Навіны на тэму: акцыі

12.10.2007 Спіс затрыманых актывістаў напярэдадні “Еўрапейскага маршу”

Аднаўляецца пастаянна.

11.10.2007 Менскія ВНУ рэкамендуюць студэнтам, якія жывуць у інтэрнатах, паехаць дадому

Кіраўніцтва сталічных універсітэтаў зрабіла суботу 13 кастрычніка выходным днём і настойліва рэкамэндуе сваім студэнтам пакінуць на выходныя Мінск, каб не дапусціць магчымага ўдзелу моладзі ў маючым адбыцца ў нядзелю апазіцыйным Еўрапейскім маршы.

11.10.2007 У Берасьці зноў затрыманьні за інфармацыю пра апейскі марш

Як паведаміла ?адыё Свабода актывістка моладзевага руху Юлія Пашэда, увечары 10 кастрычніка міліцыянты затрымалі маладых людзей Юрку Бакура ды Інгу Абрамаву.

11.10.2007 Алеся Атрошчанкава асудзілі на 10 сутак

На 10 сутак арышту асудзілі моладзевага актывіста Алеся Атрошчанкава ў Цэнтральным судзе Менску. Міліцыянты засьведчылі, што актывіст “брыдкасловіў і паводзіў сябе нагла” ў грамадзкім месцы. А пачалася гэтая гісторыя з ўварваньня міліцыі ў кватэру Алеся Атрошчанкава паводле сыгналу пра “падазроны трупны пах”.

10.10.2007 Напярэдадні масавай акцыі апазіцыі “Еўрапейскі марш” ўлады распачалі прэвентыўныя затрыманьні грамадска-палітычных актывістаў

Заява праваабарончага цэнтру “Вясна”

Мінск, 10 кастрыніка 2007 г.

10.10.2007 Новая акцыя БРСМ у Смалявічах

Сакратары мясцовых суполак прапаноўваюць напаўнагадовым сябрам сваёй арганізацыі (асабліва школьнікам) зрываць у горадзе налепкі і сінія стужкі, прысьвечаныя Еўрапейскаму Маршу 14 кастрычніка. Таго, хто прынясе больш за астатніх, чакае ўзнагарода - квіток, дазваляючы адзін месяц бясплатна хадзіць на дыскатэку!

10.10.2007 У Менску затрыманы актывіст Аляксандр Атрошчанкаў

Позна ўвечары 9 кастрычніка Аляксандра Атрошчанкава міліцыянты адвезьлі ў міліцыю Цэнтральнага раёна Менску.

Міліцыянты амаль штурмам ўварваліся ў кватэру, матывуючы свае дзеяньні пошукам трупа. Пад час ператрусу ў ягоным доме міліцыянты забралі сыстэмны блёк кампутара і еўрапейскую сімволіку.

09.10.2007 "Товарищ" заклікае сваіх чытачоў напісаць скаргі

Сёньня галоўны рэдактар грамадзка-палітычнай левай газэты 'Товарищ' Сяргей Вазьняк праз інтэрнэт-рэсурсы зьвярнуўся з адкрытым лістом да чытачоў выданьня і супрацоўнікаў міліцыі ў Менску і Жлобіне.

09.10.2007 Адзін з заяўнікаў “апейскага маршу” Я.Афнагель -- на Акрэсьціна

Адзін з заяўнікаў “апейскага маршу” Яўген Афнагель знаходзіцца ў турме на вуліцы Акрэсьціна. Учора ён разам з іншымі заяўнікамі наведаў Менгарвыканкам дзеля таго, каб атрымаць санкцыю на правядзеньне “апейскага маршу”.

08.10.2007 Намесніца кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Наталля Пяткевіч адказала на зварот прадстаўнікоў перамоўнай групы Еўрапейскага Марша.

Спадарыня Пяткевіч заявіла, што "адзначаныя ў звароце пытанні не належаць да кампетэнцыі Адміністрацыі прэзідэнта ?эспублікі Беларусь".

08.10.2007 У Мядзелі быў затрыманы актывіст ?уху “За Свабоду” Зміцер Падрэза

На юнака склалі пратакол адміністрацыйнага правапарушэння, адабралі мабільны тэлефон, налепкі да Еўрапейскага марша і загадалі з’явіцца ў КДБ.

01.10.2007 У Салігорску быў затрыманы Андрусь Тычына

30?га верасьня салігорскія маладафронтаўцы зладзілі пікет у падтрымку палітвязняў. Раней заявы на правядзеньне некалькіх пікетаў былі разгледжаныя салігорскім райвыканкамам з прадказальным вынікам: пікет забараніць, міліцыі забясьпечыць кантроль грамадскага парадку. З самае раніцы супрацоўнікі праваахоўных органаў "палявалі" на маладзёвых актывiстаў Салігорску.

01.10.2007 Гомельскія прадпрымальнікі паўторна падалі заяўку на правядзеньне мітынгу

Папярэдні дакумент ў гарвыканкам Гомеля падаваўся 9 верасня, аднак, паводле актывіста РГА “Перспектыва” Аляксандра Рубчэні, адказ ад мясцовых уладаў не быў атрыманы. Па словах старшыні прадпрымальнікаў Цэнтральнага рынка Гомеля Аляксандр Рубчэня, мітынг мае адбыцца 22 кастрычніка ля Дома культуры таварыства глуханямых “Віпра”.

01.10.2007 Сьветлагорскія актывісты абскарджваюць дзеяньні міліцыі і КДБ

Актывісты падалі скаргу ў мясцовую пракуратуру. Гэты дакумент стаў рэакцыяй на ператрус кватэраў грамадзян, якія выступаюць супраць адмены льгот.

01.10.2007 У Салігоску адбыўся суд над Аляксандрам Цацурам

1 кастрычніка Салігорскі суд разглядаў адміністратыўную справу сябра аргкамітэту грамадзкага аб’яднаньня "За свабоднае разьвіцьцё прадпрымальнікаў" Аляксандра Цацуры, абвінавачанага па арт. 23.34 КаАП у парушэньні парадку арганізацыі масавага мерапрыемства альбо пікетаваньня.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства