Навіны на тэму: акцыі

18.10.2007 Юры Істомін: «У ізалятары сядзелі ў асноўным толькі апазіцыянеры, арыштаваныя за Еўрапейскі Марш»

Старшыня Гарадзенскай абласной арганізацыі Аб'яднанай грамадзянскай партыі Юры Істомін выйшаў учора на свабоду з Гарадзенскага ізалятара часовага ўтрымання. Напярэдадні Еўрапейскага Марша палітык затрымліваўся двойчы. Першым разам ён правёў за кратамі 5 сутак, а праз некалькі дзён пасля выхаду на свабоду быў зноў асуджаны на 7 сутак. Абодва тэрміна зняволення Юры Істомін трымаў галадоўку пратэсту супраць несправядлівага прысуду.

18.10.2007 Дэмакратычныя актывісты выходзяць на волю

Сёньня ў Менску са спецпрыёмніка-размеркавальніка па вул. Акрэсьціна выйдуць дэмакратычныя актывісты, затрыманыя напярэдадні Еўрапейскага Маршу

17.10.2007 У Менгарвыканкам пададзеныя заяўкі на правядзеньне акцыі памяці - Дзяды.

Традыцыйнае шэсьце ў дзень памяці продкаў пройдзе ў нядзелю 28 кастрычніка ў 10.30 ад ст. метро Парк чалюскінцаў да ўрочышча Курапаты, дзе з 14.30 па 17.00 адбудзецца жалобны мітынг.

17.10.2007 18-19 кастрычніка заплянаваны фэст кліпаў беларускамоўных выканаўцаў "Кліп-марафон 2007".

На імпрэзе будуць прадэманстраваныя больш за 30 музычных відэа, зробленыя ў пэрыяд ад 1991 да 2007 году.

17.10.2007 Мастацтва здзіўляць: топ 5 пэрфомансаў Моладзі БНФ

Пэрфоманс (performance) – у літаральным значэньні – прадстаўленьне. Гэта нешта прамежкавае паміж тэатрам і правакацыяй. Кожны пэрфоманс мае задачу: прадэманстраваць або зьвярнуць увагу й, натуральна, зьдзівіць. Пэрфоманс – мастацтва незвычайным чынам паказаць простыя рэчы.

17.10.2007 Акцыя салідарнасьці ля царквы сьвятога Язэпа

16 кастрычніка адбылася чарговая акцыя салідарнасьці з палітвязьнямі й рэпрэсаванымі. Каля 50 маладзёнаў а 8 гадзіне вечара сабраліся каля кляштару бэрнардынаў на супольную малітву. Людзі трымалі партрэты палітзьняволеных і тых, хто быў незаконна арыштаваны у зьвязку з «апейскім маршам».

15.10.2007 “Салідарнасьць” папярэджвае пра адказнасьць

Камітэт абароны рэпрэсаваных “Салідарнасьць” шукае новых формаў працы: актывісты рассылаюць лісты супрацоўнікам праваахоўчых органаў, судзьдзям, кіраўніцтву ўпраўленьняў унутраных справаў, старшыням судоў – усім тым, хто перад “апейскім маршам” праводзіў прэвэнтыўныя затрыманьні грамадзкіх актывістаў, хто выносіў прысуды.

15.10.2007 «апейскі марш» падсумавалі

Сёньня раніцай заяўнікі «апейскага маршу» падвялі вынікі ўчорашняй акцыі. Старшыня аргкамітэту Віктар Івашкевіч паведаміў, што акцыя паказала, як і дасягненьні, так і недахопы апазыцыі.

15.10.2007 Славацкі дыплямат: Некалькі тыдняў мы былі сьведкамі запалохваньня людзей

Нягледзячы на дастаткова мірнае правядзеньне і завяршэньне апазіцыйнай акцыі - Еўрапейскага шляху, прадстаўнікі міжнароднай супольнасьці ведаюць аб прэвентыўных затрыманьнях, судах і арыштах дэмакратычных актывістаў у Беларусі.

15.10.2007 "Еўрапейскі марш" прайшоў без затрыманьняў

14 кастрычніка ў Менску прайшла вулічная акцыя “Еўрапейскі марш”. У ёй узялі ўдзел паводле розных падлікаў ад 3 да 5 тысяч чалавек. Марш праходзіў пад лозунгам еўрапейскага выбару Беларусі. Менскія ўлады дазволілі правесьці акцыю ад Акадэміі навук да плошчы Бангалор. Аднак частка людзей сабралася на Кастрычніцкай плошчы, планаваным раней месцы збору, і адтуль пайшлі праспектам Незалежнасьці да Акадэміі навук.

14.10.2007 Да ўдзельнікаў "апейскага маршу" зьвярнуўся Вацлаў Гавэл

Былы прэзыдэнт Чэскай ?эспублікі Вацлаў Гавэл запэўніў, што ня толькі ён, але й шмат ягоных суайчыньнікаў падтрымліваюць барацьбу за свабоду і дэмакратыю ў Беларусі. Ён выказаў перакананьне, што гэтыя намаганьньні скончацца перамогай.

14.10.2007 Затрыманых гарадзенскіх актывістаў адпусьцілі

Каля вёскі Верцялішкі а 8-й гадзіне раніцы былі затрыманыя кіраўнік Гарадзенскай абласной арганізацыі партыі БНФ Сяргей Мальчык, а таксама Сяргей Антусевіч і Анатоль Хацько, якія на аўтамабіле накіроўваліся ў Менск.

14.10.2007 ЯНУШ АНЫШКЕВІЧ: МНЕ НЕ НАЗВАЛІ НІЯКІХ П?ЫЧЫН, ПА ЯКІХ МОЙ УЕЗД У БЕЛА?УСЬ СТАЎ НЕМАГЧЫМЫМ

Сёння на польска-беларускай мяжы беларускія памежнікі затрымалі намесніка старшыні Еўрапарламента Януша Анышкевіча, які ехаў ў Мінск на Еўрапейскім марш. У эксклюзіўным інтэрв'ю ?ацыі Анышкевіч распавёў пра акалічнасці ягонай паездкі ў Беларусь.

14.10.2007 Доступ да шэрагу апазіцыйных інфармацыйных інтэрнэт-сайтаў абмежаваны

Сёньня, як звычайна ў дні правядзеньня быйных апазіцыйных акцыяў, узьніклі складанасьці з доступам да інфармацыйных інтэрнэт-крыніцаў. Даволі цяжка адчыніць сайты ?адыё Свабоды, АГП, Хартыі-97, Партыі БНФ, Маладога Фронту, Беларускага партызана і іншых. Каб загрузіць сайт і пачытаць інфармацыю, трэба вельмі доўга цакаць. Гэта зьвязана з так званым фільтрам насерверы "Белтэлекама".

14.10.2007 Калона дэманстрантаў, якая рухалася да Нацыянальнай бібліятэкі, завернутая назад

Пасьля збору каля Акадэміі навук адна калона дэманстрантаў рушыла па пр.Незалежнасьці да Нацыянальнай бібліятэкі, аднак каля гадзіннікава заводу на перасячэньні з вул. Талбузіна была спыненая супрацоўнікамі спецпадразьдзяленьняў і завернутая назад.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства