Навіны на тэму: акцыі
22.07.2013 Сёння ў Бруселі адбудзецца акцыя FIDH з нагоды візіту Уладзіміра Макея
22 ліпеня Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей, у дачыненні да якога Еўрасаюз прыпыніў візавыя санкцыі, возьме ўдзел у сустрэчы кіраўнікоў знешнепалітычных ведамстваў краінаў Усходняга партнёрства. Тым часам Міжнародная Федэрацыя за правы чалавека (FIDH) арганізуе акцыю, каб звярнуць увагу на тое, што ў Беларусі за кратамі знаходзяцца 12 палітычных вязняў.
21.07.2013 Глыбачане павіншавалі Зміцера Дашкевіча з Днём народзінаў (фота)
20 ліпеня, у Дзень народзіаў палітвязня, у Глыбокім адбылася прэзентацыя кнігі "Голас с рэзервацыі" мясцовага паэта Люцыяна Шчаснага. Але прысутныя не толькі павіншавалі аўтара з гэтай падзеяй: карыстаючыся нагодай сабрацца разам, глыбоцкія актывісты падпісалі паштоўкі палітвязню Зміцеру Дашкевічу.
19.07.2013 На 27 ліпеня ў Віцебску замоўлены пікет салідарнасці з палітвязнямі
Заяўку пра гэта ў адміністрацыю Першамайскага раёна накіравалі віцебскія актывісты Хрыстафор Жаляпаў і Аляксей Гаўруцікаў. У заяве гаворыцца, што мэта пікетавання – гэта святкаванне ўгодкаў прыняцця Дэкларацыі пра незалежнасць Беларусі і патрабаванне неадкладнага вызвалення і рэабілітацыі палітвязняў.
19.07.2013 Заяўка на пікет да другой гадавіны арышту Алеся Бяляцкага пададзена ў Бярозе
Мэта пікету – нагадаць бярозаўчанам пра несправядлівы прысуд кіраўніку Праваабарончага цэнтра “Вясна” Алесю Бяляцкаму і прыцягнуць увагу грамадскасці на наяўнасць палізняволеных у Беларусі.
19.07.2013 Брэсцкі праваабаронца Уладзімір Вялічкін падаў заяўку на пікет 4 жніўня
Па словах У.Вялічкіна, пікет прысвечаны другой гадавіне арышту кіраўніка Праваабарончага цэнтра “Вясна”Алеся Бяляцкага. Праваабаронца лічыць арышт і асуджэнне Бяляцкага абсалютна незаконнымі, пра што і хоча распавесці грамадзянам падчас пікету. Сваім пікетам ён таксама хоча прыцягнуць увагу да ўсіх палітвязняў у Беларусі.
19.07.2013 У Баранавічах пададзена заява на пікет ў падтрымку Бяляцкага і ўсіх палітвязняў
Арганізатарамі мерапрыемства выступаюць праваабаронца Сяргей Гоўша і грамадскі актывіст Віктар Сырыца. Гэтае інфармацыйнае мерапрыемства запланавана з мэтаю звярнуць увагу грамадскасці на праблему палітычных вязняў у нашай краіне, якіх сёння налічваецца 12 чалавек.
19.07.2013 Магілёўскія праваабаронцы патрабуюць вызвалення Алеся Бяляцкага і ўсіх палітвязняў
Сёння, 19 ліпеня, заяўку на правядзенне пікета з адпаведнымі мэтамі ў Магілёўскі гарвыканкам падалі Аляксей Колчын і Барыс Бухель. Праваабаронцы маюць намер зладзіць пікет 4 жніўня ў цэнтры горада насупраць будынку Галоўпаштамта.
19.07.2013 Гарадзенскія праваабаронцы да другой гадавіны зняволення Алеся Бяляцкага падалі заяўку на пікет
Заяўка на правядзенне інфармацыйнага пікету ў гарадскім Каложскім парку, якую падпісалі Віктар Сазонаў, Раман Юргель і Уладзімір Хільмановіч, пададзена на 4 жніўня – дзень, калі быў арыштаваны кіраўнік Праваабарончага цэнтру “Вясна” Алесь Бяляцкі.
18.07.2013 FIDH заклікае да акцыяў у падтрымку беларускіх палітвязняў у час візіту Уладзіміра Макея ў Брусэль
Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей наведае Брусэль у панядзелак, 22 ліпеня, пасля таго, як у чэрвені ЕС зняў абмежаванні ў дачыненні да яго, нягледзячы на той факт, што ў Беларусі 12 палітзняволеных па-ранейшаму застаюцца за кратамі. 22 ліпеня FIDH арганізуе дэманстрацыю ў Брусэлі з нагоды гэтага візіту.
18.07.2013 Гомель: паўсотні лістоў палітвязьням за гадзіну
17 ліпеня надвячоркам грамадзкія актывісты Гомелю сабраліся ў цэнтральным аддзяленьні паштовай сувязі й напісалі лісты й паштоўкі беларускім палітвязьням.
16.07.2013 У Гомелі заяўлена вулічнае шэсце ў падтрымку Алеся Бяляцкага
15 ліпеня ў Гомельскі гарвыканкам пададзена калектыўная заяўка на правядзенне 4 жніўня ў абласным цэнтры вулічнага шэсця ў падтрымку палітычна зняволенага праваабаронцыАлеся Бяляцкага.
15.07.2013 Баранавіцкі суд падтрымаў райвыканкам у забароне Мілавідскага фэсту
Сёння ў судзе Баранавіцкага раёна і горада Баранавічы адбыўся працяг судовага пасяджэння па скарзе актывіста грамадзянскай кампаніі “Гавары праўду” Вячаслава Болбата на дзеянні Баранавіцкага райвыканкама, які двойчы забараніў адукацыйна-культурніцкае мерапрыемства “Мілавідскі фэст – памяці касінераў 1863 года”.
13.07.2013 Баранавічы: Міколу Чарнавуса апыталі наконт прадпрымальніцкіх акцый пратэсту
12 ліпеня баранавіцкі прадпрымальнік і грамадскі актывіст Мікола Чарнавус быў выкліканы позвай ў Баранавіцкі гарадскі аддзел міліцыі, дзе намеснік начальніка Павел Кульгавік паўтары гадзіны яго апытваў наконт несанкцыянаваных мітынгаў прадпрымальнікаў 27 чэрвеня і 1-2 ліпеня.
13.07.2013 Паўлу Севярынцу перадалі паштоўкі салідарнасці
Па штомесячнай традыцыі бярозаўскія актывісты наведалі палітвязня Паўла Севярынца. Яны забяспечылі яго крынічнай вадой, прадуктамі і перадалі паштоўкі ад сем’яў, якія прынялі ўдзел у акцыі салідарнасці “Тыдзень палітвязня”. Мінулы тыдзень быў прысвечаны Паўлу Севярынцу.
12.07.2013 Баранавічы: суд аб забароне Мілавідскага фэсту перанесены на 15 ліпеня
У судзе Баранавіцкага раёна і горада Баранавічы 12 ліпеня адбыўся рагляд скаргі актывіста грамадзянскай кампаніі “Гавары праўду” Вячаслава Болбата на дзеянні Баранавіцкага райвыканкама, які, на думку грамадскага актывіста, 3 і 20 мая 2013 года двойчы незаконна забараніў адукацыйна-культурніцкае мерапрыемства “Мілавідскі фэст – памяці касінераў 1863 года”.










