Навіны на тэму: акцыі

 Гамяльцы далучыліся да рэспубліканскай акцыі “Тыдзень палітвязня”

12.07.2013 Гамяльцы далучыліся да рэспубліканскай акцыі “Тыдзень палітвязня”

У Гомелі любы жадаючы можа далучыцца да агульнабеларускай грамадзянскай акцыі салідарнасці “Тыдзень палітвязня”.

Бяроза далучылася да кампаніі салідарнасці “Тыдзень палітвязня”

11.07.2013 Бяроза далучылася да кампаніі салідарнасці “Тыдзень палітвязня”

Паштоўкі з надпісамі: “Дзякуй табе, сябра: ганарымся, не забываем, любім. І нас многа”, “Я думаю пра цябе. Тое, што ты ёсць, важна для мяне”, а таксама са словамі: “Вольнаму – воля” паляцелі да Міколы Статкевіча, Эдуарда Лобава, Зміцера Дашкевіча і Паўла Севярынца.

У Клімавічах падтрымалі палітвязняў

11.07.2013 У Клімавічах падтрымалі палітвязняў

Клімавіцкія актывісты кампаніі “Гавары праўду” 10 ліпеня даслалі лісты падтрымкі беларускім палітвязням Мікалаю Статкевічу, Эдуарду Лобаву і Яўгену Васьковічу. Акцыя адбылася ў межах інфармацыйнай кампаніі “Тыдзень салідарнасці з палітвязнямі”.

“Тыдзень палітвязня” ў Гародні (фота)

11.07.2013 “Тыдзень палітвязня” ў Гародні (фота)

У Гародні 10 ліпеня ў рамках агульнабеларускай грамадзянскай акцыі салідарнасці “Тыдзень палітвязня” прайшла акцыя напісання паштовак тым, хто паводле палітычна матываваных прысудаў знаходзіцца ў Беларусі зараз за кратамі.

10.07.2013 У Горадні напішуць лісты палітвязьням

Акцыя «Гарадзенцы ў падтрымку палітвязьняў» адбудзецца 10 ліпеня ў Горадні. па вуліцы Будзёнага 48а з 16.00 да 20.00. Арганізатары запрашаюць напісаць паштоўкі і лісты падтрымкі палітычным зьняволеным.

 Адзіночны пікет у Магілёве: затрыманне і выклік у міліцыю

04.07.2013 Адзіночны пікет у Магілёве: затрыманне і выклік у міліцыю

Актывіст Аб’яднанай грамадзянскай партыі з Магілёва Мікалай Гладышаў, які 4 ліпеня ладзіў пікет у знак пратэсту супраць разьмяшчэння расійскай авіябазы ў Беларусі, быў затрыманы супрацоўнікамі мясцовага РАУСа.

04.07.2013 Магілёў. Адзіночны пікет супраць расейскай авіябазы

Жыхар Магілёва Мікалай Гладышаў пікетуе Магілёўскі гарвыканкам у знак пратэсту супраць разьмяшчэньня расейскай авіябазы ў Беларусі.

Баранавічы: прадпрымальнікі страйкуюць, супрацоўнікі міліцыі спрабавалі затрымаць Мікалая Чарнавуса

02.07.2013 Баранавічы: прадпрымальнікі страйкуюць, супрацоўнікі міліцыі спрабавалі затрымаць Мікалая Чарнавуса

Калі Мікалай Чарнавус 2 ліпеня зайшоў на Цэнтральны рынак і стаў размаўляць з тымі прадпрымальнікамі, якія сёння працуюць, то да яго адразу падбеглі некалькі міліцыянераў. Імі камандаваў вядомы сваім удзелам у разгоне апазіцыйных акцыяў маёр міліцыі Павел Кульгавік.

У Брэсце актывізавалася інфармацыйная кампанія ў падтрымку палітвязняў

28.06.2013 У Брэсце актывізавалася інфармацыйная кампанія ў падтрымку палітвязняў

Ініцыятыва правесці такую кампанію, што мае назоў “Тыдзень палітвязня”, належыць камітэту абароны рэпрэсаваных “Салідарнасць” і ладзіцца па ўсёй Беларусі. Інфармацыйная кампанія працягнецца да жніўня ўключна, а кожны тыдзень будзе прысвечаны аднаму з палітвязняў

Прадпрымальнікі Бярозы, Баранавічаў, Івацэвічаў падтрымалі агульнарэспубліканскі страйк (фота)

27.06.2013 Прадпрымальнікі Бярозы, Баранавічаў, Івацэвічаў падтрымалі агульнарэспубліканскі страйк (фота)

Калі ў Баранавічах прадпрымальнікі выйшлі на рынак для абмеркавання сітуацыі і выпрацоўкі плана далейшага дзеяння, то ў Бярозе і Івацэвічах проста не выйшлі. У Бярозе толькі 2 жанчыны вырашылі працаваць, якія не вераць, што забастоўка прынясе станоўчыя вынікі.

Страйк прадпрымальнікаў у Салігорску (фота)

27.06.2013 Страйк прадпрымальнікаў у Салігорску (фота)

З пратэстуючымі прадпрымальнікамі сустрэлася дырэктарка рынку Лідзія Жукавец, якая імкнулася ўсяляк перашкодзіць працы незалежных журналістаў ды фатографаў. Аркамя таго, на рынку былі заўважаны супрацоўнікі невядомых спецслужбаў у цывільным, якія пільна сачылі за развіццём сітуацыі.

Барысаў: дзевяноста працэнтаў ІП падтрымалі агульнанацыянальны страйк

27.06.2013 Барысаў: дзевяноста працэнтаў ІП падтрымалі агульнанацыянальны страйк

Напярэдадні страйку, 26 чэрвеня, дэлегацыя прадпрымальнікаў, якія гандлююць адзеннем і абуткам і выплачваюць адзіны падатак, сустрэліся з намеснікам старшыні Барысаўскага райвыканкама Дзмітрыем Голубевым. Чыноўніку былі перададзеныя прапановы па зніжэнні напружанасці ў прадпрымальніцкім асяроддзі.

Бабруйск: Страйк пад наглядам міліцыі і “таямнічага аператара” (фота)

27.06.2013 Бабруйск: Страйк пад наглядам міліцыі і “таямнічага аператара” (фота)

У Бабруйску да аднадзённага агульнанацыянальнага страйку далучылася большасць прадпрымальнікаў цэнтральнага рынка. Пераважная колькасць кропак, якія гандлююць адзеннем і абуткам, сустрэла пакупнікоў голымі прылаўкамі.

Акцыя ў падтрымку “Газеты Слонімскай” (фота)

26.06.2013 Акцыя ў падтрымку “Газеты Слонімскай” (фота)

26 чэрвеня сябры Слонімскага згуртавання дэмакратычных сіл правялі акцыю ў падтрымку незалежнай “Газеты Слонімскай”. Яны апусцілі ў паштовыя скрынкі слонімцаў некалькі соцен улётак пад назовам “Чиновникам безразлично мнение слонимчан!».

Слонім: сябра БХД выклікаюць у пракуратуру за Дзень Волі (дакумент)

26.06.2013 Слонім: сябра БХД выклікаюць у пракуратуру за Дзень Волі (дакумент)

Па-ранейшаму ў Слоніме працягваюцца выклікі ў міліцыю і пракуратуру сяброў Слонімскага згуртавання дэмакратычных сіл, якія сёлета 25 сакавіка адзначалі Дзень Волі. Кіраўнік слонімскай суполкі БХД Іван Бедка атрымаў позву за подпісам пракурора Слонімскага раёна, старэйшага дарадцы юстыцыі Анатоля Яўлаша.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства