Навіны на тэму: акцыі
01.05.2013 Святочныя віншаванні палітвязням даслалі з Бялыніцкага раёна (фота)
Удзел у акцыі прынялі мясцовыя актывісты Партыі БНФ і кампаніі “Гавары праўду”. У сваіх паштоўках і лістах са словамі падтрымкі яны віншавалі палітвязняў з надыходзячымі травеньскімі святамі, жадалі ім мужнасці і стойкасці ў нялёгкіх умовах зняволення, а таксама выказвалі надзею на іх хуткае вызваленне.
30.04.2013 Брэст: шэсце на Першамай дазволена ўладамі
Сацыял-дэмакраты Брэста атрымалі дазвол ад мясцовых уладаў на правядзенне Першамайскага шэсця. Арганізатары заключылі дамовы з міліцыяй, камунальшчыкамі, медработнікамі і данеслі гэтыя дамовы ў Брэсцкі гарвыканкам.
30.04.2013 Рэха "чарнобыльскай" акцыі ў Віцебску
30 красавіка сябар КХП БНФ Ян Дзяржаўцаў мусіць з’явіцца ў Кастрычніцкі РАУС. Позву супрацоўнікі міліцыі прывезлі яму дахаты і на адтэрміноўку "гутаркі" не пагадзіліся, хаця актывіст патлумачыў, што знаходзіцца за межамі гораду.
29.04.2013 30 красавіка - Міжнародны дзень салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю Расіі
Сітуацыя ў Расіі - гэта агульны выклік для грамадзянскай супольнасці усяго свету. Уся гэта прастора не можа лічыцца тэрыторыяй свабоды, пакуль улады парушаюць правы чалавека і ўводзяць палітыку падвоеных стандартаў.
29.04.2013 Расцяжкі ў цэнтры Мінска ў гонар Вінаградава, які сядзіць на сутках
28 красавіка невядомыя маладыя людзі правялі акцыю салідарнасці з лідарам моладзевага крыла кампаніі «Гавары праўду» — «Zмена» Паўлам Вінаградавым.
29.04.2013 Орша: вянок памяці ахвярам Чарнобыльскай трагедыі (фота)
У гадавіну Чарнобыльскай трагедыі актывісты Аршанскай кааліцыі дэмакратычных сіл сімвалічнай акцыяй ўшанавалі памяць ахвяр той катастрофы. На гэты раз такой акцыяй стаў запуск па Дняпры вянка, які пасля хвіліны маўчання быў спушчаны на воды Дняпра, што праходзіць праз Чарнобыльскую зону.
29.04.2013 У Гомелі да гадавіны аварыі на ЧАЭС вывесілі бел-чырвона-белы сцяг (фота)
У Гомелі 27 красавіка каля пяці гадзін раніцы на мосце ля перакрыжавання вуліц Савецкай і Яфрэмава невядомыя вывесілі бел-чырвона-белы сцяг. Па сведчаннях відавочцаў, сцяг правісеў да дзесяці гадзін раніцы, потым ён знік. Верагодна, нацыянальны сімвал заўважылі міліцыянеры ці іншыя прадстаўнікі ўлады.
27.04.2013 Спіс затрыманых падчас акцыі “Чарнобыльскі шлях”
Сярод затрыманых – грамадскія актывісты і журналісты. Некаторыя з іх дастаўленыя ва ІЧУ на Акрэсціна.
26.04.2013 Сёння - Чарнобыльскі шлях (ан-лайн)
21.30. Пасля заканчэння акцыі затрыманы актывісты "Еўрапейскай Беларусі" Аляксандр Тарнагурскі і Зміцер Чарняк. Журналісткі "Нашай Нівы" Ірына Арахоўская і Аксана Рудовіч, якія здымалі на відэа збіццё Ігара Трухановіча, вызвалены з Савецкага РУУС.
26.04.2013 Магілёўскіх студэнтаў папярэдзілі аб недапушчальнасці ўдзелу ў “Чарнобыльскім шляху”
Сёння, 26 красавіка, студэнтаў Беларуска-Расійскага ўніверсітэта старасты груп папярэдзілі аб недапушчальнасці ўдзелу ў несанкцыяваных масавых мерапрыемствах. Калі студэнты будуць прымаць удзел у рознага кшталту шэсцях, мітынгах ці дэманстрацыях, то ў іх будуць вялікія праблемы з вучобай.
26.04.2013 Астравец: міліцыянты папярэдзілі Мікалая Уласевіча
Мікалая Уласевіча, каардынатара ініцыятывы «Астравецкая АЭС — гэта злачынства» мясцовыя міліцыянты папрэдзілі пра адказнасьць за правядзеньне несанкцыянаванай акцыі.
24.04.2013 Павел Вінаградаў запрасіў лідараў апазіцыі сустрэць яго з "сутак"
Ён лічыць, што лідары апазіцыі і грамадзянскай супольнасці павінны выказаць салідарнасць з асуджанымі.
24.04.2013 FIDH - у падтрымку грамадзянскай супольнасці Беларусі
Міжнародная федэрацыя за правы чалавека (FIDH) запусціла новую версію сайта Freeales.fidh.net, мэта якога - падтрымка грамадзянскай супольнасці Беларусі і садзейнічанне вызваленню палітвязняў.
23.04.2013 У Віцебску зноў забаранілі пікет з-за "сезонных захворванняў"
"Такія абвастрэнні ў іх здараюцца штомесяц: у лютым сэзонныя захворванні абвастрыліся, калі я замаўляў імпрэзу да ўгодкаў паўстання Кастуся Каліноўскага. У сакавіку абвастрэнняў чакалі якраз у Дзень Волі. Цяпер, здаецца, пацяплела, аднак – не: зноў паабвастраліся захворванні напярэдадні 26 красавіка!"
22.04.2013 У Віцебску забаранілі дзве акцыі да ўгодкаў аварыі ў Чарнобылі
Усяго падаваліся 3 заяўкі. Актывісты атрымалі 2 адмовы, а па трэцяй заяве няма нават адказу, хаця яго мусілі даць не пазней як за 5 дзён да меркаванай акцыі. Афіцыйная прычына – адсутнасць дамоваў з медыкамі і міліцыяй на абслугоўванне акцыі. Дамову ўдалося заключыць толькі з камунальнікамі.










