Навіны на тэму: акцыі
15.02.2008 У Магілёве моладзь адзначыла Дзень Закаханых.
Мінакі атрымалі чырвоныя і белыя балонікі ў выглядзе сэрца, з пажаданнямі любові, свабоды і пераменаў ад моладзі - сябраў МоДэС. Уся вуліца была зопоўненая сотнямі балонікаў белага і чырвонага колераў. Мінакі вельмі шчыра і пазітыўна паставіліся да такой увагі. І арганізатарм было прыемна бачыць усмешкі на тварах людзей.
12.02.2008 На Баранавіцкім мясакамбінаце — пратэсты
На Баранавіцкім мясакамбінаце прайшоў стыхійны мітынг супраць закрыцьця цэхаў і масавага звальненьня людзей.
12.02.2008 Прадпрымальніка М.Чарнавуса выклікаюць у міліцыю
Актывіста прадпрымальніцкага руху з Баранавічаў Мікалая Чарнавуса выклікаюць у міліцыю.
12.02.2008 Дэманстрацыя ў абарону маладых актывістаў Беларусі
10-га лютага Беларускі Маладзевы Рух Амэрыкі правёў вялікую дэманстрацыю ў абарону маладых актывістаў Беларусі, якiя рэпрэсаваны сучасным таталітарным рэжымам. Больш за 40 хлопцаў і дзяўчат прыйшлі да будынка Арганізацыі Аб’яднаных Нацый у Нью-Йорку, каб патрабаваць ад афіцыйных уладаў Беларусі спыніць крымінальны перасьлед актывістаў Маладога Фронту : Андрэй Цянюта, Кірыл Атаманчык, Арсень Ягорчанка, Кацярына Салаўёва. А таксама выказаць падтрымку ўсім, хто змагаецца за дэмакратыю ў Беларусі
11.02.2008 Малады фронт рыхтуецца да Дня любові
Лічаныя дні застаюцца да сьвята ўсіх закаханых – Дня сьвятога Валянціна. Як штогод, “Малады Фронт” адзначыць гэтую дату традыцыйным шэсьцем па цэнтры Менску. У гэты дзень беларуская моладзь хоча прызнацца ў любові да Эўропы. Адмыслова дзеля гэтага ўдзельнікі шэсьця наведаюць амбасады краін Эўразьвязу, якія акрэдытаваныя ў беларускай сталіцы.
11.02.2008 Прадпрымальнікі ў Баранавічах адбілі ў міліцыі затрыманых апазіцыянераў
Прадпрымальнікі, якія выйшлі сёння на мітынг у Баранавічах, запатрабавалі ад міліцыі вызваліць затрыманых напярэдадні акцыі актывістаў “Маладога фронту” Яраслава Грышчэню і Вадзіма Бегеню. Калі хлопцаў адпусцілі, камерсанты разышліся.
11.02.2008 Разнарадка БРСМ: вы мусіце прызнацца ў каханьні да Лідзіі Ярмошынай!
У рамках акцыі да Дня Сьвятога Валянціна, якую праводзіць БРСМ, сябрам арганізацыі дасланы спіс "вядомых дзеячаў", каму трэба прызнацца ў каханьні.
11.02.2008 У Баранавічах міліцыя і амон заблакавалі цэнтральную плошчу
Сёньня ў Баранавічах праходзіць акцыя прадпрымальнікаў, якія пратэстуюць супраць прэзыдэнцкага ўказу №760. Больш за 200 прадпрымальнікаў, актывістаў грамадскіх рухаў і партый, сабраліся у гарадскім парку, нягледзячы на адмову гарадскіх уладаў у правядзеньні акцыі пратэсту
11.02.2008 Пратэст прадпрымальнікаў пачнецца ў Баранавічах
Сёньня ў Баранавічах а 12-й гадзіне прадпрымальнікі плянуюць правесьці несанкцыянаваны мітынг пратэсту супраць прэзыдэнцкага ўказу №760.
08.02.2008 Прадпрымальнікі і ўлады рыхтуюцца да 18 лютага
Прадпрымальнікі заявілі пра кансалідаваную пазыцыю адносна мітынгу 18 лютага, які плянуецца правесьці на Кастрычніцкай плошчы ў Менску.
04.02.2008 Суд адхіліў скаргу аб адмове ў правядзеньні мірных сходаў
Больш за гадзіну цягнуўся судовы працэс 1 лютага ў судзе Баранавіцкага раёна і г. Баранавічы, на якім юрыст Карней Пятровіч аргументавана даказваў суду незаконнасць забароны Баранавіцкім гарвыканкамам пікета жыхароў горада ў дазволеным уладамі месцы ў “маладым” парку.
01.02.2008 У Пружанах улады зьнесьлі помнік ільготам
Помнік ільготам быў усталяваны ў Пружанах 27 студзеня маладымі актывістамі Аб’яднанай грамадзянскай партыі. 31 студзеня сябры партыі прыйшлі да яго і замест помніка знайшлі вялікую яміну і раськіданыя кветкі.
01.02.2008 Горадня: абласны суд адмовіў мастоўскаму актывісту
Мастоўскі актывіст Алесь Зарэмбюк атрымаў адказ з Гарадзенскага абласнога суду. Ён абскарджваў рашэньне раённага суду: яго пакаралі за вулічны сход, на якім кіраўнік руху “За свабоду” Аляксандар Мілінкевіч гутарыў з жыхарамі Мастоў. Гэта адбылося 4 лістапада 2007 году.
31.01.2008 Андрэй Кім застаецца за кратамі
Сёньня пасьля адбыцьця тэрміну адміністратыўнага арышту моладзевы актывіст Андрэй Кім быў дастаўлены ў пракуратуру Цэнтральнага раёну сталіцы ў сувязі з узбуджанай супраць яго крымінальнай справай. Сьледчы Лугін адмовіўся прадставіць якую-небудзь інфармацыю маці актывіста. Вядома толькі, што пракуратурай яму вынесена мера стрыманьня пад арыштам.
31.01.2008 На помніку льготам не вянуць кветкі
У райцэнтры Пружаны на Берасьцейшчыне ўсё больш людзей наведваецца на месца сымбалічнага пахаваньня сацыяльных ільготаў.










