Навіны на тэму: акцыі
21.01.2008 Мітынгоўцы выйшлі на праезжую частку, аўтазакі выехалі таксама
Прыкладна ў 13.40 удзельнікі мітынгу прадпрымальнікаў рушылі на Плошчу Незалежнасьці. Спачатку яны ішлі па ходніках, аднак праз некалькі хвілінаў выйшлі на праезжую частку. Адразу за імі на прасьпект выехалі аўтазакі і пачалі цясьніць людзей да тратуараў. У цэнтры гораду каля КДБ поўны вэрхал, частка руху паралізаваная.
21.01.2008 На Кастрычніцкай плошчы - запланаваная акцыя прадпрымальнікаў
На Кастрычніцкай плошчы ў Менску праходзіць запланаваны мітынг прадпрымальнікаў супраць. Удзельнікаў на гэты раз менш, чым было 10 студзеня, зараз каля 1000 чалавек. На плошчу прыйшлі прадстаўнікі замежных амбасадаў, журналісты. Вакол у дварах шмат міліцэйскіх аўтобусаў, поўныя супрацоўнікамі спецпадразьдзяленьняў, за Палацам Рэспублікі знаходзяцца 8 камунальных машын і 2 трактары. Па перыметру езьдзіць машына 1-га нацыянальнага дзяржканалу, якая здымает ўсё, што адбываецца на відэакамеру.
21.01.2008 Аўтобусы з міліцыяй і аўтазакі сканцэнтраваны вакол Кастрычніцкай плошчы
У некалькі месцах на подступах да плошчы стаяць па 3-5 аўтобусаў з міліцыяй. Радыё “Свабода паведамляе пра аўтазакі. На гэты час, супрацоўнікі ДАІ забараняюць прыватным аўтамашынам спыняцца на Кастрычнікай плошчы.
21.01.2008 Затрыманы актывіст-прадпрымальнік са Светлагорску Анатоль Зьмітровіч абвясьціў галадоўку
Ён быў затрыманы міліцыяй 18 студзеня, пасьля таго, як з’явіўся па позве ў Светлагорскі РАУС, каб даць паказаньні пра акцыю прадпрымальнікаў 10 студзеня. Сёньня павінен адбыцца суд над актывістам.
18.01.2008 Улады спрабуюць нейтралізаваць актывістаў-прадпрымальнікаў у Баранавічах
Актывістам прадпрымальніцкага руху ў Баранавічах уручаюць позвы ў райаддзел міліцыі на 21 студзеня. Такім чынам улады спрабуюць нейтралізаваць іх і не дапусьціць удзелу ў агульнарэспабліканскай акцыі пратэсту прадпрымальнікаў, прызначанай на гэты дзень. Як стала вядома ПЦ “Вясна”, апроч позваў многіх прымушаюць падпісаць папярэджаньне аб адказнасьці за ўдзел ў несанкцыянаваным мерапрыемстве.
17.01.2008 У Салігорску прайшла акцыя салідарнасьці
Ужо трэці год запар на галоўнай плошчы гораду кожны месяц 16-га чысла а 20-й гадзіне стаяць людзі з партрэтамі і сьвечкамі ў рукох. За гэты час малюнак акцыі практына не зьмяніўся. Некалькі дзясяткаў салідарных, некалькі дзясяткаў міліцыянтаў, дзясяткі зацікаўленых мінакоў. Мяняюцца адно толькі партрэты ў рукох удзельнікаў Дня Салідарнасьці.
16.01.2008 Алесю Круткіну вынесена папярэджаньне
16 студзеня адбылася адміністрацыйная камісія па справе полацкага маладафронтаўца Алеся Круткіна, абвінавачанага ў нанясеньні графіці на будынкі некалькіх дзяржаўных устаноў.
16.01.2008 Хворыя на сухоты даведзеныя да адчаю
Выдавец незалежнага бюлетэня "Бойкі Клецк" Сяргей Панамароў, супраць якога ўжо некалькі разоў аднаўлялі і спынялі ўзбуджаную за абразу дзяржчыноўніцы ў друкаваным выданьні крымінальную справу, зьвяртаецца да журналістаў з прозьбай наведаць рэспубліканскі шпіталь для хворых на сухоты ў Новаельні Дзятлаўскага раёну, каб на ўласныя вочы пабачыць і зафіксаваць, у якіх умовах праходзіць лячэньне. Галадоўка, якую спантанна аб'явілі хворыя па прычыне такіх невыносных умоў знаходжаньня ў клініцы, як кепскае харчаваньне, адсутнасьць гарачай вады і нізкая тэмпература ў палатах, не прынесла ім палегку. 15-га студзеня ў шпіталь прыехалі чыноўнікі, і, як адзначае сп. Панамароў, «прайшліся» па ляжачым хворым, не зьвярнуўшы ўвагу на 105 чалавек, якія падпісаліся пад зваротам з патрабаваньнямі на імя галоўурача Мечыслава Доўганя".
16.01.2008 Валадар Цурпанаў арыштаваны на 10 сутак за прадпрымальніцкі пратэст
Удзельніка мітынгу магілёўскіх прадпрымальнікаў, што адбыўся 10 студзеня на плошчы Леніна, Валадара Цурпанава сёньня пакаралі дзесяцьцю суткамі адміністрацыйнага арышту.
14.01.2008 Пацыенты туберкулёзнага шпіталя абвесьцілі галадоўку
Пацыенты Рэспубліканскага туберкулёзнага шпіталя ў пасёлку Наваельня Дзятлаўскага раёну Гарадзенскай вобласьці просяць дапамогі. Яны знаходзяцца ў жахлівых умовах. Сёньня цэлы шпіталь адмовіўся ад прыняцьця ежы.
14.01.2008 Над Віцебскам залунаў бел-чырвона-белы сцяг у гонар Філістовіча
Адвячоркам нядзелі, прыкладна а 20-й гадзіне, над пяціпавярховым будынкам па вуліцы Герцана ў Віцебску залунаў беларускі нацыянальны сцяг. Спасылаючы на крыніцы, вартыя даверу, адзін са старэйшых актывістаў сучаснага дэмакратычнага руху Барыс Хамайда паведаў, што гэтая акцыя прысвечаная народзінам вядомага беларускага змагара за свабоду Айчыны Янкі Філістовіча, якому 14 студзеня магло б споўніцца 82 гады.
13.01.2008 У Віцебску затрымалі прадпрымальніка Анатоля Шапавалава
Намесьніка старшыні РГА «Перспектыва» Анатоля Шапавалава даставілі ў Чыгуначны РАУС Віцебску, дзе склалі адміністратыўны пратакол за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі пратэсту, якая прайшла ў Менску 10 студзеня.
11.01.2008 Беларускія прадпрымальнікі супраць Лукашэнкі
Масавыя пратэсты прадпрымальнікаў супраць указаў Лукашэнкі, якія знішчаюць іх бізнэс, прайшлі 10 студзеня ў Менску.
11.01.2008 У знак пратэсту шэсць актывістаў у судзе Маскоўскага раёну абвясьцілі аб пачатку галадоўкі
У судзе Маскоўскага раёну Менска шэсць затрыманых учора пад час акцыі пратэсту прадпрымальнікаў моладзевых актывістаў абвяцілі аб галадоўцы. Як стала вядома ПЦ “Вясна”, гэта Багдановіч Раман, Вінаградаў Павал, Баразенка Ганна, Міхайлаў Іван, Лындова А. і Жабароўскі Іван
10.01.2008 Сьпіс затрыманых падчас мітынгу і шэсьця прадпрымальнікаў у Менску 10 студзеня і вынікі судоў над імі (аднаўляецца)
1. Лябедзька Анатоль, Маскоўскі РУУС, пакараны арыштам на 15 сутак. Суддзя Гусакова В. 2. Пашкевіч Міхаіл, Цэнтральны РУУС, складзены пратакол па арт. 17.1 КаАП РБ; 3. Крываў Міхаіл, Цэнтральны РУУС, складзены пратакол па арт. 17.1 КаАП РБ; 4. Сьцепаненка Аляксандр, Маскоўскі РУУС, складзены пратакол па арт. 17.1 КаАП РБ;










