Навіны на тэму: акцыі

“Дзень Бяляцкага” ў Гродне

04.08.2013 “Дзень Бяляцкага” ў Гродне

Жыхары гораду над Нёманам сёння змаглі атрымаць адмысловыя паштоўкі з выявай Алеся Бяляцкага і тэкстам пра сітуацыю са зняволеным лідарам Праваабарончага цэнтра “Вясна”. Некалькі соцень такіх паштовак нагадалі гарадзенцам пра сітуацыю з зняволеным праваабаронцам.

Бяроза адзначыла дзень Салідарнасці з Алесем Бяляцкім і ўсімі палітвязнямі (фота)

04.08.2013 Бяроза адзначыла дзень Салідарнасці з Алесем Бяляцкім і ўсімі палітвязнямі (фота)

Удзельнікі акцыі былі вельмі ўсцешаныя тым, што ад паштовак мала хто адмаўляўся. Некаторыя казалі, “ведаем пра гэта, ведаем”. Праваабаронцы, што раздавалі паштоўкі, напомнілі людзям пра палітвязняў, якія знаходзяцца ў месцах зняволення за свае погляды.

Павел Левінаў: «Няма забароны - ёсць пікет: Свабоду Алесю Бяляцкаму!» (Фота)

04.08.2013 Павел Левінаў: «Няма забароны - ёсць пікет: Свабоду Алесю Бяляцкаму!» (Фота)

«Скарачэнне» ўладных пасад прывяло да збою сістэмы. З трох пададзеных у Віцебску праваабаронцам Паўлам Левінавым заявак на пікеты ў падтрымку палітвязня, кіраўніка Праваабарончага цэнтра "Вясна" Алеся Бяляцкага, забарона паступіла толькі на адну.

Гомель: праваабаронца правёў акцыю салідарнасці з Алесем Бяляцкім (фота)

04.08.2013 Гомель: праваабаронца правёў акцыю салідарнасці з Алесем Бяляцкім (фота)

Гомельскі праваабаронца Анатоль Паплаўны 4 жніўня правёў у абласным цэнтры акцыю салідарнасці з Алесем Бяляцкім. Ён распаўсюдзіў сярод жыхароў Гомеля некалькі соцень паштовак з інфармацыяй аб вядомым праваабаронцы, палітычным вязні, які быў арыштаваны беларускімі 4 жніўня 2011 года.

Гродна: пікет забаронены, участковы папярэджвае пра адказнасць

03.08.2013 Гродна: пікет забаронены, участковы папярэджвае пра адказнасць

Гарадзенскія праваабаронцы апошнімі ў краіне атрымалі адмову на правядзенне пікету 4 жніўня ў падтрымку зняволенага кіраўніка ПЦ “Вясна” Алеся Бяляцкага. Адпаведны ліст з гарвыканкаму прыйшоў праз пошту сёння, 3 жніўня.

Ушанаванне памяці Міхала Валовіча прайшло пад наглядам міліцыі

03.08.2013 Ушанаванне памяці Міхала Валовіча прайшло пад наглядам міліцыі

У вёсцы Парэчча Слонімскага раёна адбылося традыцыйнае штогадовае ўшанаванне памяці аднаго з кіраўнікоў паўстання 1830-1831 гадоў супраць Расійскай імперыі Міхала Валовіча і яго паплечнікаў. Увесь час за ўдзельнікамі мерапрыемства сачыў белы “Фольксваген” з нумарамі 4421АТ-4.

Паштоўкі салідарнасці палітвязням даслалі з Бялыніч

03.08.2013 Паштоўкі салідарнасці палітвязням даслалі з Бялыніч

2 жніўня грамадскія актывісты з Бялыніцкага раёна даслалі паштоўкі салідарнасці беларускім палітвязням. Акцыя была прымеркаваная да другой гадавіны з дня арышту кіраўніка Праваабарончага цэнтру “Вясна” Алеся Бяляцкага і да адзначаемага 4 жніўня Міжнароднага Дня салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю Беларусі.

Бабруйск: Пікет салідарнасці з палітвязнямі не дазволены (дакумент)

02.08.2013 Бабруйск: Пікет салідарнасці з палітвязнямі не дазволены (дакумент)

У лісце гаварыцца, што да атрымання дазволу на правядзенне пікета нельга распаўюджваць інфармацыю аб ім. Напрыканцы ліста заяўнікаў традыцыйна папярэджваюць аб адказнасці, якую яны панясуць у выпадку ўдзелу ў несанкцыянаваным мерапрыемстве.

Рэчыца: пікет салідарнасці з Алесем Бяляцкім не дазволілі

02.08.2013 Рэчыца: пікет салідарнасці з Алесем Бяляцкім не дазволілі

Пікет салідарнасці, замоўлены на 4 жніўня з 16-00 да 18-00 каля Гарадскога Дома культуры ў Рэчыцы не адбудзецца.

02.08.2013 Берасцейскі гарвыканкам забараніў пікет у падтрымку Бяляцкага

Берасцейскім прадстаўнікам праваабарончага цэнтра “Вясна” забаранілі праводзіць акцыю ў падтрымку палітзняволенага Алеся Бяляцкага, які знаходзіцца за сваю дзейнасць за кратамі ўжо два гады.

Як будуць адзначаць Міжнародны дзень салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю Беларусі

01.08.2013 Як будуць адзначаць Міжнародны дзень салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю Беларусі

У Дзень салідарнасці 4 жніўня 2013 года і напярэдадні яго ў розных гарадах і краінах пройдуць акцыі падтрымкі актывістаў і арганізацый грамадзянскай супольнасці Беларусі: вулічныя пікеты, перформансы, дыскусіі, кінапаказы, выставы ды іншыя акцыі.

Актывісты Бабруйску інфармуюць грамадскасць пра выкраданне Наталлі Шэлег (фота)

01.08.2013 Актывісты Бабруйску інфармуюць грамадскасць пра выкраданне Наталлі Шэлег (фота)

Сябры і калегі Вячаслава Шэлега кажуць, што не збіраюцца пакідаць гэтае надзвычайнае здарэнне без увагі. Напярэдадні яны раздрукавалі і расклеілі ў горадзе ўлёткі з кароткай інфармацыяй пра выкраданне Наталлі і запрашалі гараджан далучацца да ўдезелу ў круглым стале.

Брэст: пачалася акцыя ў падтрымку скасавання візавага рэжыму

01.08.2013 Брэст: пачалася акцыя ў падтрымку скасавання візавага рэжыму

1 жніўня з абласнога цэнтра, што знаходзіцца на паўднёвым захадзе Беларусі, стартавала “Падарожжа на край зямлі”, якое ладзяць прадстаўнікі Задзіночання беларускіх студэнтаў. Удзельнікі акцыі маюць намер напрацягу месяца праехаць каля шасці тысяч кіламетраў у падтрымку ідэі бязвізавага рэжыму.

Пікеты ў падтрымку Алеся Бяляцкага ў Віцебску забароненыя

31.07.2013 Пікеты ў падтрымку Алеся Бяляцкага ў Віцебску забароненыя

Заяўкі былі пададзеныя на 4 пікеты, якія віцебскія праваабаронцы меркавалі зладзіць 4 жніўня. У гэты дзень споўніцца два гады, як кіраўнік Праваабарончага цэнтру «Вясна» Алесь Бяляцкі знаходзіцца за кратамі. Заяўнікам Паўлу Левінаву і Леаніду Свеціку мясцовыя ўлады не далі дазволу на пікеты салідарнасці з Бяляцкім.

Суды над актывістамі "Альтэрнатывы" (аднаўляецца)

29.07.2013 Суды над актывістамі "Альтэрнатывы" (аднаўляецца)

У судзе Партызанскага раёна Менска 29 ліпеня праходзяць суды над трыма актывістамі кампаніі "Альтэрнатыва" Алегам Корбанам, Змітром Сільчанкам і Алегам Кералем. Суд пачнецца каля 9.30 ў памяшканні суду па вул. Сямашкі, 33. Адміністратыўную справу Алега Корбана разглядае суддзя Паўлоўская, а Змітра Сільчанка суддзя Кацярына Чайко.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства