Навіны на тэму: акцыі

04.12.2008 На кватэру да праваабаронцы з’явіліся з вобшукам

Сяргей Гоўша, праваабаронца з Баранавічаў, паведаміў, што сёння, 4 снежня, да яго на кватэру з’явіўся міліцыянт з намерам зрабіць вобшук. Шукаць ён збіраўся забароненую літаратуру, якую праваабаронца нібыта захоўвае ў сябе дома.

04.12.2008 У Кобрыне і Пінску забаронены апазіцыйныя пікеты

Адмоўныя адказы на заявы аб правядзеньні антыкамуністычных пікетаў 8 сьнежня, у гадавіну краху СССР, атрымалі сябры Кобрынскай і Пінскай філій Маладога Фронту.

03.12.2008 Берасцейскіх пікетоўцаў пакаралі штрафамі

Суд Ленінскага раёну Берасця прызнаў актывістаў Жану Абрамаву, Юр’я Бакура і Івана Стасюка вінаватымі ў ”несанкцыянаваным пікеце”.

03.12.2008 Распачаты збор подпісаў супраць будаўніцтва АЭС у Астравецкім раёне

Сябры Аб’яднанай грамадзянскай партыі з Астраўца Іван Крук і Мікола Ўласевіч распачалі збор подпісаў супраць будаўніцтва АЭС на тэрыторыі раёна.

03.12.2008 Пост і малітва – зброя вернікаў

Споўнілася тры месяцы, як вернікі розных каталіцкіх парафіяў пачалі пост за вяртаньне касьцёла Сьвятога Язэпа і кляштара бэрнардынцаў у Менску. 1 верасьня малітоўны пост распачалі 59 чалавек, зараз колькасьць удзельнікаў акцыі складае больш за 70 чалавек.

03.12.2008 Пікеты ля помнікаў Леніну забараняюцца

Менгарвыканкам не дазволіў правесьці 8 сьнежня пікет на плошчы Незалежнасці каля помніка Ўладзімеру Леніну. Заява аб правядзеньні пікета, пададзеная маладафронтаўцамі Настай Палажанкай, Аляксеем Янушэўскім і Настай Лойкай, задаволена не была.

02.12.2008 У Берасьці затрымалі ўдзельнікаў пікету

На цэнтральнай плошчы Берасьця перад будынкам аблвыканкаму жыхарка гораду Жана Абрамава пратэставала супраць яе высяленьня з кватэры, якая перайшла ёй у спадчыну. У пікеце бралі ўдзел таксама грамадзскія актывісты Юрка Бакур і Іван Стасюк.

02.12.2008 У Чавусах зьбіраюць подпісы супраць будаўніцтва АЭС

Актывісты горацкай ініцыятывы “Антыядзерная група” ўзнавілі збор подпісаў супраць будаўніцтва ў Беларусі атамнай электрастанцыі.

02.12.2008 Віцебск: праваабаронцу не далі дазволу на пікеты

Сябра БХК Павал Левінаў меркаваў правесьці шэраг пікетаў да 60-х угодкаў Усеагульнай дэклярацыі правоў чалавека, якія адзначаюцца сёлета.

У адказ на ягоную заяўку з гарвыканкаму прыйшла адмова за подпісам намесьніка старшыні Паўла Лосіча. Спадар Лосіч адмовіў праваабаронцу з тае прычыны, што пікеты меркавалася правесьці ў жылых мікрараёнах, а не ў адмыслова вызначаных гарвыканкамам месцах — ва ўскраінных гарадзкіх парках.

01.12.2008 У Чавусах зьбіраюць подпісы супраць будаўніцтва АЭС

Актывісты горацкай ініцыятывы “Антыядзерная група” ўзнавілі збор подпісаў супраць будаўніцтва ў Беларусі атамнай электрастанцыі.

01.12.2008 Моладзь БНФ распачынае кампанію за свабодныя СМІ

Намесьнік старшыні Моладзі БНФ Антон Каліноўскі падаў заяўку на правядзеньне пікету ў падтрымку незалежных газэтаў “Наш Час”, “Наша Слова”, “Віцебскі Кур’ер” і іншых, якія ня могуць выдавацца і распаўсюджвацца ў нашай краіне. Паводле Антона Каліноўскага, гэтая заяўка можа быць пачаткам шырокамаштабнай кампаніі Моладзі БНФ у падтрымку незалежных сродкаў масавай інфармацыі.

28.11.2008 “Невыязныя” пройдуць маршам

Генэральная пракуратура і Міністэрства ўнутраных спраў на заявы дэмакратычных актывістаў наконт забароны выезду за мяжу далі фармальныя адказы. Некаторым з заяўнікаў прыпісалі неіснуючыя крымінальныя справы. На знак пратэсту 10 сьнежня адбудзецца вулічная акцыя “невыязных”.

27.11.2008 Мікалай Гаўрыленка: “КДБ сумесна з падаткавай інспекцыяй працягваюць ціск на мяне”

26 лістапада актывіст і сябра камітэта АГП, экс-кандыдат ў дэпутаты парламента ад АДС Мікалай Гаўрыленка атрымаў заказны ліст з паведамленнем, што ён абавязаны з’явіцца за дзень да гэтага, 25 лістапада, у інспекцыю Мінстэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Лельчыцкім раёне да старэйшага дзяржаўнага існпектара Юшчанка А. А.

25.11.2008 Берасьцейскія праваабаронцы падалі заяўкі на правядзеньне мітынгу і дэманстрацыі 10 снежня

Берасцейскія праваабаронцы накіравалі гарадзскім уладам дзве заяўкі на правядзеньне акцый, прысвечаных 60-годдзю прыняцьця ААН Усеагульнай дэклярацыі правоў чалавека. У Сусьветны дзень абароны правоў чалавека 10 снежня яны яшчэ раз хочуць зьвярнуць увагу да праблемаў з правамі чалавека ў нашай краіне, нагадаць жыхарам Берасьця пра Усеагульную дэклярацыю правоў чалавека.

25.11.2008 Затрыманьні ля Валадаркі з прымяненьнем фізычнай сілы

Трынаццаць чалавек было затрымана вечарам 24 лістапада ля брамы ізалятару на Валадарскага. Моладзь зноў прыйшла да турмы, каб выказаць салідарнасьць са зьняволеным Аляксандрам Баразенкам.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства