Навіны на тэму: акцыі

24.11.2008 У Менску затрымалі ўдзельнікаў акцыі «МТС па-беларуску»

У Менску каля офіса аператара мабільнай сувязі МТС на праспекце Незалежнасці адбылася акцыя з заклікам перавесці абслугоўванне абанентаў на беларускую мову.

На месца акцыі прыбылі супрацоўнікі міліцыі і затрымалі шасцярых з 20 удзельнікаў. Затрыманыя былі, у тым ліку, Франак Вячорка і адзін з лідэраў «Маладога Фронту» Іван Шыла.

23.11.2008 Чарговыя затрыманьні ля Валадаркі

У суботу прыкладна ў 19.30 ля менскай турмы на вул. Валадарскага была жорстка разагнаная чарговая акцыя ў падтрымку Аляксандра Баразенкі. Яе ўдзельнікі, якія стаялі з партрэтамі палітвязьня, а таксама журналісты — усяго 15 чалавек – затрыманыя. Зьмітру Хведаруку ўдалося ў апошні момант пазьбегнуць затрыманьня.

22.11.2008 Затрыманні на акцыі салідарнасьці з Баразенкам

21 лістапада ў 19 гадзінаў некалькі чалавек сталі ланцугом каля будынку Менскага сьледчага ізалятара на вуліцы Валадарскага. Яны трымалі ў руках партрэты палітвязьня. Супрацоўнікі міліцыі Маскоўскага раёну затрымалі ўдзельнікаў акцыі. Максіма Вінярскага, Аляксея Сянчылу, Сяргея Левіна, Юрыя Пляшкова, Зьмітра Пішчынскага й адвезьлі іх у аддзяленьне міліцыі для разьбіральніцтва.

21.11.2008 Аляксандар Баразенка спыніў галадоўку

Аляксандар Баразенка пасьля сямі дзён галадоўкі пагадзіўся спыніць акцыю пратэсту.

20.11.2008 Акцыі ў падтрымку Баразенкі ладзяцца ў Польшчы

Сёння а дзявятай раніцы ля ўваходнай брамы Варшаўскага унівэрсытэта студэнты правялі інфармацыйны пікет у падтрымку іх калегі студэнта, які таксама навучаўся ва Ўроцлаве.

19.11.2008 Адвакат Аляксандра Баразенкі не змог сустрэцца са сваім падабаронным

Павел Сапелка, адвакат Аляксандра Баразенкі, не змог сустрэцца са сваім падабаронным, які ўтрымліваецца ў следчым ізалятары № 1 у Мінску. Сустрэча была запланаваная на 18 лістапада.

18.11.2008 Пінск: За акцыю салідарнасьці з Баразенкам маладафронтаўцу пагражае суд

Лідэру Пінскай філіі Маладога Фронту Алесю Любянчуку пагражае суд за нядаўнюю акцыю падтрымку Алеся Баразенкі. Нагадаем, некалькі актывістаў Маладога Фронту выйшлі на цэнтральную плошчу Пінска з расьцяжкаю “Свабоду палітвязьню Алесю Баразенку!” і раздавалі мінакам улёткі зь інфармацыяй пра зьняволенага хлопца.

18.11.2008 Палітвязень Аляксандар Баразенка абвясьціў галадоўку

Пра гэта паведаміла "Свабодзе" маці Аляксандра Алена Баразенка. Зьняволены фігурант "працэсу 14-ці" мае намер трымаць галадоўку, пакуль яго не вызваляць. Чацьвёра пакараных у так званай “справе 14-ці” — Аляксей Бондар, Міхаіл Пашкевіч, Арцём Дубскі і Павал Вінаградаў накіравалі старшыні Вярхоўнага суду Валянціну Сукалу і генэральнаму пракурору Рыгору Васілевічу ліст, у якім просяць перагледзець судовую справу/

17.11.2008 Акцыі ў Менску: “Свабоду Баразенку!”

У нядзелю ў Менску актывісты моладзевага дэмакратычнага руху правялі акцыі з нагоды Дня салідарнасьці.

14.11.2008 Распачаты збор подпісаў за беларусізацыю паслугаў сувязі

У межах кампаніі “Мабільная сувязь па-беларуску” актывістамі Маладога Фронту і Моладзі БНФ распачаты збор подпісаў пад зваротамі да кіраўнікоў вядучых беларускіх сотавых аператараў. Апроч гэтага днямі мае распачаць працу і адмысловы сайт кампаніі, накіраванай на беларусізацыю паслугаў сувязі.

14.11.2008 Беларусы ў Беластоку - супраць арышту Баразенкі

"Свабоду Баразенку"- пад такім лозунгам каля дзесятка чалавек пікетавалі 13 лістапада ля будынку беларускага консульства ў Беластоку.

13.11.2008 Акцыя ў падтрымку Баразенкі напярэдадні міжнароднага форуму

Каля 12 маладых актывістаў з партрэтамі зьняволенага Аляксандра Баразенкі выстраіліся перад будынкам менскага міжнароднага адукацыйнага цэнтру, дзе неўзабаве пачнецца беларуска-нямецкі форум “Суседзтва і бясьпека, пэрспэктывы Беларусі ў Эўропе”.

13.11.2008 Астравецкім актывістам адмовілі ў правядзенні пікетаў

Астравецкі раённы выканаўчы камітэт адмовіў грамадскім актывістам Мікалаю Уласевічу і Івану Круку ў правядзенні на тэрыторыі Астравецкага раёну інфармацыйных пікетаў. Заяўкі падаваліся на правядзенне ў лістападзе пяці інфармацыйных пікетаў (двух у Астраўцы, па аднаму ў Міхалішках, Варнянах і Гервятах) супраць пабудовы на тэрыторыі раёну атамнай электрастанцыі.

13.11.2008 Беларускія жанчыны: “Хто пакрывае беззаконнасць?”

На стол намесніка кіраўніка адміністрацыі А. Лукашэнкі Наталлі Пяткевіч леглі некалькі дзесяткаў тэлеграмаў, якія даслалі беларускія жанчыны з розных рэгіёнаў краіны. Тэкст тэлеграмаў, падпісаны асобамі, якія пацярпелі ад дзеянняў беларускіх судоў і пракуратураў, раскрывае розныя аспекты дзеянняў гэтых структураў. Але ў кожнай тэлеграме ўтрымліваецца адно пытанне: “Хто рэальна кіруе Генеральнай пракуратурай, і хто пакрывае беззаконнасць?”

13.11.2008 Прадпрымальнікі рыхтуюцца да маршу пратэсту

Рэспубліканскае грамадзкае аб’яднаньне “Пэрспэктыва” падало заяўку ў Менгарвыканкам на правядзеньне 15 сьнежня ў Менску маршу прадпрымальнікаў. У заяўцы ад імя васьмі актывістаў гаворыцца, што мітынгам і шэсьцем удзельнікі акцыі хочуць “прыцягнуць увагу ўладаў на невыканальныя ўмовы, якія чакаюць індывідуальных прадпрымальнікаў ад 1 студзеня 2009 года”.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства