Навіны на тэму: акцыі

02.11.2007 Сёньня будуць судзіць удзельнікаў Хэлоўіна

Другія суткі трымаюць за кратамі ўдзельнікаў Хэлоўіна Таццяну Лашкарову, Андрэя Кіма, Валянціна Сакалоўскага і Юрыя Шаліна, якія былі затрыманыя ўвечары 31 кастрычніка. Іх так і не вызвалілі да суду, які адбудзецца 2 лістапада.

02.11.2007 Затрыманы адзін з заяўнікаў Сацыяльнага маршу, намесьнік старшыні «Маладых дэмакратаў» Міхаіл Пашкевіч

Хлопец разам са сваім сябрам Зьмітром Кавалгіным распаўсюджваў агітацыйныя матэрыялы да акцыі 4 лістапада. Пасьля затрыманьня іх адвезьлі ў УУС мэтрапалітэну. Сёньня ж у Доме правасудзьдзя мусіць адбыцца суд.

31.10.2007 30 кастрычніка прадстаўнікі Рух “За свабоду” ўганаравалі пераможцаў конкурсу "Свабода - гэта..."

У журы увайшлі пісьменьнік Уладзімер Арлоў, сьпявачка Кася Камоцкая, паэт і мастак Міхал Анемпадыстаў, а таксама лідэр руху “За свабоду” Аляксандар Мілінкевіч. Пераможным стаўся слоган “Свабода -- гэта жыцьцё бяз страху”.

31.10.2007 Антыкамуністычны форум адбудзецца 3 лістапада ў мінскай штаб-кватэры Партыі БНФ.

Пра гэта паведаміў старшыня аргкамітэту Алесь Міхалевіч. Раней дырэктар сталічнага Палаца культуры МАЗ адмовіў арганізатарам-антыкамуністам у арэндзе памяшкання.

30.10.2007 Вацлава Арэшку затрымалі з улёткамі пра Сацыяльны марш

Сёньня з улёткамі пра Сацыяльны марш быў затрыманы актывіст Партыі БНФ Вацлаў Арэшка. Яго павезьлі ў аддзел унутраных справаў Цэнтральнага раёну. Пра гэта Радыё Свабода паведаміў старшыня аргкамітэту Сацыяльнага маршу, намесьнік старшыні Партыі камуністаў беларускай Валеры Ухналёў.

29.10.2007 Горацкая пратэстанцкая нефармальная суполка “Свабода ў Госпаду” ініцыюе мясцовы рэфэрэндум.

Пратэстанты хочуць высьветліць, ці згодныя жыхары з будаўніцтвам атамнай электрастанцыі ў Горацкім раёне.

29.10.2007 Дэмакратычная грамадзкасьць у Беларусі адзначыла Дзень памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсій

Грамадзкі аргкамітэт ушанаваньня памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў абвясьціў 2007-мы Годам памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў у Беларусі, а 29 кастрычніка — Днём памяці. Правесьці мітынг-рэквіем ва ўрочышчы Курапаты ўлады не дазволілі.

25.10.2007 Магілёўскі абласны суд не задаволіў касацыйнай скаргі намесьніка старшыні гарадзкой суполкі Партыі БНФ Зьмітра Салаўёва.

Напярэдадні Эўрапейскага маршу Зьмітра арыштавалі паводле абвінавачаньня ў непрыстойных паводзінах. Зьміцер Салаўёў у абласным судзе спрабаваў давесьці, што судзьдзя Ірына Сарока пакарала яго на падставе сфабрыкаванага пратаколу ды непраўдзівых тлумачэньняў сьведак. Сваё затрыманьне Зьміцер Салаўёў назваў палітычна матываваным.

23.10.2007 Дзяды: шэсьце ў Менску дазволенае

Менгарвыканкам дазволіў правесьці 28 кастрычніка ў нядзелю шэсьце ў Менску з нагоды Дня памяці продкаў. Пра гэта ?адыё Свабода паведаміў прэсавы сакратар Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ Валер Буйвал. ?аней Менаблвыканкам даў дазвол на правядзеньне мітынгу ва ўрочышчы Курапаты, дзе ў 1937-1941 гадах карнікі НКВД расстралялі, паводле розных падлікаў, ад 40 да 200 тысячаў чалавек.

22.10.2007 Дзiцячаму прытулку Мядзельшчыны забаронена прымаць падарункi ад Партыi БНФ.

З вясны гэтага года партыя збiрала рэчы, неабходныя для цяжка хворых дзяцей i дзяцей-сiрот, i перадавала iх дзецям, якiя аказалiся ў бядзе. Аднак па загадзе мясцовай вертыкалi ў Мядзелi дапамогу пряняць адмовiлiся.

22.10.2007 Гомельскія дэмакраты ўсталююць памятны камень “Пакутнікам тваім, Беларусь"

Гомельскія аб’яднаныя дэмакратычныя сілы маюць намер усталяваць памятны камень на месцы выяўленага пахавання расстраляных НКВДыстамі людзей.

Нагадаем, у траўні сёлета пашукавікі Міністэрства абароны знайшлі ў лесе каля Гомеля пахаванне расстраляных людзей – агулам адкапалі парэшткі 70 чалавек.

22.10.2007 Праграма адзначэньня Дзядоў і Дня Памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў

29 кастрычніка, панядзелак - Дзень Памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсій!

Менавіта ў ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 году ў падвалах менскай турмы былі замучаныя і расстраляныя відныя дзеячы культуры, асьветы і дзяржаўнага апарату. Усяго - каля 100 чалавек. А за гады бальшавіцкага ліхалецьця было рэпрэсавана больш за 1,5 мільёны лепшых нашых суайчыньнікаў.

19.10.2007 Павал Юхневіч арыштаваны на 15 сутак

Дэмакратычны актывіст Павал Юхневіч прысуджаны сёння судом Савецкага раёна Менска да 15 сутак арышту. Актывіст толькі ўчора выйшаў з спецпрыёмніка-размеркавальніка на Акрэсціна, дзе правёў 7 сутак арышту за арганізацыю Еўрапейскага Марша, як яго зноў асудзілі па двух артыкулах адміністрацыйнага кодэкса. Прысуд актывісту вынесла суддзя Людміла Савасцьян

19.10.2007 Жлобінскі раённы суд пагадзіўся з мясцовым гарвыканкамам

Суд пакінуў у сіле рашэнне мясцовага выканкама аб забароне правядзення пікета ў падтрымку Аляксандра Казуліна.

18.10.2007 Гомельскім прадпрымальнікам мясцовыя ўлады зноў адмовілі ў правядзеньні мітынгу

Прадпрымальнікі падавалі заяўку на правядзеньне 22 кастрычніка мітынгу, на які зьбіраліся запрасіць супрацоўнікаў падаткавай інсьпекцыі і камітэту эканомікі гарвыканкама, каб сумесна разабрацца ў новаўвядзеньнях у дробным прадпрымальніцтве.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства