Навіны на тэму: акцыі

28.08.2008 Улады забаранілі мітынг у падтрымку захавання тэрытарыяльнай цэласнасці Грузіі

Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт забараніў правядзенне 31 жніўня ў цэнтры сталіцы мітынга супраць ваенных дзеянняў у падтрымку захавання тэрытарыяльнай цэласнасці Грузіі. Заяўку на правядзенне 31 жніўня ў цэнтры Мінска акцыі супраць ваенных дзеянняў у падтрымку захавання тэрытарыяльнай цэласнасці Грузіі падавалі актывісты моладзевага крыла Беларускага народнага фронту.

19.08.2008 “Дзень Волі”: беларуская прэм’ера 26 жніўня

Наведайце прэм'еру дакументальнага фільму рэжысёра Н. і Уладзіміра Арлова "Дзень Волі", знятага на замову тэлеканалу "Белсат". Стужка паказвае гісторыю Беларускай Народнай Рэспублікі вачыма пісьменніка і гісторыка Уладзімера Арлова, старшыні Рады Беларускай Народнай Рэспублікі Івонкі Сурвілы, журналіста радыё "Свабода" Сяргея Навумчыка.

16.08.2008 Падарунак старшыні Вярхоўнага суда

У Мінску пакрыўджаныя на несправядлівыя судовыя рашэнні грамадзяне вырашылі павіншаваць з днём народзінаў старшыню Вярхоўнага Суда Валянціна Сукалу, падрыхтаваўшы яму адмысловы падарунак.

15.08.2008 У Мінску - заява на антывайсковы мітынг

Моладзь БНФ даслала заяву ў Мінгарвыканкам на правядзеньне мітынгу ў сувязі з грузына-расейскім канфліктам. Галоўным пасылам мітынгу, які мае быць праведзены 31 жніўня на пл.Якуба Коласа станецца лёзунг «НЕ ВАЙНЕ».

Мітынг

12.08.2008 "Малады фронт" пікетаваў амбасаду Расеі

Некалькі актывістаў незарэгістраванай арганізацыі "Малады Фронт" правялі пікет каля амбасады Расеі ў Менску. Яны трымалі расьцяжкі «Адна шостая частка Зямлі – няўжо гэтага мала?» і «Спыніць агрэсію!»

07.08.2008 Гародня: У Гародні ўпершыню за 9 год дазволілі пікеты

Па шэсць пікетаў для збору подпісаў было дазволена ладзіць Вазіму Саранчукову, які збіраецца балатавацца па Гарадзенскай занёманскай акрузе № 49 і Сяргею Антусевічу, які мае намер вылучацца па Гарадзенскай цэнтральнай акрузе № 50.

01.08.2008 5 жніўня адбудзецца прэзентацыя рускай версіі справаздачы Абсерваторыі па абароне правоў праваабаронцаў

У той час, як становішча праваабаронцаў значна пагаршаецца ў Еўропе і асабліва на тэрыторыі Садружнасці Незалежных Дзяржаваў (СНД), Абсерваторыя па абароне правоў праваабаронцаў, сумесная праграма Міжнароднай Федэрацыі правоў чалавека (FIDH) і Сусветнай Арганізацыі супраць катаванняў (OMCT), апублікавала рускую версію часткі сваёй гадавой справаздачы за 2007 год, прысвечаную гэтаму рэгіёну.

28.07.2008 У Салігорску ўлады змылі малюнкі з конкурсу, прысьвечанага Дню падпісаньня Дэкларацыі аб суверэнітэце

27 ліпеня ў Салігорску адбыўся штогадовы конкурс малюнкаў, прысьвечаны 18-м угодкам падпісаньня Дэклярыцыі аб суверэнітэце Беларусі. Дзесяткі маладзёнаў, што сабраліся ў цэнтры гораду праз малюнкі спрабавалі выявіць любоў да Бацькаўшчыны. Мерапрыемства набывае характар традыцыйнага-вось ужо трэці год запар Малады Фронт прапануе салігорцам такую цудоўную магчымасьць. З кожным годам расьце папулярнасьць і падвышаецца якасьць арганізацыі конкурска. Сёлета некаторыя ўдзельнікі сур'ёзна рыхтаваліся і гэта выявілася ў сапраўдных творах мастацтва на асфальце.

18.07.2008 У Зэльве нішчаць парк

У Зэльве пачалася грамадская кампанія па зборы подпісаў у абарону гораду. Яе ініцыятарам выступіў Малады Фронт.

16.07.2008 У Гародні адзначылі ўгодкі Грунвальду

15 ліпеня, у дзень славутай гістарычнай бітвы 1410 году, у Гародні адзначылі ўгодкі Грунвальду. У горадзе над Нёманам гэта адбываецца традыцыйна, ужо гадоў дваццаць, ля Каложскай царквы, дзе ўсталяваны памятны знак “Пагоня на Грунвальд”. Менавіта тут у дзевяностыя гады адбываліся першыя рыцарскія і бардаўскія публічныя выступы на Гарадзеншчыне.

 Спэцназ ня даў правесьці акцыю салідарнасьці

15.07.2008 Спэцназ ня даў правесьці акцыю салідарнасьці

На Кастрычніцкай плошчы ў Менску была разагнаная акцыя з патрабаваньнем вызваліць актывістаў апазыцыі, арыштаваных пасьля выбуху 4 ліпеня. У 18.00 каля 50-ці прадстаўнікоў палітычных партый і рухаў сабраліся на Кастрычніцкай плошчы на знак пратэсту супраць узмацненьня рэпрэсій у дачыненьні да актывістаў дэмакратычнай супольнасьці. Актывісты АДС патрабуюць вызваліць затрыманых актывістаў, якіх трымаюць у сьледчым ізалятары як падазроных у выбуху падчас сьвяточнага канцэрту 4 ліпеня.

14.07.2008 Віктар Івашкевіч: "50 амапаўцаў і 50 дэмакратычных актывістаў ішлі па вуліцах пад сьцягам Эўразьвязу"

Удзельнікаў акцыі ў падтрымку арыштаваных пасьля выбуху 3 ліпеня дэмакратычных актывістаў давялі ў ачапленьні да вуліцы Багдановіча. Затым міліцыянты прапанавалі ўсім разысьціся ў розныя бакі.

03.07.2008 У Мінску забароненыя пікеты ў падтрымку Казуліна

Улады Мінска не дазволілі правядзенне пікетаў салідарнасці з Аляксандрам Казуліным на вуліцы Арлоўская. Пра гэта паведаміў адзін з заяўнікаў акцыі член Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Сяргей Марцалеў.

02.07.2008 У Брэсце пададзена заяўка на правядзенне “Маршу дробных хуліганаў”

Актывіст руху “За Свабоду” Раман Кісляк падаў у Брэсцкі гарвыканкам заяўку на правядзенне 30 ліпеня вулічнага шэсця “Марш дробных хуліганаў”. Па словах праваабаронцы, мэта дадзенага мерапрыемства — прыцягнуць увагу грамадскасці да патрабаванняў спыніць адміністрацыйныя затрыманні актывістаў дэмсіл пад выглядам справаў аб дробным хуліганстве.

26.06.2008 У Пінску адбыўся стыхійны пратэст прадпрымальнікаў

Стыхійны пратэст прадпрымальнікаў супраць падаткавікоў з Ганцавіч адбыўся ўчора ў Пінску. Калі іншагароднія падаткавікі пачалі апісваць тавар у аднаго з гандляроў пінскага калгаснага рынку, прадпрымальнікі сабраліся вакол "пацярпелага". Яны прымусілі супрацоўнікаў падатковай інспекцыі сыйсці з рынку. Выкліканыя на дапамогу міліцыянты не сталі правакаваць натоўп на актыўны супраціў і таксама спакойна сыйшлі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства