Навіны на тэму: акцыі
20.08.2013 У Быхаве збіраюцца пікетаваць супраць размяшчэння замежных вайсковых баз
Старшыня Быхаўскай раённай арганізацыі Партыі БНФ, пісьменнік Сяргей Антонаў 19 жніўня падаў у мясцовы райвыканкам заяўку на правядзенне пікету супраць размяшчэння ў Беларусі замежных вайсковых баз.
20.08.2013 Касацыйную скаргу па справе Мілавідскага фэсту разгледзіць Брэсцкі абласны суд
Нагадаем, што пастановай суддзі Віктар Сырыца быў прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе штрафу ў памеры 20 базавых велічынь за падрыхтоўку і арганізацыю несанкцыянаванага мітынгу ў Мілавідах 2 чэрвеня 2013 года.
20.08.2013 Мазыр: ананімныя працаўнікі аўтапарку просяць праваабаронцу не распаўсюджваць улёткі
Мазырскі праваабаронца Уладзімір Целяпун 18 жніўня атрымаў па пошце ліст ад невядомых супрацоўнікаў мясцовага аўтобуснага парку №2. На канверце і ў самім лісце няма ніводнага прозвішча і пасады супрацоўнікаў, але зваротны адрас пазначаны як аўтапарк.
19.08.2013 Бялынічы: пададзена заяўка на пікет супраць замежных вайсковых баз
Бялыніцкія актывісты Партыі БНФ 19 жніўня падалі ў мясцовы райвыканкам заяўку на правядзенне пікету супраць размяшчэння на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь замежных вайсковых баз і вайсковых аб’ектаў.
19.08.2013 Клімавіцкі райвыканкам: для праведзення пікету неабходны дазвол дырэктара рынка (дакумент)
Грамадскі актывіст з Клімавіцкага раёна Аляксандр Балобін атрымаў з мясцовага райвыканкама адказ на заяўку аб правядзенні пікету салідарнасці з беларускімі палітвязнямі.
18.08.2013 Грамадскія і палітычныя актывісты Гомеля выказалі салідарнасць з Варонежскім ДПЧ
Грамадскія і палітычныя актывісты Гомеля накіравалі зварот губернатару Варонежа Аляксею Гардзееву з просьбай не пазбаўляць Дом правоў чалавека памяшкання. Варонеж – пабрацім Гомеля, а ініцыятарам калектыўнага звароту стаў гомельскі праваабаронца Леанід Судаленка.
18.08.2013 Прафсаюз РЭП плануе правесці ў Гомелі вулічнае шэсце супраць зніжэння выплат па «бальнічных»
Прадстаўнік незалежнага прафсаюза работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП) па Гомельскай вобласці Віктар Казлоў і член Савета прафсаюза, праваабаронца Анатоль Паплаўны падалі ў Гомельскі гарвыканкам заяўку на правядзенне вулічнага шэсця.
16.08.2013 Фотафакт: У Салігорску патрабуюць будаўніцтва новай паліклінікі
14 жніўня над галоўным уваходам у Салігорскую цэнтральную раённую бальніцу з’явіўся трохметровы банер з надпісам “Патрабуем новай паліклінікі”. Вострая праблема чэргаў у Салігорскай паліклініцы існуе ўжо шмат гадоў.
15.08.2013 У Магілёве забаронены пікет Свабоднага прафсаюза металістаў
Мерапрыемства мусіла адбыцца 9 жніўня ў вызначаным гарвыканкамам месцы. Сваю адмову мясцовыя ўлады патлумачылі тым, што міліцыя не можа забяспечыць ахову правапарадку падчас масавага мерапрыемства.
15.08.2013 За пікет супраць расійскай авіябазы -- штраф 1 мільён рублёў
Сёння, 15 жніўня, суд Ленінскага раёна Магілёва аштрафаваў актывіста Аб’яднанай грамадзянскай партыі Мікалая Гладышава за несанкцыяваны пікет у цэнтры горада. Нагадаем, што 4 ліпеня актывіст АГП, не маючы дазволу гарвыканкама, зладзіў пікет каля былога Дома быта ў Магілёве. Ён вывесіў расцяжку “Не расійскім авіябазам на зямлі Беларусі”.
12.08.2013 Акцыя салідарнасці з Алесем Бяляцкім і палітвязнямі ў Жодзіне
11 жніўня праваабаронцы Жодзіна адправілі першыя паштоўкі да Алеся Бяляцкага ды іншых палітвязняў.
08.08.2013 Акцыі салідарнасці з Алесем Бяляцкім у Беларусі, Еўропе, па ўсім свеце
У нядзелю 4 жніўня 2013 г. споўнілася два гады з дня адвольнага арышту Алеся Бяляцкага, прэзідэнта праваабарончага цэнтра "Вясна" і віцэ-прэзідэнта Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека (FIDH).
06.08.2013 У Магілёўскім раёне працягваецца акцыя салідарнасці з Алесем Бяляцкім (фота)
Шматлікія ўлёткі з’явіліся на прыпынках грамадскага транспарта раёна. Раней, 4 жніўня, улёткі з выявай праваабронцы Алесем Бяляцкім былі расклеены ў Магілёве. Магілёўскія праваабаронцы наклейвалі яго партрэты ў дазволеных месцах.
06.08.2013 Клімавічы далучыліся да акцыі салідарнасці з Алесем Бяляцкім і ўсімі палітвязнямі (фота)
5 жніўня на вуліцах Клімавіч з’явіліся ўлёткі, а 6 жніўня актывісты “Гавары праўду” падалі заяўку на правядзенне пікету ў падтрымку беларускіх палітвязняў у Клімавіцкі райвыканкам. Пікет у Клімавічах актывісты хочуць правесці 23 жніўня
06.08.2013 У цэнтры Оршы – акцыя ў падтрымку Бяляцкага
Па словах аднаго з удзельнікаў мерапрыемства Васіля Леўчанкава, частка прахожых выказвала ў той ці іншай ступені салідарнасць з палітвязнямі. Але былі і такія, хто ўпершыню чуў пра гэту праблему. Акцыя доўжылася каля 15 мінут і абышлася без затрыманняў.










