Навіны на тэму: акцыі
14.12.2007 З 800 заявак на сацыяльныя пікеты ўлады пакуль ухвалілі толькі дзве
Толькі два пікеты з 800 на сённяшні дзень дазволілі мясцовыя ўлады – у Магілёве і Оршы. Нагадаем, 16 снежня напярэдадні адмены ў Беларусі льготаў у краіне мусіць прайсці “хваля” сацыяльных пікетаў, якія арганізуюць актывісты і прыхільнікі апазіцыйных партый і арганізацый.
14.12.2007 Гомель: КДБ праводзіць маштабны ператрус
Сёньня ў Гомелі чатыры супрацоўнікі рэгіянальнай управы КДБ правялі ператрус у офісе абласной арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі, які месьціцца ў прыватным доме на вуліцы Палескай, 52. Службоўцы нібыта шукалі ўлёткі пра замову на 16 студзеня мітынгу супраць адмены ільготаў.
14.12.2007 Не – мітыгну ў Талачыне! Вырашаюць мясцовыя ўлады ўжо другі раз
Група грамадзянаў у гарадзе Талачын Віцебскай вобласьці ўжо другі раз падае да мясцовых ворганаў улады заяўку на правядзеньне акцыі пратэсту супраць бяспраўя, што адбываецца ў мясцовых праваахоўных ворганах. І другі раз гэта заяўка адхіляецца. У чым сутнасьць талачынскай справы? Паставіў перад сабой пытаньне менскі карэспандэнт Полькага радыё Янка Хамовіч.
14.12.2007 Затрыманых у Берасьці Андрэя Шарэнду і Насту Ільiну пакаралi арыштамi.
13 сьнежня ў Берасьці моладзь пратэставала супраць візыту ў Беларусь прэзідэнта Расеі Ўладзімера Пуціна і магчымага падпісаньня Канстытуцыйнага акту саюзнай дзяржавы. Каля 15 моладзевых актывістаў руху зладзілі пікет ля будынку консульства Расеі, разгарнуўшу расьцяжкі “Ніякіх саюзаў з Расеяй!” і “Пуцін! Go home!”. Юнакі і дзяўчаты перадалі ў консульства петыцыю і раздавалі ўлёткі, калі пад'ехалі два аўтамабілі з супрацоўнікамі міліцыі, якія затрымалі Насту Ільіну і Андрэя Шарэнду. Спачатку іх даставілі ў Ленінскі РАУС Берасьця, дзе склалі пратаколы за арганізацыю несанкцыянаванага мерапрыемства, а пасьля – у суд.
14.12.2007 Пракуратура вырашыла не ўзбуджаць крымінальную справу супраць Івана Шылы
Бацька моладзевага актывіста Івана Шылы наведаў пракуратуру. Па выніках праверкі было прынята рашэньне ня ўзбуджаць крымінальную справу супраць Івана. Аднак супрацоўнікі міліцыі яшчэ могуць абскардзіць гэтае рашэньне.
13.12.2007 На Нямізе амапаўцы затрымалі моладзь, што пратэставала супраць прыезду Пуціна (аднаўляецца)
Cёньня вечарам у Менску на вуліцы Няміга прайшла акцыя пратэсту супраць прыезду Уладзімера Пуціна "За незалежную Беларусь!". Некалькі дзесяткаў актывістаў грамадзянскай кампаніі "Джынс -- за свабоду!", расцягнуўшыся ў ланцуг разгарнулі расцяжку "Пуцін, Go Home!", а таксама еўрапейскія, нацыянальныя і афіцыйныя дзяржаўныя сцягі, скандавалі "Пуцін, Go Home!", "Жыве Беларусь!", "Тут не Расія!".
13.12.2007 Алесь Бяляцкі: «Адказнасць за збіццё людзей ляжыць на Навумаве»
Па словах правабаронцы, такія паводзіны беларускіх уладаў чарговы раз дэманструюць, што ў Беларусі груба парушаюцца асноўныя правы і свабоды грамадзяніна, прычым з боку рэжыму ігнаруецца не толькі Дэкларацыя правоў чалавека і іншыя міжнародныя дамовы, якія Беларусь абавязалася выконваць, але і нават уласна беларуская Канстытуцыя, гарантам якой мусіць быць кіраўнік краіны.
13.12.2007 Зьбіты Зьміцер Федарук накіраваў заяву ў пракуратуру
12 сьнежня падчас гвалтоўнага разгону супрацоўнікамі ПМСП мірнай акцыі пратэсту “За незалежную Беларусь” на Кастрычніцкай плошчы супраць прыезду прэзідэнта Расеі быў моцна зьбіты актывіст Маладога Фронту Зьміцер Федарук. Калі выклікалі “хуткую дапамогу”, ніводнага міліцыянта побач не было. Актывіст быў дастаўлены ў 9-ы клінічны шпіталь, дзе была аказана медычная дапамога і пастаўлены дыягназ: закрытае ЧМТ, сатрасеньне галаўнога мозгу, ушыбы рознай ступені цяжкасьці.
13.12.2007 Берасьце: Спэцназ затрымаў удзельнікаў пікету
Праваабаронца Ўладзімер Вялічкін паведаміў “Свабодзе”, што міліцэйскі спэцназ затрымаў ля будынку Генэральнага консульства Расеі ў Берасьце некалькі грамадзкіх актывістаў.
13.12.2007 Праваабаронцы нагадалі Уладзімеру Навумаву пра палітзняволеных
Тысячы жураўлікаў, падрыхтаваных Міжнароднай арганізацый “Amnesty international” дзеля свабоды Зміцера Дашкевіча, група беларускіх праваабаронцаў у складзе віцэ-прэзідэнта Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека Алеся Бяляцкага, а таксама Валянціна Стэфановіча, Алены Лапцёнак і Сяржука Сыса 13 снежня перадала ў Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі.
13.12.2007 ЗША пратэстуюць супраць зьбіцця дэманстрантаў на антыпуцінскай акцыі
Кангрэсмэн Элсі Гэйстынгс, старшыня Хэльсынскай камісіі ЗША, выступіў з заявай у сувязі з жорсткім зьбіцьцём 19-гадовага Зьмітра Хведарука падчас мірнай дэманстрацыі ў Менску 12 сьнежня. Хведарук быў зьбіты АМОНам да непрытомнасьці.
12.12.2007 Амапаўскі карагод вакол Галоўнай ёлкі краіны: шмат зьбітых, ёсьць затрыманыя (аднаўляецца)
Акцыя ў абарону незалежнасьці Беларусі, прымеркаваная да прыезду Уладзімера Пуціна завяршылася жорсткім разгонам. Роўна ў 18-00 на Кастрычніцкай плошчы пачалі збірацца прадстаўнікі партый, дэмакратычныя лідэры, моладзь. Перад пачаткам акцыі за палацам рэспублікі сканцэнтраваліся аўтазакі і аўтобусы з амапам. На плошчы і каля яе заўважалася шмат пераапранутых міліцыянтаў. Сярод мітынгоўцаў, якіх сабралася каля сотні, намесьнікі старшыні Партыі БНФ Алесь Міхалевіч, Аляксей Янукевіч, Вінцук Вячорка. Але як толькі дэманстранты ўзнялі тры бела-чырвона-белыя сьцягі, спэцназаўцы набеглі з усіх бакоў, пачалі вырываць з рук сцягі, біць моладзь. Стварыўшы ланцуг пачалі выціскаць усіх за плошчу. Моладзь скандуе “Жыве Беларусь!”. Людзі не даюць затрымліваць моладзь, вырываюць юнакоў з учэпістых рук амапу. У гэты час па папярэдніх дадзеных затрымана трое актывістаў, верагодна сярод іх і лідэр моладзі БНФ Алесь Каліта.
11.12.2007 Лідэры БНФ склікаюць 12 сьнежня на акцыю ў абарону незалежнасьці
12 сьнежня а 18-й гадзіне ў сталіцы на Кастрычніцкай плошчы адбудзецца акцыя ў абарону незалежнасьці Беларусі. Гэта было вырашана на зьезьдзе Партыі БНФ.
10.12.2007 У Мінску на Кастрычніцкай плошчы прайшла акцыя пратэсту прадпрымальнікаў
Пра яе распавёў карэспандэнт Пагоні.
10.12.2007 Адмовілі ў праве на пікет да Дня правоў чалавека
Чатыры жыхары Баранавіч, што падалі заяву на пікет і атрымалі адмову гарвыканкама, хочуць набыць гарадскім чыноўнікам акуляры.










