Навіны на тэму: акцыі
07.08.2007 Магілёўскія донары дамагліся першай перамогі ў справе вяртання скасаваных льгот
Міністэрства працы і сацыяльнай абароны паінфармавала магілёўскіх донараў-страйкоўцаў, што ўсім донарам захавана 40%-ная надбаўка да пэнсіі. Пры Міністэрстве створана адмысловая камісія, якая мусіць падрыхтаваць для прэзыдэнта праект указу “Аб упарадкаваньні льгот донарам”.
07.08.2007 Моладзь БНФ павіншавала менчукоў з днём Францішка Скарыны
З нагоды 490-годзьдзя з дня выданьня Францішкам Скарынам першай сярод усходніх славян друкаванай кнігі – Бібіліі – 6 жніўня 1517 года ў сталіцы Чэхіі Празе, "Моладзь БНФ" зарганізавала акцыю да гэтай выбітнай падзеі ў гісторыі Беларусі.
07.08.2007 Сьветлагорскія прадпрымальнікі заклікаюць да рэспубліканскага страйку
Распачаць акцыю пратэста супраць шматлікіх праверак з боку кантралюючых органаў і іншых перашкод бізнесу з боку ўладаў прапануецца з 1 верасня.
28.07.2007 Спіс затрыманых пад час акцый да Дня абвяшчэньня суверэнітэту Беларусі 27 ліпеня
(Гэтая інфармацыя дапаўняецца і ўдакладняецца праваабаронцамі)
28.07.2007 Франак Вячорка правёў ноч на Акрэсціна
У Менску пад час святкаваньня Дня прыняцьця Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі 27 ліпеня было затрымана блізу двух дзесяткаў актывістаў. Большасьць з іх пазней адпусцілі. Сярод тых, хто застаўся ў пастарунку Франак Вячорка і Яраслаў Грышчэня.
28.07.2007 У Віцебску затрыманы Вячаслаў Токараў
Пад час святкаваньня дня прыняцця Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі ў Віцебску быў затрыманы кіраўнік гарадской філіі Партыі БНФ Вячаслаў Токараў. Як зафіксавалі на відэакамеру пераапранутыя супраўнікі міліцыі, менавіта ён запусціў у неба над горадам бел-чырвона-белы сцях на надзіманых шарах.
27.07.2007 Бел-чырвона-белы сцяг на Святой гары
Актывісты грамадзянскай кампаніі «Джынс за Свабоду» сёння адзначылі Дзень Аднаўлення Незалежнасці сімвалічнай акцыяй. Ранкам 10 чалавек выехалі з Мінску да Святой гары (пры савецкай уладзе яе перайменавалі ў Дзяржынскую), якая з`яўляецца вышэйшай кропкай Беларусі. Яе вышыня – 345 метраў над узроўнем мора. Там быў замацаваны шасціметровы флагшток. Адзін з удзельнікаў акцыі распавёў пра сённешняе свята, пра значэнне "Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце" для краіны. Пасля быў узняты бел-чырвона-белы сцяг. Акцыя скончылася гучнымі воклічамі "Жыве Беларусь!"
27.07.2007 Сілавікі “рыхтуюцца” сустрэць 17 гадавіну Дэкларацыі «Аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі»
Як паведамляе “Наша ніва”, зараз на Плошчы Незалежнасьці — шмат людзей у цывільным і з рацыямі.
27.07.2007 У Наваполацку пройдуць пікеты ў падтрымку Казуліна
Наваполацк стаў адзіным на сённяшні дзень горадам у краіне, у якім ўлады дазволілі пікет у падтрымку былога кандыдата на прэзідэнты, а зараз палітзняволенага Аляксандра Казуліна.
27.07.2007 Сёння гадавіна Дэкларацыі «Аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі»
Роўна 17 год таму Вярхоўным саветам БССР падаўляючай большасцю галасоў была прынятая Дэкларацыя «Аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі». Такім чынам была перагорнутая новая старонка ў гісторыі краіны. Сваім рашэннем, не ўсведамляючы гэтага, пракамуністычны дэпутацкі корпус заклаў падмурак для пабудовы свабоднай, дэмакратычнай, заможнай краіны. Беларусь была скіраваная на цалкам натуральны для яе еўрапейскі шлях развіцця.
27.07.2007 Акцыя з нагоды 27 ліпеня адбудзецца пры любым надвор’і
Паводле старшыні аргкамітэту 27 ліпеня, намесніка старшыні Партыі БНФ Віктара Івашкевіча, нягледзячы на затрыманні напярэдадні акцыі, яна абавязкова пройдзе ў сталіцы.
26.07.2007 Сьвяткаваньне 27 ліпеня адбудзецца нягледзячы ні на што
Нягледзячы на затрыманьні й арышты многіх актывістаў, дэмакратычная апазыцыя зьбіраецца адзначыць 27 ліпеня — дзень прыняцьця Дэклярацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце і незалежнасьці Беларусі.
23.07.2007 Моладзевых актывістаў судзяць за расцяжку над Нямігай
У судзе Цэнтральнага раёну Менска праходзіць суд над моладзевымі актывістамі, якія затрымалі яшчэ ў пятніцу, 20 ліпеня.
19.07.2007 Аўтапрабег маладафронтаўцаў спыніла ДАІ
Супрацоўнікі ДАІ затрымалі картэж аўтамабіляў, які ладзіць аўтапрабег салідарнасьці па гарадох, дзе супраць актывістаў “Маладога фронту” завялі крымінальныя справы за ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі.
19.07.2007 Тыдзень пад знакам Змітра Дашкевіча
20 ліпеня Змітру Дашкевічу - лідэру Маладога Фронту і непахіснаму моладзеваму актывісту спаўняецца 26 год. Нагадаем, што асуджаны 1 лістапада 2006 года на паўтара гады пазбаўлення свабоды, Зміцер адбывае пакараньне у калоніі агульнага рэжыму ў Шклове. Арганізацыя «Міжнародная амністыя» прызнала моладзевага актывіста вязнем сумлення.










