Навіны на тэму: акцыі
25.06.2013 Салігорск: Праваабарончую літаратуру перадалі ў раённую бібліятэку
Сярод перададзеных выданняў варта адзначыць выдадзены Беларускім домам правоў чалавека ў Вільні зборнік аўтарскіх матэрыялаў і дакументаў “Індывід v. дзяржава”, прысвечаны практыцы зваротаў у дамоўныя органы ААН і датычны Рэспублікі Беларусь.
25.06.2013 У Берліне збіралі подпісы за вызваленне беларускіх палітвязняў
Актывісты аддзялення праваабарончай арганізацыі Міжнародная амністыя (Amnesty International) ў Берліне арганізавалі прагляд першага поўнафарматнага фільма пра Плошчу-2010 “Беларуская мара”.
24.06.2013 Салігорск: Грамадскія актывісты далучыліся да інфакампаніі салідарнасці "Тыдзень палітвязня" (фота)
Грамадскія актывісты беларускай сталіцы шахцёраў далучыліся да інфармацыйнай кампаніі салідарнасці з палітычнымі зняволенымі “Тыдзень палітвязня”. У межах кампаніі прадстаўнікі розных арганізацый і партый з Салігорску даслалі паштоўкі ды лісты беларускім палітвязням.
19.06.2013 Салігорскія праваабаронцы правялі акцыю "Маю права"
Праваабаронцы з салігорскага прадстаўніцтва Беларускага Хельсінскага Камітэту зладзілі акцыю “Маю права”, у межах якой разаслалі паштоўкі праваабарончага зместу ў дзяржаўныя ўстановы Салігоршчыны. Для акцыі былі абраныя паштоўкі беларускага дызайнера Змітра Краўчанкі, зробленыя ў межах адмысловага конкурсу Праваабарончага цэнтру “Вясна”.
18.06.2013 Слонім: пікет у падтрымку Івана Шэгі забаронены з-за віктарыны БРСМ (дакумент)
“Згодна з планам работы аддзела па справах моладзі і ГА “БРСМ” не маем магчымасці прадставіць Вам месца ў гарадскім парку па вуліцы Оперная ў патрабуемы час, паколькі ў 11.00 ч. 27 чэрвеня 2013 г. пачатак крос-віктарыны “Знай свой край”.
17.06.2013 Стартавала кампанія салідарнасці "Тыдзень палітвязня"
Ад 17 чэрвеня Камітэт абароны рэпрэсаваных «Салідарнасць” распачынае інфармацыйную кампанію салідарнасці з палітвязнямі Беларусі “Тыдзень палітвязня”.
10.06.2013 Арганізатара Мілавідскага фэсту выклікаюць у Баранавіцкі РАУС
Грамадскага актывіста Віктара Сырыцу, арганізатара Мілавідскага фэсту ў гонар 150-х угодкаў Мілавідскай бітвы 1863 года, выклікаюць 12 чэрвеня ў Баранавіцкі РАУС. У адносінах да Віктара Сырыцы складзены адміністрацыйны пратакол за здзяйсненне адміністрацыйнага правапарушэння.
04.06.2013 Фэст у Мілавідах спынілі супрацоўнікі ДАІ
У Мілавідах Баранавіцкага раёну адбыўся фэст у гонар 150-годзьдзя найбуйнейшай бітвы паўстаньня 1863 году.
03.06.2013 Баранавічы: адбыўся гістарычна-культурніцкі фэст памяці паўстанцаў 1863 года (фота)
Баранавіцкі райвыканкам двойчы забараніў правядзенне фэсту ў гонар 150-х угодкаў Мілавідскай бітвы 1863 года. Падставай для адмовы стала тое, што ўлады нібыта самі плануюць зладзіць на тым жа месцы ў той жа час сваё мерапрыемства. Але ніякіх прыкметаў афіцыйных урачыстасцяў 2 чэрвеня на Мілавідскім полі не было.
31.05.2013 Віцебскія актывісты добраўпарадкавалі самаробны мемарыял (фота)
Сябры Партыі БНФ сабраліся на ўзлеску каля вёскі Паляі Віцебскага раёну. Тут у 1930-50 гады адбываліся сталінскія расстрэлы мірных грамадзянаў. Мясцовыя ўлады адмаўляюцца паставіць у гэтых мясцінах памятны знак, хаця пра трагічныя падзеі многія тутэйшыя жыхары яшчэ памятаюць і могуць іх засведчыць.
28.05.2013 Асамблея НДА ініцыюе новую хвалю грамадскай кампаніі “Зробім лепш!”
Маючы пераважна сацыяльны ўхіл, гэтая кампанія ў свой час спарадзіла вялікую колькасць лакальных ініцыятываў, аб’яднала НДА з розных гарадоў і розных сфераў дзейнасці дзеля вырашэння праблемаў грамадства.
28.05.2013 У Гомелі актывісты «Zмены» правялі акцыю з нагоды руйнавання драўлянай забудовы
На ўлётках супраць дзеянняў гарадскіх уладаў і ТАА «Электрапрам» напісана: «ООО «Электропром»: Вы знаете, где есть памятники истории? Тогда мы идём к вам!» і «Горисполком: «Продаём историю!».
23.05.2013 “Свабоду Алесю!” – на вуліцах Стамбула (дадаліся фота)
Удзельнікі 38-га Кангрэсу Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека (FIDH), які сёння распачаўся ў Стамбуле, зладзілі шэсце з патрабаваннем вызвалення сваіх калегаў-палітвязняў – беларуса Алеся Бяляцкага, віцэ-прэзідэнта FIDH, і бахрэйнца Набіла Раджаба, намесніка генеральнага сакратара FIDH.
23.05.2013 Беларусы Бельгіі пікетавалі шведскае консульства
Свабода не там, дзе гуляюць у хакей, а там, дзе паважаюць правы чалавека!” – з такім лозунгам беларусы, якія жывуць ў Бельгіі, пікетавалі консульства Швецыі ў Бруселі.
22.05.2013 Беларускія ЛГБТ-актывісты прымуць удзел у гей-прайдзе ў Кіеве
25 мая ЛГБТ-актывісты плануюць правесці ў сталіцы першы ва Украіне маштабны гей-прайд, у межах якога будуць фотавыставы, кінапаказы, дыскусіі і Марш роўнасці.










