Навіны на тэму: акцыі
10.04.2013 «Наша Ніва» салідарная з «Прэс-фота Беларусі»
Незалежная беларуская газэта «Наша Ніва» прыбрала ўсе фатаздымкі зь першай паласы сёньняшняга нумара. На паласе разьмешчаны загаловак «Асьцярожна, экстрэмізм!»
10.04.2013 На Гарадзеншчыне новы адміністрацыйны працэс за фотаздымак
На Гарадзеншчыне чакаецца новы адміністрацыйны працэс па факце публікацыі фотаздымкаў у інтэрнэце. 25 сакавіка грамадскія актывісты з гораду Бярозаўка традыцыйна ўшанавалі памяць генерала БНР Кіпрыяна Кандратовіча. Магіла гэтай гістарычнай асобы знаходзіцца паблізу праваслаўнай царквы раённага цэнтру Воранава.
07.04.2013 Amnesty International звярнулася ў суд за забарону пікету ля амбасады Беларусі
Міжнародная праваабарончая арганізацыя аспрэчыць у судзе адмову ўладаў Масквы ў правядзенні пікету ля беларускай амбасады.
05.04.2013 Віцебскі абласны суд адхіліў скаргу Леаніда Аўтухова
Старшыня абласной арганізацыі партыі БНФ хацеў абскардзіць рашэнне суду Кастрычніцкага раёну: 25 сакавіка суддзя Іна Грабоўская пакарала яго пяццю суткамі арышту за быццам бы парушэнне заканадаўства аб масавых мерапрыемствах.
05.04.2013 Марк Нопфлер адмяніў канцэрты ў Расіі з-за пераследу праваабаронцаў
Заснавальнік гурта Dire Straits заявіў, што пратэстуе супраць пераследу расійскімі ўладамі праваабарончых арганізацый. Канцэрты Нопфлера мусілі прайсці ў Маскве і Санкт-Пецярбургу сёлета ў чэрвені.
03.04.2013 Слонім: за Дзень Волі – у міліцыю
Кіраўніку Слонімскага згуртавання дэмакратычных сіл доктару Івану Шэгу 2 красавіка прынеслі проста на працу позву ў мясцовы аддзел унутраных спраў. Ён павінен з’явіцца ў міліцыю 3 красавіка ў 11 гадзін.
31.03.2013 Бабруйск: Кніга пра Алеся Бяляцкага прэзентавана непадалёку ад калоніі, дзе ўтрымліваецца палітвязень (фота)
У Бабруйску 30 сакавіка адбылася прэзентацыя кніг "Справа Бяляцкага" і "Асвечаныя беларушчынай". Першую кнігу прэзентаваў яе аўтар, журналіст "Радыё Свабода" Валеры Каліноўскі. Ён прапанаваў напісаць калектыўнае віншаванне Бяляцкаму з Вялікаднем. Вялікі ліст з цёплымі словамі паляцеў у бабруйскую калонію ў той жа дзень.
29.03.2013 Гомель: апазіцыянераў выклікаюць у міліцыю за Дзень Волі
Па словах праваабаронцы Леаніда Судаленкі, «напэўна, улады вырашылі прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці найбольш актыўных удзельнікаў акцыі, якая прайшла 25 сакавіка ў Гомелі да Дня волі».
29.03.2013 Канадскі літаратар Норман дэ Бэльфёй «парадніўся» з Алесем Бяляцкім
Палітвязень у гэтым месяцы атрымаў пасланне з канадскай правінцыі Квебек. «Мае думкі, мая салідарнасць і брацкія да Вас пачуцці ідуць услед за Вамі ў Вашых выпрабаваннях!» - піша Норман дэ Бэльфёй у прысвячэнні ў сваім паэтычным зборніку, які перадаў Алесю Бяляцкаму.
26.03.2013 Бяроза: Участковы запатрабаваў зняць бел-чырвона-белы сцяг з балкона
Журналіст-праваабаронца Тамара Шчапёткіна з Бярозы ў гонар Дня Волі вывесіла на сваім балконе нацыянальны бел-чырвона-белы сцяг. Рэакцыі з боку міліцыі доўга чакаць не прыйшлося.
26.03.2013 Салігорскі тэлеканал адмовіўся віншаваць гараджан з Днём Волі
Спроба сябра АГП Віктара Малочкі павіншаваць жыхароў гораду з Днём Волі праз віншавальны сэрвіс Салігорскага тэлеканала пацярпела фіяска. Яшчэ ў чацвер, 22 сакавіка, спадар Малочка прыйшоў у офіс тэлеканала, каб замовіць святочнае віншаванне.
25.03.2013 У Магілёве Дзень Волі прайшоў пад пільным наглядам міліцыі (фота)
Сёння, 25 сакавіка, каля двух дзясяткаў актывістаў грамадскіх арганізацый і палітычных партый горада сабраліся, каб ускласці кветкі каля будынка, дзе ў далёкім 1918 годзе адбыўся прадстаўнічы сход, на якім гараджане прызналі ўладу ўраду Беларускай Народнай Рэспублікі.
25.03.2013 Марафонскі забег у Брэсце аб’яднаў і вайскоўцаў, і праваабронцаў (фота)
У Брэсце адбыўся традыцыйны марафонскі забег, прысвечаны памяці загінулых воінаў-інтэрнацыяналістаў. У ім прымалі ўдзел вучні, вайскоўцы і праваабаронцы з розных гарадоў рэспублікі. Сярод удзельнікам звярнуў на сябе ўвагу ветэран-марафонец праваабаронца Уладзімір Малей.
25.03.2013 Брэст: падарункі на Дзень Волі беларускамоўнаму класу ад Радыё Свабода
Дырэктар Беларускай службы Радыё Свабода ў Празе Аляксандр Лукашук павіншаваў вучняў адзінага ў Брэсце беларускамоўнага 2 “Б” класа пачатковай школы № 34 з гадавінай Беларускай Народнай Рэспублікі.
25.03.2013 Магілёўскі абласны суд палічыў забарону пікета 19 снежня 2012 года законнай
Сёння, 25 сакавіка, кіраўнік магілёўскай абласной арганізацыі АГП у абласным суддзе абскарджваў пастанову Ленінскага раённага суда горада аб правамернасці забароны пікета ў цэнтры горада 19 снежня 2012 года. Суд палічыў, што адмоўлена Уладзіміру Шанцаву ў правядзенні пікету на плошчы Зорак было на законных падставах.










