Навіны на тэму: акцыі
25.03.2013 Дзень Волі ў Свіслачы (фота)
Грамадскія актывісты з раённага цэнтру Свіслач, што на Гарадзеншчыне, таксама азначылі Дзень Волі. Яны сабраліся на магіле Віктара Каліноўскага, ушанаваўшы памяць усіх палеглых за беларускую свабоду і незалежнасць, наведалі помнікі славутых герояў бацькаўшчыны.
24.03.2013 Справаздача па назіранні за масавым мерапрыемствам Дзень Волі ў Мінску 24 сакавіка 2013г.
24 сакавіка 2013г. дэмакратычныя сілы Беларусі правялі традыцыйную акцыю, прысвечаную адзначэнню гадавіны абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі ў 1918 г.
24.03.2013 Слонім: шары з бел-чырвона-белымі сцяжкамі над горадам (фота)
Сябры Слонімскага згуртавання дэмакратычных сіл запусцілі сёння шары над Слонімам. Да іх прымацавалі бел-чырвона-белыя сцяжкі і каляровыя лістоўкі з тэкстам пра гісторыю стварэння БНР.
24.03.2013 Сацыял-дэмакраты з Белаазёрску павіншавалі палітвязняў з Днём Волі (фота)
Паштоўкі да 95-годдзя незалежнасці БНР паляцелі ў розныя вязніцы Беларусі з гораду Белаазёрску. Палітвязні атрымаюць прыгожыя паштоўкі з выявай нацыянальных сімвалаў і адмысловым надпісам.
24.03.2013 Слонім: Дзень Волі – пад узмоцненым кантролем міліцыі (фота)
Пасля таго, як слонімцы пачалі збірацца каля набярэжнай канала, іх акружылі 6 легкавушак з міліцыянерамі. Праўда ніхто з іх з машын не выходзіў, усе чакалі пачатку мерапрыемства. Пасля слонімцы разбіліся на некалькі груп і пайшлі праз невялікі драўляны мост на другі бераг канала.
24.03.2013 У Брэсце ўдзельнікаў святкавання Дня Волі спрабавалі абвінаваціць у несанкцыянаванай акцыі
Асноўныя мерапрыемствы адбываліся на Трышынскіх могілках, дзе брэсцкія актывісты дэмакратычных арганізацый ушанавалі памяць аднаго з дзеячаў БНР Адама Трыпуса і ўсклалі кветкі таксама да помніка ахвярам палітычных рэпрэсій.
24.03.2013 Дзень Волі пад знакам 95-годдзя абвяшчэння незалежнасці БНР (ан-лайн)
Менгарвыканкам дазволіў удзельнікам святкавання 95-годдзя абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі адзначыць 24 сакавіка Дзень Волі ў змененым фармаце
23.03.2013 Слонім: другі візіт міліцыянераў на кватэру Івана Бедкі
Сёння ў 11 гадзін 30 хвілін зноў завіталі на кватэру да кіраўніка Слонімскай суполкі БХД Івана Бедкі два супрацоўнікі Слонімскага РАУС, сярод якіх быў і намеснік начальніка Слонімскага РАУС маёр міліцыі Вадзім Шчурскі. Маёр міліцыі папярэдзіў Івана Бедку, каб ён не прымаў ніякага ўдзелу ў мітынгах у Слоніме.
23.03.2013 Міліцыя папярэджвае слонімскіх актывістаў напярэдадні Дня Волі
Учора вечарам на кватэру да кіраўніка Слонімскай суполкі БХД Івана Бедкі завіталі два супрацоўнікі Слонімскага РАУС, сярод якіх быў і намеснік начальніка Слонімскага РАУС маёр міліцыі Вадзім Шчурскі. Слонімскія міліцыянеры напярэдадні Дня Волі папярэджваюць усіх слонімскіх актывістаў.
22.03.2013 У Бабруйску на Дзень Волі ўзгадаюць дзеячоў БНР
Сёлета ў Бабруйску мясцовыя актывісты падрыхтавалі да Дня Волі тэматычную вечарыну, наведаць якую зможа кожны жадаючы.
21.03.2013 Салігорск: Пікет да Дня Волі забаранілі
Салігорскі раённы выканаўчы камітэт забараніў правядзенне 24 сакавіка пікету, прымеркаванага да 95-х угодкаў з Дня абвяшчэньня Беларускай Народнай Рэспублікі - Дня Волі.
19.03.2013 Слонім: тры заяўкі – тры адмовы
Сёння слонімцы атрымалі трэці адказ з райвыканкама на заяўку аб правядзення 23 сакавіка ў гарадскім парку мітынгу, прысвечанага Дню Волі.
19.03.2013 Магілёў: Улады не дазволілі гулянняў з нагоды 95-й гадавіны абвяшчэння БНР
Начальнік аддзела ідэалогіі Магілёўскага гарвыканкама Ала Галушка патлумачыла магілёўскім дэмакратам прычыны адмовы ў правядзенні масавых гулянняў у цэнтры горада.
19.03.2013 “Хваля салідарнасці” з палітвязнямі прайшла ў Брэсце
Сябры Аргкамітэта па стварэнні Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Улад Бароўскі, Яўген Хазіахметаў і Андрэй Шарэнда правялі “Хвалю салідарнасці” у горадзе над Бугам.
18.03.2013 Баранавічы: Актывісты сабралі подпісы за тэрміновы рамонт помнікаў у гонар паўстанцаў 1863 года
Баранавіцкія грамадскія актывісты сабралі 148 подпісаў за тэрміновы рамонт помнікаў у гонар паўстанцаў 1863 года і накіравалі іх старшыні Мілавідскага сельскага савета (Баранавіцкі раён) Ірыне Сушчык. "Мы не толькі просім, але і самі прымем удзел у добраўпарадкаванні".










