Навіны на тэму: акцыі
25.06.2008 Гадзіна маўчаньня
Гадзіна маўчаньня
24.06.2008 На Слонімшчыне ўшанавалі памяць паўстанцаў
22 чэрвеня ў вёсцы Парэчча, што ў Слонімскім раёне, адбылося ўшанаванне памяці Міхала Валовіча і ягоных паплечнікаў – паўстанцаў 1830-33 гадоў, якія былі пакараныя сьмерцю. Культурна-асьветніцкая акцыя сабрала каля паўсотні грамадзка-палітычных актывістаў і краязнаўцаў Гарадзеншчыны. Колькі гадоў таму ў Парэччы быў усталяваны памятны крыж, які некалькі разоў зьнішчаўся вандаламі на загад сённяшніх уладаў.
23.06.2008 Менскія жыхары працягваюць змаганьне супраць сумнеўнага будаўніцтва
У Зялёным лузе Менску працягваецца кампанія пратэсту жыхароў супраць сумнеўнага будаўніцтва паміж дамамі на вул. Гамарніка, 20 і Мірашнічэнкі, 10. Сёньня адбыўся чарговы сход жыхароў, на якім былі вызначаныя адказныя за кірункі кампаніі пратэсту. Напярэдадні ўсе насельнікі дамоў атрымалі копіі адкрытага ліста аднаго зь лідэраў БНФ В.Вячоркі да дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў і гарадзкога савету, якія маюць прадстаўляць інтарэсы жыхароў раёну.
20.06.2008 Судзяць удзельнікаў пратэсту ў Дружным
Сёньня ў судзе Пухавіцкага раёну разглядаецца адміністрацыйная справа супраць жыхара пасёлку Дружны Сяргея Салдаценкі. Яго вінавацяць ва ўдзеле ў несанкцыянаваным мітынгу пратэсту супраць будаўніцтва на Пухавіччыне заводу ядахімікатаў расейскай кампаніі “Аўгуст-Бел”.
20.06.2008 Акцыя супраць свавольля супрацоўнікаў калёніі
Супрацоўнікі міліцыі выдалілі з Кастрычніцкай плошчы Алеся Касача. Мужчына стаў там з плякатам, каб зьвярнуць увагу ўладаў на сваволю супрацоўнікаў шклоўскай папраўчай калёніі.
19.06.2008 Будзь вольным!
“Беларуская музычная альтэрнатыва” рыхтуе чарговы буйны рок-фестываль па-за межамі краіны, які будзе называцца “Be free!” Гэты фестываль ёсць свайго кшталту працягам мерапрыемства, якое прайшло летась ва ўкраінскім Луцку
19.06.2008 Фермер ідзе на плошчу
Алесь Касач, фермер з Любаньскага раёну, заўтра ў 11-00 збіраецца выйсці на сталічную Кастрычніцкую плошчу.
19.06.2008 "Наша Ніва" заклікае выступіць супраць новага Закону аб СМІ
Палата прадстаўнікоў за паўгадзіны прыняла ў першым чытаньні Закон аб СМІ. Над свабодным сецівам навісла пагроза. Канчатковае зацьвярджэньне закону прывядзе да пачатку кантролю за інтэрнэтам. Нельга, каб так сталася. Просім усіх да аднаго чытачоў NN.BY даслаць у Палату прадстаўнікоў лісты пратэсту супраць прыняцьця Закону пра СМІ.
19.06.2008 20 гадоў назад адбылося першае шэсьце ў Курапаты
Сёньня спаўняецца 20 гадоў першаму масаваму шэсьцю людзей і мітынгу ў Курапатах. Гэта адбылося неўзабаве пасьля публікацыі ў газэце “Літаратура і мастацтва” артыкулу Зянона Пазьняка і Яўгена Шмыгалёва “Курапаты. Дарога сьмерці”. Мітынг і шэсьце былі арганізаваныя актывістамі моладзевай, як тады называлі, нефармальнай суполкі “Талака”. Згадвае яе лідэр Сяржук Вітушка:
17.06.2008 Дзень салідарнасьці ў Беларусі
Менск. Дзень Салідарнасці скончыўся некалькімі вулічнымі акцыямі, ў якіх узялі ўдзел ад 20 да 40 актывістаў кампаніі. Маладыя людзі выйшлі на праспект Незалежнасці і вуліцу Няміга ў цэнтры горада з партрэтамі палітвязняў. Яшчэ адна акцыя прайшла ля станцыі метро "Пушкінская".
17.06.2008 Затрыманьні ў Берасьці
Вечарам 16 чэрвеня ў Берасці адбылася традыцыйная акцыя Салідарнасці. Яна праходзіла ў цэнтры горада, на перакрыжаваньні праспектаў Машэрава і Касманаўтаў. Удзельнікі, пераважна актывісты “Бунту”, стаялі ў ланцугу і трымалі ў руках партрэты палітвязняў.
16.06.2008 Суды ў Дружным працягваюцца
У судзе Пухавіцкага раёну Менску распачаўся разгляд яшчэ адной адміністрацыйнай справы жыхара пасёлку Дружны Сяргея Салдаценкі. Яго вінавацяць у арганізацыі несанкцыянаванага мітынгу пратэсту жыхароў пасёлку супраць будаўніцтва ў гэтай мясцовасьці заводу ядахімікатаў расейскай кампаніі “Аўгуст-Бел
16.06.2008 Актывіста Турчэняка будуць судзіць “за лаянку” 25 сакавіка
У судзе Брэсцкага раёна 17 чэрвеня ў 12.30 адбудзецца разгляд адміністрацыйнай справы Дзяніса Турчэняка. Актывіста Руху “За Свабоду” абвінавачваюць у лаянцы напярэдадні Дня Волі.
12.06.2008 Фота зьніклых надрукуюць на запалках
Беларуская міліцыя ня мае зьвестак на больш як 2000 дарослых і дзяцей. Яны выйшлі па нейкіх клопатах, справах і больш не вярнуліся да родных і знаёмых.
12.06.2008 У Полацку затрыманыя актывісты "Маладога Фронту"
11 чэрвеня ў Полацку супрацоўнікі міліцыі затрымалі і даставілі ў мясцовы РАУС пяцёх актывістаў Маладога Фронту: Кацярыну Салаўёву, Алеся Круткіна, Мікалая Дземідзенку, Сяржука Каралёнка, Алеся Хаберава. Маладафронтаўцы разгарнулі расьцяжку "STOP-ДЫКТАТУРА" насупраць Полацкага выканкаму.










