Навіны на тэму: акцыі
11.11.2008 Справа Аляксандра Баразенкі ўжо ў судзе
Крымінальную справу супраць моладзевага актывіста Аляксандра Баразенкі, апошняга фігуранта ў “справе 14-ці”, перадалі ў суд. Аляксандр ад 27 кастрычніка знаходзіцца ў менскім сьледчым ізалятары. Яго як і 13 іншых удзельнікаў справы, абвінавацілі ў арганізацыі групавых дзеяньняў, якія нібыта пацягнулі масавыя беспарадкі падчас акцыі прадпрымальнікаў 21 студзеня.
10.11.2008 Акцыі ў падтрымку зняволенага Аляксандра Баразенкі
Сёньня ў Берасці прайшлі акцыі пратэсту супраць зняволення актывіста кампаніі “Еўрапейская Беларусь” Аляксандра Баразенкі.
10.11.2008 Полацкіх актывістаў будуць судзіць
На полацкіх моладзевых актывістаў склалі пратаколы за тое, што 7 лістапада яны разгарнулі ў цэнтры горада сьцягі — бел-чырвона-белы і памаранчавы сьцяг руху “Маладая Беларусь” . Сваю акцыю хлопцы знарок прымеркавалі да 7-га лістапада, жадаючы такім чынам падтрымаць антыкамуністычную акцыю моладзі ў Менску.
10.11.2008 Сёньня будуць судзіць маладафронтаўцаў
У судзе Ленінскага раёну Менску сёньня будуць судзіць моладзевых актывістаў, якіх затрымалі 7 лістапада насупраць будынку КДБ. Яны трымалі расьцяжку: “Камунізм пад трыбунал!”. Непаўналетніх адпусьцілі, а супраць пяці сяброў незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” склалі пратаколы за ўдзел у несанкцыянаваным пікеце.
06.11.2008 Прадстаўнікам апазыцыі не далі прарвацца ў будынак МУС
Лідэр АГП Анатоль Лябедзька, сябра Партыі БНФ Юры Карэтнікаў, сябра ініцыятывы "Эўрапейская Беларусь" Павал Кур'яновіч, лідэр незарэгістраванай арганізацыі "Малады фронт" Зьміцер Дашкевіч прыйшлі сёньня да будынку Міністэрства ўнутраных спраў (вул. Гарадзкі вал), каб падаць пэтыцыю наконт г.зв. сьпісу невыязных (зварот да міністра ўнутраных спраў Уладзімера Навумава, генпракурора Васілевіча, а таксама вярхоўнага камісара ЭС па пытаньнях замежнай палітыкі Хаўера Саляны), паколькі, паводле ўдзельнікаў акцыі, канстытуцыя гарантуе свабодны выезд з краіны.
06.11.2008 “Марш невыязных”
У чацьвер аб 11 гадзіне дня актывісты беларускай апазыцыі зьбяруцца ля Міністэрства ўнутраных спраў, адкуль распачнуць “Марш невыязных”.
06.11.2008 Алесь Бяляцкі: “Падставай для пераследу з боку ўладаў з’яўляецца цвёрдая і нязломная пазіцыя беларускіх праваабаронцаў”
3-4 лістапада ў Страсбургу праходзіла канферэнцыя “Становішча праваабаронцаў у дзяржавах членах Рады Еўропы”, арганізаваная бюро Камісара па правах чалавека Рады Еўропы. Канферэнцыя была прымеркаваная да 10-ай гадавіны прыняцця ААН Дэкларацыі аб праваабаронцах. Нягледзячы на тое, што Беларусь не з’яўляецца членам Рады Еўропы, на канферэнцыю быў запрошаны беларускі праваабаронца, старшыня зачыненага ўладамі Праваабарончага цэнтру “Вясна” Алесь Бяляцкі.
05.11.2008 У Астраўцы ўтвораны аргкамітэт грамадзянскай ініцыятывы супраць будаўніцтва АЭС
Аргкамітэт утварылі сем грамадзянаў на чале з былым настаўнікам геаграфіі Міколам Уласевічам. Заяву да грамадзян і ўраду Беларусі прынялі ў сувязі з плянуемым будаўніцтвам у іх рэгіёне АЭС.
05.11.2008 У ЖЖ праходзіць віртуальная дэманстрацыя за свабоду слова ў Беларусі
У кам’юніці «Жывога Журнала» праходзіць віртуальная дэманстрацыя за свабоду слова ў Беларусі. Яна арганізаваная 5 лістапада ў межах кампаніі «Станем за журналістыку», якая ладзіцца Міжнароджнай федэрацыяй журналістаў і падтрыманая ГА «БАЖ».
05.11.2008 Сёння ва ўсім свеце праходзіць кампанія салідарных дзеянняў журналістаў
Кампанія салідарных дзеянняў журналістаў праходзіць 5 лістапада ва ўсім свеце. Яна мае назву "Станем за журналістыку!". Акцыю падтрымалі і журналісты недзяржаўных беларускіх СМІ.
04.11.2008 Пінск: акцыі ў падтрымку Аляксандра Баразенкі
У Пінску праходзяць вулічныя акцыі і актывісты распаўсюджваюць улёткі з інфармацыяй пра Аляксандра Баразенку — свайго земляка, які ўтрымліваецца цяпер у Менску ў СІЗА. У апошнія дні адбыліся дзьве вулічныя акцыі ў абарону Баразенкі. Цяпер рыхтуюцца наступныя. Пра гэта заяўляе старшыня пінскай суполкі “Маладога фронту” Ігар Салавей.
04.11.2008 Невыяздныя будуць пікетаваць МУС і Генпракуратуру
Невыяздныя будуць пікетаваць МУС і Генпракуратуру – апазіцыйныя палітыкі, якім забаронены выезд з Беларусі з у будучы чацвер маюць намер правесці ў Менску акцыю пратэсту.
03.11.2008 У Драгічыне міліцыя не дала правесці «Дзяды»
У Драгічыне 2 лістапада давялося адмяніць прызначаную талаку па ўборцы і ўшанаваньні месца пахаваньня ўдзельнікаў вызваленчага паўстаньня 1863 года. Ініцыятар плянаванай акцыі “Дзяды”, кіраўнік Драгічынскай суполкі Партыі БНФ Уладзімер Казека паведаміў “Радыё Свабода”, што на мэце было ўсталяваць новы крыж у памяць забітых.
02.11.2008 У Магілёве затрымалі 65 чалавек
2 лістапада супрацоўнікі міліцыі затрымалі ў Магілёве 65 чалавек , якія спрабавалі выехаць у Менск на акцыю з нагоды Дзядоў. Старшыня руху "Маладая Беларусь" Артур Фінькевіч паведаміў “Свабодзе”, што 65 ягоных паплечнікаў у Магілёве арандавалі аўтобус для паездкі ў Менск.
30.10.2008 Прадпрымальнікі пратэстуюць супраць арышту Аляксандра Баразенкі
У сувязі з затрыманнем Аляксандра Баразенкі Каардынацыйны Савет індывідуальных прадпрымальнікаў Рэспублікі Беларусь выступіў з заявай.










