Навіны на тэму: акцыі
06.08.2013 Барысаў: паштоўкі для Бяляцкага раздавалі ў рэдакцыі незалежнай газеты
У панядзелак, 5 жніўня, паштоўкі для палітвязня Алеся Бяляцкага праваабаронца Алег Мацкевіч уручыў кожнаму наведвальніку рэдакцыі незалежнай газеты «Барысаўскія навіны». Кароткую гутарку з наведвальнікамі рэдакцыі Алег Мацкевіч пачынаў з пытання: «Ці ведаеце вы, што ў нашай краіне ёсць палітвязні?».
06.08.2013 Брэст: паштоўкі пра Бяляцкага распаўсюдзілі ў цэнтры горада (фота)
5 жніўня брэсцкія праваабаронцы зладзілі інфармацыйную акцыю ў падтрымку кіраўніка Праваабарончага цэнтра “Вясна”, віцэ-прэзідэнта Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека Алеся Бяляцкага, які ўжо два гады знаходзіцца за кратамі.
06.08.2013 Праваабаронцаў "Вясны" пакаралі штрафамі (копія пастановы)
Праваабаронцаў ПЦ "Вясна" Таццяну Равяка і Уладзіміра Лабковіча пакаралі штрафамі ў памеры па 30 базавых велічыняў за раздачу паштовак з выяваю Алеся Бяляцкага..
06.08.2013 Акцыі салідарнасці прайшлі ў многіх краінах свету
Тысячы чалавек па ўсім свеце далучыліся да Міжнароднага Дня салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю Беларусі. Праваабаронцы, грамадзянскія актывісты, палітыкі, дзеячы культуры і звычайныя грамадзяне з 15 краін свету прынялі ўдзел у акцыях салідарнасці 4 жніўня.
05.08.2013 Гродненская структура АГП і “Маладыя дэмакраты” падтрымалі Алеся Бяляцкага (фота)
5 жніўня актывісты гарадзенскіх суполак Аб’яднанай грамадзянскай партыі і “Маладых дэмакратаў” далучыліся да агульнабеларускай акцыі ў падтрымку зняволенага Алеся Бяляцкага.
05.08.2013 Магілёў: партрэты Алеся Бяляцкага другія суткі на стэндах (фота)
Партрэты Алеся Бяляцкага ўжо другія суткі вісяць у цэнтры Магілёва. Яны былі заўважны сёння як мінімум у трох публічных месцах. Нагадаем, што ўчора, 4 жніўня, магілёўскія праваабаронцы правялі акцыю салідарнасці з Алесем Бяляцкім.
05.08.2013 Дыяна Буракова: “Учорашняя затрыманне толькі павялічыла маю матывацыю”
Удзельніца магілёўскай акцыі “Свабоду Алесю Бяляцкаму!” адказала на пытанні карэспандэнта ПЦ “Вясна”. "Калі мяне запрасілі прыняць удзел ва ўчорашняй акцыі, то я без ваганняў пагадзілася, бо ведаю, што праваабаронца Алесь Бяляцкі палітычны вязень і асуджаны незаконна".
05.08.2013 Пратаколы, складзеныя на праваабаронцаў Таццяну Рэвяка і Уладзіміра Лабковіча, адпраўленыя на дапрацоўку
Яны ўдзельнічалі ў акцыі салідарнасці, падчас якой раздавалі паштоўкі з выявай старшыні ПЦ "Вясна" Алесем Бяляцкім. Позна ўвечары супрацоўнікі міліцыі патэлефанавалі Уладзю Лабковічу і запрасілі ў Савецкі РУУС на 6 жніўня.
05.08.2013 Фотафакт: Беларускі Дом правоў чалавека далучыўся да Дня салідарнасці
Падчас акцыі 4 жніўня ў межах Міжнароднага дня салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю Беларусі Стэфан Эрыксан , які быў першым паслом Швецыі ў Беларусі і працаваў на гэтай пасадзе з 2008 да 2012 года, падпісаў паштоўкі беларускім палітвязням.
05.08.2013 Бяляцкага падтрымалі ў Бішкеку
Акцыя салідарнасці з беларускім праваабаронцам прайшла ў сталіцы Кыргызстана.
05.08.2013 Напад у Кіеве на акцыю салідарнасьці зь беларускімі палітвязьнямі
У Кіеве ў Марыінскім парку, дзе ўчора адзначаўся Міжнародны дзень салідарнасьці з грамадзянскай супольнасьцю Беларусі, невядомыя ў масках зрывалі фотаздымкі з выявамі беларускіх акцый пратэсту і патрабаваньняў вызваліць палітвязьняў.
05.08.2013 Акцыя салідарнасці з беларускімі палітвязнямі ў Варшаве
Канферэнцыя з нагоды Міжнароднага дня салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю ў Беларусі адбылася ў Варшаве. Гасцямі мерапрыемства былі еўрадэпутат Марэк Мігальскі, галоўны рэдактар “Хартыі’97” Наталля Радзіна, былы палітвязень Зміцер Бандарэнка, дырэктар праграмы імя Кастуся Каліноўскага Ян Маліцкі.
05.08.2013 Акцыя салідарнасці ў Рэчыцы
Нягледзячы на забарону ў правядзенні пікету ў падтрымку праваабаронцы Алеся Бяляцкага і іншых палітвязьняў рэчыцкія праваабаронцы з ПЦ “Вясна” ды актывісты кампаніі “Гавары праўду!” правялі сваю акцыю.
05.08.2013 Акцыя салідарнасці прайшла ў Жодзіна
Акцыяй салідарнасьці са зьняволеным праваабронцам Алесем Бяляцкім і іншымі палітвязьнямі Беларусі 4 жніўня працягваліся ў Жодзіна з 17-00 да паловы на 22-00.
04.08.2013 Баранавічы: акцыя салідарнасці з Алесем Бяляцкім і іншымі палітвязнямі (фота)
Дзве мабільныя групы грамадскіх актывістаў рухаліся па вуліцах горада і вёсках раёна ў майках «Свабоду Алесю Бяляцкаму!» з партрэтам зняволенага кіраўніка Праваабарончага цэнтра «Вясна» і раздавалі мінакам пра яго інфармацыю і іншых палітычных вязняў.










