Навіны на тэму: акцыі

Уладзімір Малей прысвяціў забег Алесю Бяляцкаму (фота)

18.03.2013 Уладзімір Малей прысвяціў забег Алесю Бяляцкаму (фота)

Вядомы праваабаронца з Берасцейшчыны Уладзімір Малей, удзельнік многіх марафонаў, які сярод іншых прадстаўляў клуб “Маладосць” з Маларыты, прысвяціў свой першы ў новым сезоне выступ палітзняволенаму Алесю Бяляцкаму. Уладзімір Малей прабег за гадзіну больш дванаццаці кіламетраў у кашульцы з выявай Бяляцкага.

Слонім: райвыканкам не дазволіў праводзіць Дзень Волі

17.03.2013 Слонім: райвыканкам не дазволіў праводзіць Дзень Волі

Сябры Слонімскага згуртавання дэмакратычных сіл Іван Шэга і Віктар Марчык атрымалі адказ за подпісам намесніка старшыні Слонімскага райвыканкама Мікалая Шыха. Спадар Шых паведаміў, што “адміністрацыя не мае магчымасці прадаставіць вам памяшканне ў патрабуемы час, таму ў правядзенні масавага мерапрыемства адмоўлена”.

15.03.2013 Шэсьце на Дзень Волі дазволілі, але без сымболікі

Менгарвыканкам даў дазвол на правядзеньне мітынгу і шэсьця да Дня Волі 24 сакавіка, але зьмяніў месца збору на пляцоўку перад кінатэатрам «Кастрычнік».

Магілёве міліцыя не дала правесці акцыю “Маладым хрысціянскім дэмакратам”

15.03.2013 Магілёве міліцыя не дала правесці акцыю “Маладым хрысціянскім дэмакратам”

Актывісты мелі намер раздаваць Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь з уклееным у яе фотаздымкам Аляксандра Лукашэнкі, які ў 1994 годзе пад бел-чырвона-белым сцягам даваў клятву на Канстытуцыі. Міліцыянты каля паўгадзіны пільнавалі хлопцаў і сышлі адразу як толькі актывісты адмовіліся ад правядзення акцыі.

У Бялынічах падтрымалі палітвязняў

12.03.2013 У Бялынічах падтрымалі палітвязняў

12 сакавіка ў Бялынічах мясцовыя грамадскія актывісты напісалі лісты і паштоўкі салідарнасці беларускім палітвязням. Акцыя прайшла ў межах кампаніі “Хваля салідарнасці”, яе ініцыятарамі былі мясцовыя сябры аргкамітэта па стварэнню партыі БХД.

Валянціну Цюраву пакаралі арыштам на 3 сутак, якія яна адбыла на Акрэсціна

11.03.2013 Валянціну Цюраву пакаралі арыштам на 3 сутак, якія яна адбыла на Акрэсціна

Суддзя Дзмітрый Паўлючэнка пакараў Валянціну Цюраву арыштам на 3 сутак. Менавіта столькі правяла дзяўчына ў чаканьні суду на Акрэсціна.

Палітвязням да 25 сакавіка – імянныя канверты (фота)

11.03.2013 Палітвязням да 25 сакавіка – імянныя канверты (фота)

Свіслацкія грамадска-палітычныя актывісты пачалі рассылаць палітвязням, якія знаходзяцца ў розных турмах Беларусі, паштоўкі і лісты да Дня Волі. Прычым робіцца гэта ў адмысловых імянных канвертах. Вырабіць такі канверт можа кожны і накіраваць яго праз пошту, наклеіўшы адпаведную марку.

У Баранавічах публічная малітва -- пад забаронай

11.03.2013 У Баранавічах публічная малітва -- пад забаронай

9 сакавіка ў Баранавічах маладым актывістам у цэнтры горада каля царквы святых Жон Міраносіц міліцыянты не дазволілі памаліцца за Беларусь. Ініцыятарамі публічнай малітвы выступілі хрысціянскія дэмакраты.

Замест віншавання з Жаночым днём – затрыманне

08.03.2013 Замест віншавання з Жаночым днём – затрыманне

Актывістка “Еўрапейскай Беларусі” Валянціна Цюрава была затрыманая 8 сакавіка ў 14-35 на Камароўскім рынку сталіцы. Ахоўнікі рынку схапілі яе і перадалі міліцэйскаму нараду.

Баранавічы: пададзена заяўка на правядзенне пікета з нагоды 95-х угодкаў БНР

08.03.2013 Баранавічы: пададзена заяўка на правядзенне пікета з нагоды 95-х угодкаў БНР

Мэта пікета – праінфармаваць грамадзян горада Баранавічы, што 25 сакавіка 1918 года беларусы самі стварылі і абвясцілі незалежнасць сваёй дзяржавы, а таксама нагадаць жыхарам горада, што БНР – гэта той дзяржаўны падмурак, на якім выраслі БССР і цяперашняя Беларусь.

Заўтра ў Варшаве сустрэча з жонкамі беларускіх палітвязняў

07.03.2013 Заўтра ў Варшаве сустрэча з жонкамі беларускіх палітвязняў

Яны раскажуць пра сваіх родных, пра ўмовы, у якіх яны ўтрымліваюцца, а таксама пра ціск, якому яны падвяргаюцца.

  Фундацыя ДПЧ заклікае ў ААН вызваліць Алеся Бяляцкага

07.03.2013 Фундацыя ДПЧ заклікае ў ААН вызваліць Алеся Бяляцкага

У сваім выступе 5 сакавіка 2013 г. у Радзе па правах чалавека Фундацыя дамоў правоў чалавека заклікала ўлады Беларусі неадкладна і безумоўна вызваліць Алеся Бяляцкага, зняць усе абвінавачанні супраць яго і цалкам рэабілітаваць яго.

Кастусь Жукоўскі падаў заяўку на пікет "Гомельскі гарвыканкам! Прэч ад гісторыі!"

06.03.2013 Кастусь Жукоўскі падаў заяўку на пікет "Гомельскі гарвыканкам! Прэч ад гісторыі!"

Мэта акцыі - прыцягнуць увагу да лёсу драўлянай гістарычнай забудовы на вуліцы Валатоўскай і незаконнай дзейнасці Гомельскага гарадскога выканаўчага камітэта па пытанні захавання будынкаў.

У Віцебску пададзеная заяўка на акцыю ў гонар Кастуся Каліноўскага. Адказу ўладаў няма

06.03.2013 У Віцебску пададзеная заяўка на акцыю ў гонар Кастуся Каліноўскага. Адказу ўладаў няма

Сябар Кансэрватыўна-хрысціянскай партыі БНФ Ян Дзяржаўцаў падаў у Віцебскі гарвыканкам заяўку на правядзенне 10 сакавіка вулічнага шэсця, каб публічна адзначыць 150-я ўгодкі паўстання пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага.

Віцебскія актывісты праз суд дамагаюцца выканання ўмовы атрымання дазволу  на мітынг

05.03.2013 Віцебскія актывісты праз суд дамагаюцца выканання ўмовы атрымання дазволу на мітынг

Заява ў Кастрычніцкі суд была напісана з тае нагоды, што Віцебская гарадская паліклініка адмовілася заключыць дамову на абслугоўванне масавага мерапрыемства – мітынгу да дня Волі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства