Навіны на тэму: акцыі

Хоцімскія актывісты “Гавары праўду” накіравалі лісты падтрымкі палітвязням

20.05.2013 Хоцімскія актывісты “Гавары праўду” накіравалі лісты падтрымкі палітвязням

Хоцімскія актывісты “Гавары праўду” 20 траўня напісалі і адправілі лісты падтрымкі беларускім палітзняволеным Алесю Бяляцкаму, Эдуарду Лобаву, Мікалаю Статкевічу, Паўлу Севярынцу, Зміцеру Дашкевічу, Мікалаю Аўтуховічу і інш.

Шведскія праваабаронцы заклікаюць кангрэс Міжнароднай федерацыі хакея перанесці ЧС-2014 з Беларусі

17.05.2013 Шведскія праваабаронцы заклікаюць кангрэс Міжнароднай федерацыі хакея перанесці ЧС-2014 з Беларусі

17 мая шведская праваабарончая арганізацыя Ostgruppen правяла акцыю сярод удзельнікаў кангрэса Міжнароднай федэрацыі хакея (МФХ) у Стакгольме.

Дэмакратычныя актывісты з Белаазёрска -- пад пільным наглядам міліцыі

13.05.2013 Дэмакратычныя актывісты з Белаазёрска -- пад пільным наглядам міліцыі

Не абыйшлася без кантролю міліцыянтаў грамадская праца па ўборцы зоны адпачынку ля возера Белае ў Белаазёрску. І гэтая карысная для грамадскасці праца была занатавана міліцыянтамі, якія на хаду, не выходзячы з аўто, адзнялі на відэакамеру працуючых.

"Мы не забудзем": Дзмітрый Завадскі

13.05.2013 "Мы не забудзем": Дзмітрый Завадскі

Вечарына памяці зніклага журналіста Дзмітрыя Завадскага адбудзецца 16 траўня, ў Дзень салідарнасці з сем'ямі загінулых і палітвязнямі. Мерапрыемства ладзяць Маладыя Хрысціянскія Дэмакраты ў межах кампаніі "Мы не забудзем!".

Еўрадэпутат Мігальскі ініцыяваў чарговую акцыю супраць хакейнага чэмпіянату ў Беларусі

12.05.2013 Еўрадэпутат Мігальскі ініцыяваў чарговую акцыю супраць хакейнага чэмпіянату ў Беларусі

На наступным тыдні ў Стакгольме пачынаецца з'езд Міжнароднай федэрацыі хакея (ІІХФ). Падчас сустрэчы, якая пройдзе з 16 па 19 мая, можа быць зноў узнятае пытанне аб правядзенні чэмпіянату ў Беларусі ў 2014 годзе.

У Баранавічах у Дзень Перамогі ўшанавалі памяць ахвяр сталінскіх рэпрэсій

10.05.2013 У Баранавічах у Дзень Перамогі ўшанавалі памяць ахвяр сталінскіх рэпрэсій

У Баранавічах прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці 9 мая адзначылі дзень Перамогі ўшанаваннем памяці загінуўшых як у гады вайны, так і часы сталінскіх рэпрэсій. Спачатку грамадскія актывісты ўсклалі кветкі ля Вечнага агню ў цэнтры горада, а затым ля крыжа ахвяраў сталінскіх рэпрэсій 1939-1953 гг.

Жыхарам Гомеля нагадалі пра зніклага Юрыя Захаранку

08.05.2013 Жыхарам Гомеля нагадалі пра зніклага Юрыя Захаранку

Актывісты «Zмена» 7 мая правялі ў Гомелі акцыю памяці зніклага Юрыя Захаранкі – распаўсюдзілі інфармацыйныя матэрыялы з партрэтам былога міністра ўнутраных спраў.

За пратэст супраць будаўніцтва АЭС будуць судзіць двух віцебскіх актывістаў

08.05.2013 За пратэст супраць будаўніцтва АЭС будуць судзіць двух віцебскіх актывістаў

На сябра КХП БНФ Віталя Каваленку склалі пратакол за парушэнне Закону аб масавых мерапрыемствах. Такі ж самы пратакол тыдзень таму быў складзены на яго аднапартыйца Яна Дзяржаўцава.

Гомельская міліцыя палохае грамадзян напярэдадні святаў

08.05.2013 Гомельская міліцыя палохае грамадзян напярэдадні святаў

9 мая ў Гомелі пройдзе шэраг святочных мерапрыемстваў, прымеркаваных да Дня Перамогі – мітынгі, шэсці, канцэрты, выставы. Гомельская міліцыя выступіла напярэдадні святаў з папярэджаннем да грамадзян у тым сэнсе, што наведванне масавых мерапрыемстваў «можа ўтойваць у сабе вялікія пагрозы»

Сяргей Каваленка збіраецца абскарджваць папярэджанні

06.05.2013 Сяргей Каваленка збіраецца абскарджваць папярэджанні

Інспекцыя выканання пакаранняў Першамайскага раёну Віцебска ўжо двойчы вынісіла папярэджанні віцебскаму сябру КХ БНФ. 16 красавіка актывіст атрымаў папярэджанне за парушэнне правілаў дарожнага руху, а 3 траўня – за дробнае хуліганства.

Баранавіцкі райвыканкам забараніў Мілавідскі фэст, прысвечаны 150-м угодкам Мілавідскай бітвы

06.05.2013 Баранавіцкі райвыканкам забараніў Мілавідскі фэст, прысвечаны 150-м угодкам Мілавідскай бітвы

Баранавіцкі райвыканкам забараніў Мілавідскі фэст, запланаваны грамадскасцю горада і раёна на 2 чэрвеня 2013 года і прысвечаны 150-м угодкам Мілавідскай бітвы 1863 года.

06.05.2013 Шведы выйдуць на акцыю ў падтрымку бел-чырвона-белых сьцягоў

Ісабэль Сомэрфэльд, кіраўніца праваабарончай арганізацыі Info Belarus, паведаміла, што паводле яе інфармацыі рашэньне забараніць выкарыстаньне на трыбунах бел-чырвона-белыя сьцягі прыняла Міжнародная хакейная фэдэрацыя.

Актывісты «Zmenы» вывесілі на Кастрычніцкай плошчы расцяжку «Свабоду палітвязням»

03.05.2013 Актывісты «Zmenы» вывесілі на Кастрычніцкай плошчы расцяжку «Свабоду палітвязням»

У суботу, 4 мая, пасля адбыцця адміністрацыйнага арышту выйдзе на волю актывіст «Zмены» - моладзевага крыла грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду!» Павел Вінаградаў.

Брэст: забаронены пікеты, прысвечаныя Юрыю Захаранку

03.05.2013 Брэст: забаронены пікеты, прысвечаныя Юрыю Захаранку

Мясцовыя актывісты Аб’яднанай грамадзянскай партыі перадалі ў гарвыканкам 12 заявак, каб правесці 7 мая на розных пляцоўках Брэста пікетаванне і ўзгадаць пра лёс былога міністра ўнутраных спраў і палітыка Юрыя Захаранкі, які знік пры загадкавых абставінах 7 мая 1999 года.

Баранавіцкія актывісты павіншавалі палітвязняў са святам Вялікадня

03.05.2013 Баранавіцкія актывісты павіншавалі палітвязняў са святам Вялікадня

У першыя травеньскія дні баранавіцкія грамадскія актывісты павіншавалі палітвязняў са светлым святам Вялікадня, даслаўшы лісты і прыгожыя каляровыя паштоўкі. Актывісты спадзяюцца, каб у гэтыя святочныя дні беларускія палітвязні не будуць сябе адчуваць пакінутымі на волю лёсу.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства