Навіны на тэму: акцыі
29.07.2013 Шэсце ў падтрымку Алеся Бяляцкага ў Гомелі ўлады не дазволілі
Шэсце ў падтрымку Алеся Бяляцкага ў Гомелі ўлады не дазволілі, бо па маршруту шэсця размешчаны падземны пераход і будынак выканкаму. Гомельскі гарвыканкам разглядзеў заяву грамадзян Юрыя Варонежцава, Леаніда Судаленкі і Анатоля Паплаўнага на правядзенне вулічнага шэсця і не даў на масавае мерапрыемства дазвол.
29.07.2013 Дашліце паштоўку салідарнасці Алесю Бяляцкаму!
Усе жадаючыя падтрымаць праваабаронцу-палітвязня Алеся Бяляцкага, два гады з дня арышту якога міне 4 жніўня, могуць падпісаць паштоўкі для яго ў офісе ПЦ "Вясна" па адрасе: г. Мінск, вул. Мяржынскага, 8-26.
29.07.2013 Салігорск салідарны з палітвязнямі (фота)
Паштоўкі з цёплымі словамі падтрымкі даслалі беларускім палітычным вязням салігорскія грамадскія актывісты. Удзельнікі акцыі заклікаюць ўсіх беларусаў не быць абыякавымі ды таксама дасылаць палітычным зняволенным лісты і паштоўкі са словамі салідарнасці.
29.07.2013 Палітвязні атрымаюць віншаванні з Віцебску (фота)
Лісты і паштоўкі з пажаданнямі моцы духу, надзеі і веры накіравалі палітзняволеным віцебскія актывісты. Меркавалася, што допісы дойдуць у месцы зняволення ў дні, бліжэйшыя да даты прыняцця Дэкларацыі аб суверэнітэце Беларусі. Зрэшты, калі палітвязні атрымаюць лісты -- залежыць ад працы цэнзараў.
26.07.2013 Баранавічы: райвыканкам прыцягваецца як суадказнік па справе Мілавідскага фэсту
У судзе Баранавіцкага раёна і горада Баранавічы 26 ліпеня адбыўся разгляд зыскавай заявы актывіста Руху “За свабоду” Віктара Сырыцы на дзеянні афіцыйнай газеты Баранавіцкага райвыканкама “Наш край”. Разглядала гэтую грамадзянскую справу суддзя Вольга Апановіч.
26.07.2013 Віцебскія праваабаронцы падалі заяўкі на пікеты салідарнасці з Бяляцкім
Усяго заплянавана правядзеньне 4-х пікетаў у Віцебску. Заяўкі на 3 зь іх падаў у раённыя адміністрацыі гораду Павал Левінаў, прадстаўнік РПГА «Беларускі Хэльсынскі камітэт» па Віцебску і Віцебскай вобласьці. Яшчэ аднy заяўку накіраваў у адміністрацыю Чыгуначнага раёну Віцебску праваабаронца Леанід Сьвецік.
26.07.2013 Кожны можа далучыцца да ратавання кляштара базыльянаў у Оршы
Выстава “Сьвятло Бацькаўшчыны” Міколы Купавы эксапануецца ў Оршы з 10 ліпеня. Мастак абвясціў, што сродкі ад продажу сваіх карцін ахвяруе на рэстаўрацыю будынка кляштара базыльянаў – помніка архітэктуры, які руйнуецца праз абыякавасць мясцовых уладаў.
26.07.2013 Салігорск: Рок-салідарнасць са Зміцерам Вайцюшкевічам (фота)
25 сакавіка ў межах кампаніі "Рок-Салідарнасць", якая займаецца падтрымкай забароненых у Беларусі музыкаў, у сталіцы шахцёраў адбылася творчая сустрэча з вядомым спевком ды музыкам Зміцерам Вайцюшкевічам. У знакаміты "чорны спіс" спявак патрапіў пасля выбараў 2010 года.
25.07.2013 Пікет супраць расейскай базы забаранілі з-за пешаходаў
Менгарвыканкам адмовіў Партыі БНФ у правядзенні пікету супраць размяшчэння ў Беларусі расейскай ваеннай базы. Пра гэта БелаПАН паведаміў лідар партыі Аляксей Янукевіч.
24.07.2013 Бунт у Зялёным Лузе: касцьмі ляжам, але будоўлі тут не будзе
Новай «гарачай кропкай» на карце горадабудаўнічых канфліктаў Менска становіцца вуліца Цікоцкага ў Зялёным Лузе. Людзі сталі гарой за лесапаласу, дзе на месцы закінутага туалета кампанія «Гаісервіс» збіраецца пабудаваць «Клуб аматараў бегу».
24.07.2013 Далучайцеся да кампаніі салідарнасці з Алесем Бяляцкім у сацыяльных сетках!
Міжнародная федэрацыя за правы чалавека (FIDH) распачынае кампанію салідарнасці з палітзняволеным віцэ-прэзідэнтам Федэрацыі і старшынёй Праваабарончага цэнтру "Вясна" Алесем Бяляцкім і запрашае далучыцца да гэтай акцыі ўсіх неабыякавых людзей з розных краінаў.
23.07.2013 Бабруйск: паштоўкі салідарнасці і пікет у падтрымку палітвязняў (фота)
У Бабруйску мясцовыя актывісты пастаянна дасылаюць палітвязням лісты падтрымкі. Акцыя салідарнасці яшчэ працягваецца, далучыцца да яе можа кожны жадаючы. Таксама ў Бабруйску была пададзеная заяўка на правядзенне пікета салідарнасці з палітвязнямі на вызначаным гарвыканкамам месцы. Пікет плануецца правесці 4 жніўня.
23.07.2013 З Бялыніцкага раёна палітвязням даслалі віншавальныя паштоўкі з Днём незалежнасці (фота)
Бялыніцкія актывісты Партыі БНФ і кампаніі “Гавары праўду” 23 ліпеня даслалі віншавальныя паштоўкі з Днём незалежнасці, які адзначаецца 27 ліпеня, усім беларускім палітвязням. Для віншавання былі выкарыстаныя прыгожыя адмысловыя паштоўкі, выдадзеныя да 175-годдзя з дня нараджэння Кастуся Каліноўскага і 150-годдзя вызвольнага паўстання 1863 года.
23.07.2013 Пікет праваабаронцаў FIDH з нагоды візіту Макея ў Брусель (фота, відэа)
Акцыя прайшла 22 ліпеня ў Бруселі і была прымеркаваная да ўдзелу міністра замежных спраў Беларусі Уладзіміра Макея ў сустрэчы кіраўнікоў МЗС краін Усходняга партнёрства. На плошчы Шумана, вакол якой размешчаны ўстановы Еўракамісіі, гучалі лозунгі "Свабоду палітзняволеным!" і "Вызваліце іх зараз!".
22.07.2013 Праваабаронцы рыхтуюцца да акцыяў у падтрымку палітвязняў
Больш за 15 заявак на правядзенне пікетаў ды іншых масавых мерапрыемстваў у знак салідарнасці з беларускімі палітвязнямі пададзена грамадскімі дзеячамі і праваабаронцамі.










