Навіны на тэму: акцыі
31.01.2008 У Салігорску затрымалі моладзь
Учора ў Салігорску а 16-й гадзіне на цэнтральнай плошчы перад будынкам райвыканкаму сабраліся прыватныя гандляры з рынкаў гораду.
30.01.2008 Салігорск: прадпрымальнікі вышлі на плошчу
Сёньня ў Салігорску а 16-й гадзіне на цэнтральнай плошчы перад будынкам райвыканкаму сабраліся прыватныя гандляры з рынкаў гораду.
30.01.2008 За ўдзел у акцыі прадпрымальнікаў можа быць прыцягнутыя да адказнасці да 50 чалавек
За ўдзел у несанкцыянаванай вулічнай акцыі, якая прайшла ў Мінску 10 студзеня, можа быць прыцягнутыя да адказнасці да 50 чалавек, паведаміў журналістам у Мінску міністр унутраных спраў Уладзімір Навумаў.
30.01.2008 Зьмітра Жалезьнічэнку тэрмінова вяртаюць у Жлобін
29 студзеня, Менск. Зьмітра Жалезьнічэнку ў тэрміновым парадку вязуць зь менскага вайсковага шпіталю ў вайсковую частку ў Жлобін. Па меркаваньні адказвана сакратара Ўправы Партыі БНФ Уладзімера Лабковіча зьвязана гэта зь вялікай увагай да падзеяў вакол Зьмітра Жалезьнічэнкі з боку журналістаў і кіраўніцтва Партыі БНФ. Нагадаем, сёньня Вінцук Вячорка, Уладзімер Лабковіч, Аляксей Янукевіч і Алесь Каліта спрабавалі трапіць у шпіталь, але іх не пусьцілі, спаслаўшыся на карантын. А журналісту Радыё "Свабода" ўдалося сфатаграфаваць Зьмітра і нават узяць кароткае інтэрвію.
28.01.2008 Прэзэнтаваны фільм пра беларускі паваенны супраціў
У нядзелю ўвечары ў Варшаве адбылася прэзэнтацыя дакумэнтальнага фільму “Беларускі антысавецкі пасьляваенны супраціў: 1944 – 1957 гады”.
28.01.2008 У нядзелю з турмы на Акрэсьціна на волю выйшаў сябра каардынацыйнай рады прадпрымальнікаў Алесь Макаеў
У нядзелю з турмы на Акрэсьціна на волю выйшаў сябра каардынацыйнай рады прадпрымальнікаў Алесь Макаеў. Яго выпусьцілі датэрмінова, а 8‑й гадзіне раніцы, хаця па пратаколу мусілі выпусьціць у 11.30. Спадар Макаеў усе 15 сутак арышту адмаўляўся ад ежы.
28.01.2008 Прадпрымальнікі чакаюць ад уладаў рашэньня
Сёньня на рынках выходны дзень. Прадпрымальнікі спадзяюцца, што днямі ўлады зробяць пэўныя крокі для ўрэгуляваньня канфлікту.
25.01.2008 Зьміцер Жалезьнічэнка абвясьціў галадоўку
Зранку ў ваенкамаце Зьмітра прымусілі тэрмінова прайсьці мэдычны агляд. Хлопец у апошнія дні цярпеў на высокі крывяны ціск, прымаў лекі, меў даведку, але камісія не зьвярнула ўвагі на гэтую акалічнасьць. Адлічанаму студэнту прыставілі суправаджальніка, і ён вадзіў Зьмітра ад дзьвярэй да дзьвярэй.
25.01.2008 Супраць Андрэя Кіма ўзбуджана крымінальная справа
На Андрэя Кіма, затрыманага 21 студзеня пасьля мітынгу прадпрымальнікаў, заведзена крымінальная справа паводле арт. 364 КК РБ («гвалт, альбо пагроза гвалту ў адносінах да работніка міліцыі»). Пра гэта паведаміла «НН» маці хлопца Тацяна Кім.
23.01.2008 Гомельшчына: замоўлена 57 пікетаў у падтрымку апазыцыйных партыяў
На пачатак лютага на Гомельшчыне замоўлены мітынг і 57 пікетаў у падтрымку ПКБ, іншых апазыцыйных структураў і грамадзкіх арганізацыяў.
22.01.2008 Вынікі судоў над затрыманымі пад час акцыі прадпрымальнікаў 21 студзеня
У судах Цэнтральнага і Маскоўскага раёна Менска праходзяць суды над затрыманымі актывістамі і грамадзянамі пад час мітынгу прадпрымальнікаў 21 студзеня. Гэты матэрыял увесь час аднаўляецца. Па сведчаньнях многіх затрыманых, іх збівалі супрацоўнікі міліцыі ў Цэнтральным РУУСе вечарам і сёньня пры дастаўцы ў суд. Раней міліцыянты Цэнтральнага РУУс такога сабе не дазвалялі На разгляд адміністрацыйных спраў у Маскоўскім судзе не дапускалі грамадскасьць і праваабаронцаў, фактычна суды праходзілі ў зачыненым рэжыме.
21.01.2008 Сьпіс затрыманых падчас акцыі прадпрымальнікаў 21 студзеня ў Менску і суды над імі
Сьпіс папярэдні, магчымы ўдакладненьні і недакладнасьці. Па папярэдняй інфармацыі затрымана больш за 20 чалавек
21.01.2008 Пачаліся масавыя затрыманьні, на Кастрычніцкую плошчу прыехала "хуткая дапамога" (дадаліся фотаздымкі)
15.00 Частка дэманстрантаў, выціснутая з плошчы Незалежнасьці, зноў вярнулася на Кастрычніцкую плошчу. Каля універсама "Цэнтральны" на прасьпекце ўтварылася вялікая даўка, удзельнікаў акцыі байцы ў камуфляжы спіхваюць па прыступках у паздемны пераход, хапаюць і адводзяць за Палац Рэспублікі, дзе стаяць аўтазакі. Кастрычніцкая плошча ўся ацэпленая супрацоўнікамі сьпецпадразьдзяленьня, прыехала тры машыны "хуткай дапамогі". Моладзь дасылае смс-кі наступнага зьместу: "перадалі па рацыі - праводзіцца поўная зачыстка". Можна з упэўненасьцю сказаць, што чарговая мірная акцыя жорстка задушаная ўладамі і цягам дня будуць прыходзіць зьвесткі пра зьбітых і затрыманых.
21.01.2008 Удзельнікаў мітынгу выцясьняюць з плошчы
14.20 Байцы сьпецпадразьдзяленьняў, якія колькасна ў дзесяткі разоў перавышаюць удзельнікаў акцыі, груба адцясьняюць усіх з плошчы. Як паведамляе наш карэспандэнт, уся плошча проста чорная ад касах і ўніформы, інфармацыі пра затрыманых пакуль няма. 14.30 Толькі што на плошчу прыехалі байцы СОБРу на чале з кіраўніком Паўлючэнкам. Адбываецца сілавы разгон мірнай акцыі!
21.01.2008 Дэманстранты падыходзяць каля Дому ураду, з аўтазакаў выскокваюць байцы ў касках
14.15 Калона, у якой ужо каля трох тысяч удзельнікаў акцыі пратэсту, па ходніках падыходзіць да Дому ураду. З аўтазакаў, якія стаяць за будынкам педуніверсітэту, выскокваюць байцы сьпецпадразьдзяленьня са шчытамі і ў касках. На некаторых шчытах надпісы "Беркут". Мітынгоўцаў пакуль не чапаюць, байцы ацэпліваюць Дом ураду ў два шэрагі.










