Навіны на тэму: акцыі
07.03.2008 Новы абвінавачаны ў справе за мітынг 10 студзеня
20 гадовы Антон Койпіш зьвінавачаны ў парушэньні парадку і ў актыўным удзеле ў мітынгу прадпрымальнікаў 10 студзеня ў Менску. Сярод іншага хлопцу інкрымінуецца перакрыцьцё праспэкту Незалежнасьці. Антону Койпішу пагражае да трох гадоў зьняволеньня, а ў найлепшым выпадку — штраф. Антон Койпіш атрымаў паведамленьне пра адлічэньне з чацьвертага курсу мэханіка матэматычнага факультэту БДУ. Антон Койпіш — чатырнаццаты чалавек, які фігуруе ў крымінальнай справе, заведзенай у сувязі зь менскімі падзеямі 10 студзеня 2008 году.
05.03.2008 Сяргіец Максім арыштаваны на пяць сутак
Такое рашэньне прыняла судзьдзя Цэнтральнага райсуду сталіцы Тацяна Паўлючук. Моладзевы актывіст разам з двума сябрамі быў затрыманы ўчора ў тралейбусе нібыта за налепкі з заклікам прыняць удзел у акцыі, прымеркаванай да 25 сакавіка. Сябраў адпусьцілі з пастарунку, а Максіма Сяргейца пакінулі пад вартай да суду.
04.03.2008 Суд за графіці
На 13 сакавіка ў Горадні прызначаны разгляд крымінальнай справы Аляксея Сарнова, які ў сьнежні мінулага году напісаў на сьцяне дому “Вярніце ільготы”.
04.03.2008 незаконныя арышты ў Салігорску
3 і 15 сутак арышту адпаведна незаконна прысуджаны салігорскаму маладафронтаўцу 18-гадоваму Зьмітру Банько і прадпрымальніку Ўладзімеру Шылу, бацьку лідэраў салігорскай філіі Маладога Фронту Івана і Ільлі Шылаў, за арганізацыю Сацыяльнага мітынгу ў Салігорску.
03.03.2008 Сьцяг над домам, дзе жывуць выключна міліцыянты
2 сакавіка ў Асіповічах на даху дзевяціпавярховага дома, дзе пражываюць выключна міліцыянты, якія працуюць у мясцовым РАУСе, зьявіўся сьцяг памерамі 2х4 мэтры. Сьцяг быў заўважны з усіх бакоў і правісеў прыблізна 45 хвілінаў, пасьля быў зьняты пільнымі міліцыянтамі.
29.02.2008 Менскі БНФ просіць прадаставіць месца для правядзеньне агульнанацыянальнай дыктоўкі
Менская гарадзская арганізацыя ГА "БНФ Адраджэньне" накіравала заявы да дырэктараў Нацыянальнай, Купалаўскай і Пушкінскай бібліятэк, а таксама да рэктараў БДУ і БДПУ з просьбай прадаставіць памяшканьне для правядзеньне агульнанацыянальнай дыктоўкі, якая мусіць адбыцца 23 сакавіка.
28.02.2008 У Польшчы, Францыі і Галяндыі сёньня пройдзе акцыя за вызваленьне Казуліна
Ідэя належыць ініцыятыве Wolna Białoruś i Amnesty International. Сёньня ў гарадох гэтых краінаў будзе наладжаны подпіс адкрытага ліста да Аляксандра Лукашэнкі з патрабаваньнем вызваліць Аляксандра Казуліна.
28.02.2008 28 лютага у 19:00 у сядзібе БНФ адбудзецца прэм'ерный паказ фільму «Беларускі пасьляваенны антысавецкі супраціў»
Гэта першы фільм студыі "Partyzanfilm" з цыклю "Беларускі рэзыстанс".
27.02.2008 Справу А.Кіма падрыхтавалі для перадачы ў суд
Сьледзтва ў крымінальнай справе супраць актывіста незарэгістраванай арганізацыі ”Ініцыятыва” Андрэя Кіма скончылася. Хлопца затрымалі 21 студзеня пры разгоне дэманстрацыі пратэсту прадпрымальнікаў. Яго абвінавачваюць у пагрозе супрацоўніку ДАІ. Пасьля таго, як Андрэй азнаёміцца з матэрыяламі справы, яе перададуць у суд.
27.02.2008 Суд адмовіў Зьмітру Бародку ва ўзбуджэньні грамадзянскай справы па факту зьнішчэньня сьцягоў Еўразьвязу
Дэмакратычны актывіст з Барысава Зьміцер Бародка атрымаў вызначэньне суду Партызанскага раёну Менску на сваю іскавую заяву, у якой прасіў прызнаць неправамоцнымі дзеяньні супрацоўнікаў міліцыі, якія перад правядзеньнем Еўрапейскага маршу правялі незаконны вобыск, канфіскавалі 96 сьцягоў Еўразьвязу і потым зьнішчылі.
27.02.2008 У Горках пратэсты супраць адлічэньня студэнта з акадэміі
У Горках дзесяць актывістаў мясцовай кааліцыі дэмакратычных сілаў сёньня правялі акцыю пратэсту супраць адлічэньня зь сельскагаспадарчай акадэміі Ігара Пажарыцкага. Акцыя адбылася на тэрыторыі гэтай навучальнай установы.
26.02.2008 Чым скончылася галадоўка хворых у Наваельні?
Тубэркулёзны шпіталь у Наваельні, пацыенты якога месяц таму на знак пратэсту супраць рэжыму ўтрыманьня абвясьцілі кароткатэрміновую галадоўку, абносяць высокім плотам з мэталёвымі прутамі.
26.02.2008 Салігорскія ўлады не дазваляюць бараніць сацыяльныя гарантыі
Салігорскі райвыканкам не даў дазволу на правядзеньне мітынгу ў абарону сацыяльных гарантыяў 2 сакавіка на цэнтральнай плошчы гораду.
26.02.2008 Прадпрымальнікі рыхтуюцца да святкавання Дня Волі
Індывідуальныя прадпрымальнікі (ІП) стварылі арганізацыйны камітэт па святкаванні Дня Волі 25 сакавіка. Па словах лідэра кампаніі "За свабоднае развіццё прадпрымальніцтва" Віктара Гарбачова, рашэнне аб стварэнні аргкамітэта было прынятае яшчэ 18 лютага пасля правядзення ў Менску мітынгу прадпрымальнікаў.
26.02.2008 Пагроза Навумава завесьці 50 крымінальных справаў адносна ўдзельнікаў акцыяў амаль спраўдзілася.
Грамадзкіх актывістаў выклікаюць на допыт па крымінальнай справе за ўдзел у прадпрымальніцкай акцыі










