Навіны на тэму: акцыі

У Магілёве пададзена заяўка на пікет памяці генерала Захаранкі

22.04.2013 У Магілёве пададзена заяўка на пікет памяці генерала Захаранкі

Актывісты Аб’яднанай грамадзянскай партыі ў выпадку дазволу мерапрыемства ўладамі плануюць правесці яго 7-га траўня ў цэнтры горада каля Магілёўскага абласнога дыягнастычнага цэнтра. Заяўка пададзена ад імя актывіста АГП Міхаіла Шараметава.

Трыццаць чалавек пікетавалі прадстаўніцтва "Фальксвагена" у Нью-Ёрку

22.04.2013 Трыццаць чалавек пікетавалі прадстаўніцтва "Фальксвагена" у Нью-Ёрку

Прыкладна 30 чалавек пікетавалі 21 красавіка прадстаўніцтва аўтаканцэрна "Фальксваген" у Нью-Ёрку.

Арганізатары Чарнобыльскага шляху едуць у рэгіёны

22.04.2013 Арганізатары Чарнобыльскага шляху едуць у рэгіёны

Сябры аргкамітэту Чарнобыльскага шляху абвясьцілі пра стварэньне Нацыянальнага экалягічнага камітэту.

Слонім: удзельнікаў святкавання Дня Волі дапытвае міліцыя

18.04.2013 Слонім: удзельнікаў святкавання Дня Волі дапытвае міліцыя

Сябры Слонімскага згуртавання дэмакратычных сіл прыйшлі да высновы, што ўсе, хто прымаў удзел у Дні Волі ў Слоніме і сфатаграфаваны на гэтым здымку (глядзіце фота), размешчаным у інтэрнэце, выклікаюцца для “прафілактыкі” у міліцыю.

18.04.2013 Гродна: Актывісты АГП пачынаюць збор кніг для зняволеных

Гарадзенскія актывісты АГП прапанавалі правесці кампанію па зборы кніг і наступнай перадачы іх у Гродзенскую крытую турму.

Брэст: пададзена 12 заявак на пікеты да гадавіны выкрадання Юрыя Захаранкі

17.04.2013 Брэст: пададзена 12 заявак на пікеты да гадавіны выкрадання Юрыя Захаранкі

Акрамя лёсу Захаранкі на пікетах, якія запланаваны на 7 мая, актывісты АГП маюць намер узгадаць пра знікненне іншых вядомых асобаў у Беларусі - Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага, Дзмітрыя Завадскага, пра што таксама няма ніякіх афіцыійных звестак.

17.04.2013 Барысаўскія прадпрымальнікі пагражаюць страйкам

Яны не згодныя з тым, што на мясцовым рынку ў 2 разы падымаюць арэндную плату.

Акцыя «Škoda, не падтрымлівай рэжыму Лукашэнкі» прайшла ў Чэхіі

17.04.2013 Акцыя «Škoda, не падтрымлівай рэжыму Лукашэнкі» прайшла ў Чэхіі

16 красавіка Асацыяцыя за мадэрнізацыю ў Чэхіі правяла акцыю «Škoda, не падтрымлівай рэжыму Лукашэнкі». Акцыя прайшла каля галоўнага офіса кампаніі «Škoda» у горадзе Млада Баляслаў.

"Мы не забудзем": Юрый Захаранка

17.04.2013 "Мы не забудзем": Юрый Захаранка

16 красавіка ў Менску прайшла вечарына памяці зніклага амаль 14 гадоў назад былога міністра ўнутраных спраў Беларусі, палітыка Юрыя Захаранкі. Імпрэзу "Мы не забудзем" зладзілі актывісты ствараемай арганізацыі “Маладыя хрысціянскія дэмакраты”.

У Брэсце пададзена заяўка на правядзенне першамайскай дэманстрацыі

16.04.2013 У Брэсце пададзена заяўка на правядзенне першамайскай дэманстрацыі

Ініцыятарамі правядзення гэтага мерапрыемства з’яўляюцца мясцовыя актывісты Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада). Апошняя санкцыянавая ўладамі “маёўка” адбылася ў Брэсце ў 2002 годзе.

Да ўгодкаў аварыі на Чарнобыльскай АЭС у Віцебску  заяўлены тры пікеты

15.04.2013 Да ўгодкаў аварыі на Чарнобыльскай АЭС у Віцебску заяўлены тры пікеты

Сябра Кансерватыўна-Хрысціянскай партыі БНФ Ян Дзяржаўцаў накіраваў у адміністрацыю Кастрычніцкага раёна Віцебска заяўку на правядзенне пікета 26 красавіка. Раней заяўкі былі пададзены таксма старшынём абласной арганізацыі Партыі БНФ Леанідам Аўтуховым і кіраўніком абласной структуры Руху "За Свабоду" Хрыстафорам Жаляпавым.

15.04.2013 Вечарына памяці Юрыя Захаранкі

16 красавіка а 18-й гадзіне распачнецца вечарына, прысвечаная памяці вядомага зніклага палітыка Юрыя Захаранкі.

15.04.2013 У Магілёве рытуальна пахавалі запчасткі

14 красавіка ў Магілёве аўтамабілісты на знак пратэсту супраць разьбітых дарог пахавалі свае страчаныя на гэтых дарогах аўтазапчасткі. На імправізаваную магілу былі ўскладзеныя кветкі.

Талака па дабраўпарадкаванні мілавідскіх помнікаў (фота)

13.04.2013 Талака па дабраўпарадкаванні мілавідскіх помнікаў (фота)

Баранавіцкія грамадскія актывісты 13 красавіка арганізавалі талаку па дабраўпарадкаванні мілавідскіх помнікаў, усталяваных у гонар паўстанцаў 1863 года. Раней тут адбылася аўтамабільная аварыя і актыўна вяліся лесанарыхтоўкі, таму тэрыторыя вакол помнікаў стала вельмі забруджанай.

У Маскве пратэставалі супраць сьмяротнага пакараньня ў Беларусі

11.04.2013 У Маскве пратэставалі супраць сьмяротнага пакараньня ў Беларусі

Ля будынку беларускай амбасады ў сталіцы Расеі прайшла акцыя Amnesty International супраць прымяненьня сьмяротнага пакараньня ў Беларусі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства