Навіны на тэму: акцыі
12.02.2009 Малады Фронт падае ў суд на Менгарвыканкам
Малады Фронт падае скаргу ў суд на Менскі гарадзкі выканаўчы камітэт, якія пратэрмінаваў адказ на заяву аб правядзеньні сьвяточнага шэсьця і канцэрта 14 лютага.
12.02.2009 Аўганскі ветэран адмовіўся ад юбілейнага медаля
Шафёр сельскагаспадарчага прадпрыемства “Бярозаўскае”, ветэран вайны ў Аўганістане Вячаслаў Матус адмовіўся ісці ў Першамайскі сельвыканкам атрымліваць юбілейны медаль да 20-годдзя вываду войскаў з Аўганістана.
12.02.2009 У Мастах пачынаецца кампанія супраць незаконнай дактыласкапіі
Мастоўскія актывісты Руху “За Свабоду” распачынаюць кампанію супраць незаконнай дактыласкапіі. Нагадаем, што мясцовыя мужчыны апошнімі днямі масава атрымліваюць позвы ў Мастоўскі РАУС для здачы адбіткаў пальцаў.
11.02.2009 Памяці зніклых
На сённяшняй прэс-канферэццыі лідэры АГП заявілі, што Аб’яднаная грамадзянскай партыя рыхтуе шэраг мерапрыемстваў да дзесяцігоддзя з дня загадкавай смерці былога намесніка старшыні Вярхоўнага Савета Генадзя Карпенкі, гвалтоўнага знікнення экс-старшыні Цэнтрвыбаркама Віктара Ганчара і былога міністра ўнутраных справаў генерала Юрыя Захаранкі, якія былі сябрамі АГП, а таксама вядомага прадпрымальніка Анатоля Красоўскага. Пра гэта ў сераду журналістам распавялі лідэры партыі.
11.02.2009 Кіраўнікам Светлагорска прапануюць далучыцца да роднай мовы
У мясцовы райвыканкам накіраваны зварот актывістаў аб удзеле вертыкальнікаў і дэпутатаў у другой нацыянальнай дыктоўцы па беларускай мове. Яна запланавана на 21 лютага.
11.02.2009 Дзень святога Валянціна пакуль не дазволілі
Менгарвыканкам пакуль не даў адказу на просьбу актывістаў Маладога Фронту аб правядзенні шэсця ў Дзень святога Валянціна. Між тым моладзевыя актывісты гавораць, што намераны праводзіць святочную імпрэзу і без дазволу гарадскіх уладаў.
05.02.2009 У Мастах дэпутату адмовілі ў правядзенні пікету
Дэмакратычны дэпутат збіраўся інфармаваць грамадзян пра сітуацыю ў краіне ў сувязі з паглыбленнем крызісу. Ён лічыць патрэбным прыцягнуць увагу грамадскасці і ўлады да таго, што з-за росту цэн на камунальныя паслугі і дэвальвацыю рубля пагоршыўся матэрыяльны стан жыхароў горада.
04.02.2009 «Лібералізацыя» па-гомельску
Суд Цэнтральнага раёну Гомеля аштрафаваў 3 лютага Андруся Цянюту за ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве на 50 базавых велічыняў. Міліцыянты таксама абвінавацілі яго ў супраціве падчас затрыманьня. За гэта яго пакаралі штрафам на 30 базавых велічыняў. Агулам штраф атрымаўся 2 мільёны 800 тысяч рублёў, альбо тысячу амэрыканскіх даляраў.
03.02.2009 У Дзень Волі апазыцыя ня пойдзе на Бангалёр
У панядзелак, 2 лютага, кіраўнікі Партыі БНФ падалі ў Менскі гарвыканкам заяўку на правядзеньне 25 сакавіка шэсьця i мітынгу, прымеркаваных да чарговых угодкаў абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі ў 1918 годзе
03.02.2009 У Ганцавічах хлопец абвясціў у арышце галадоўку
Арыштаваны на 10 сутак жыхар Ганцавічаў Аляксандр Занька абвясціў галадоўку. Пра гэта паведаміў бацька арыштаванага Мікалай Занька.
03.02.2009 “КДБ нас гоніць – Канстытуцыя абароніць?”
Актывісты Гомельскага Маладога Фронту і “Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі” зладзілі акцыю пратэсту супраць самаўпраўнасьці КДБ.
02.02.2009 Пікеты ў падтрымку “Вольнага Глыбокага” забароненыя
Глыбоцкі райвыканкам не дазволіў праводзіць пікеты ў абарону недзяржаўнай газэты “Вольнае Глыбокае” на гарадзкім кірмашы - там, дзе распаўсюджваецца адзінае на Віцебшчыне незалежнае выданьне.
02.02.2009 Акцыя “Не палітычнаму прызыву!” ля Міністэрства абароны
Болей за дзесятак актывістаў незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” сталі насупраць будынку Міністэрства абароны з расьцяжкай “Не палітычнаму прызыву!”
02.02.2009 Дзень Волі 2009: Ад Акадэміі навук да Кастрычніцкай
Сёння кіраўніцтвам Партыі БНФ (старшыня Лявон Баршчэўскі, намеснікі Вінцук Вячорка, Віктар Івашкевіч і Аляксей Янукевіч) будзе пададзена заяўка ў Мінгарвыканкам на правядзенне 25 сакавіка традыцыйнай акцыі, прымеркаванай да 91 х угодкаў абвяшчэння незалежнасці БНР.
02.02.2009 Пікет супраць незаконнага прызыву ў войска прайшоў у Кіеве
Актывісты Маладога Фронту правялі акцыю пратэсту супраць незаконнага прызыву ў войска апазыцыйных моладзевых актывістаў ля беларускай амбасады ў Кіеве.










