершамі

У лістах, дасланых у розныя куткі Беларусі, да палітвязняў паляцелі вершы такіх айчынных песняроў, як Уладзімір Караткевіч, Анатоль Сыс, Максім Багдановіч, Алесь Разанаў. Бабруйскія актывісты спадзяюцца, што ўсе лісты дойдуць да сваіх адрасатаў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства