Навіны на тэму: акцыі
20.02.2009 21 лютага чалавецтва адзначае Міжнародны дзень роднай мовы
Грамадскае аб’яднанне “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны” запрашае вас прыняць удзел 21 лютага ў мерапрыемствах, прымеркаваных да 10-х угодкаў Міжнароднага дня роднай мовы, заснаванага па рашэнні ЮНЕСКА.
19.02.2009 Адкрыты ліст FIDH да намесьніка старшыні Адміністрацыі Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь
Адкрыты ліст намесьніку старшыні Адміністрацыі Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь
Парыж, 18 лютага 2009
Міжнародная фэдэрацыя правоў чалавека FIDH і яе сябар Праваабарончы цэнтр “Вясна” выказваюць сваю занепакоенасьць з прычыны выкарыстаньня гвалту беларускімі спэцыяльнымі службамі супраць удзельнікаў мірных акцыяў у Менску 14 і 16 лютага 2009 году.
14 лютага 2009 году, у Менску адбылася мірная акцыя моладзевага палітычнага руху “Малады фронт”. Паводле інфармацыі ПЦ “Вясна”, удзельнікі гэтай мірнай акцыі былі гвалтоўна атакаваныя спэцыяльным падраздзяленьнем Міністэрства Ўнутраных Справаў.
Дзесяткі мірных дэманстрантаў былі зьбітыя. Выкарыстаньне гвалту сіламі Міністэрства Ўнутраных Справаў было грубым парушэньнем права на свабоду мірных сходаў.
19.02.2009 Партыя БНФ падала заяўку на Дзень Волі
Кіраўніцтва Партыі БНФ падало заяўку на правядзеньне акцыі 25 сакавіка і агучыла прапановы па пераадоленьні наступстваў крызісу
19.02.2009 Пачалося «цкаванне» удзельнікаў акцыі салідарнасці ў Барысаве
Удзельнікам акцыі салідарнасці, якая прайшла ў Барысаве 16 лютага, пагражаюць выключэннем з навучальных установаў.
19.02.2009 22 сакавіка ў Варшаве адбудзецца штогадовы канцэрт “Салідарныя з Беларуссю”
Канцэрт стаў традыцыйным і праходзіць штогод у Варшаве напярэдадні альбо адразу пасля беларускага дня незалежнасці 25 сакавіка. Яго арганізатарам выступае польская ініцыятыва “Вольная Беларусь”.
19.02.2009 Забароненыя пікеты супраць АЭС
Гарадзенскі абласны суд не задаволіў касацыйную скаргу грамадскага актывіста з Астраўца Міколы Уласевіча, які не пагадзіўся з рашэннем мясцовых уладаў аб забароне на правядзенне шэрагу пікетаў супраць пабудовы атамнай электрастанцыі на тэрыторыі Астравецкага раёна.
17.02.2009 Мірныя акцыі ў Менску: па старым сцэнары
16 лютага ў 18 гадзін на Кастрычніцкай плошчы Менска пачалася акцыя салідарнасці з палітвязнямі.
17.02.2009 У Мінску амаль на 3 гадзіны затрымалі журналістку «Нашай Нівы»
Увечары 16 лютага на Кастрычніцкай плошчы Мінска затрымалі фотакарэспандэнтку «Нашай Нівы» Юлію Дарашкевіч, якая асвятляла ладжаную актывістамі апазіцыі акцыю салідарнасці.
17.02.2009 Касацыйная скарга сямі берасцейскіх актывістаў не задаволена
У Берасцейскім абласным судзе адбыўся разгляд касацыйнай скаргі сямі берасцейскіх актывістаў, Рамана Кісляка, Сяргея і Вольгі Вакуленка, Уладзіміра Красько, Віктара Клімуса, Яўгена Сашко і Зміцера Шыманскага, на рашэнне суда Ленінскага раёна Берасця ад 16 снежня 2008 года. Актывісты ў сваёй скарзе прасілі прызнаць рашэнне суда незаконным і парушаючым іх правы.
17.02.2009 Акцыя Салідарнасьці ў Барысаве: міліцыя перапісала ўдзельнікаў
16 лютага актывісты грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» вышлі ў цэнтр Барысава з бела-чырвона-белым сцягам, расцяжкай «Салідарнасць» і запаленымі свечкамі.
16.02.2009 Разгон “Акцыі любові”
14 лютага спэцназ міліцыі разагнаў несанкцыянаваную “Акцыю любові”, якую арганізаваў “Малады фронт”
13.02.2009 У пікетах супраць АЭС ізноў адмоўлена
Чарговыя спробы грамадскіх актывістаў Вілейкі і Маладзечна правесці пікеты супраць пабудовы АЭС не атрымалі поспеху. Вілейскі і Маладзечанскі выканаўчыя камітэты далі адмоўныя адказы на заявы актывістаў.
13.02.2009 У глыбоцкім касцёле забаранілі прэзентацыю кнігі "Жаўнеры БНР"
У касцёле Святой Тройцы ў Глыбокім забаранілі прэзентацыю кнігі гісторыка Алега Латышонка "Жаўнеры БНР". Пра гэта паведамляе рэгіянальны партал "Весткі.info". Хто менавіта прыняў рашэнне пра забарону — не паведамляецца.
13.02.2009 У сталіцы на 14 лютага запланаваны Дзень цвярозасці
Галоўнае ўпраўленне ўнутраных спраў Мінгарвыканкама звярнулася з прапановай да гарадскіх уладаў правесці 14 лютага ў межах кампаніі "ДабраБыт" акцыю "Дзень цвярозасці".
13.02.2009 Адбыўся суд над Дашкевічам і Дземідзенкам
Міколу Дземідзенку суд аштрафаваў на 35 базавых велічыняў – гэта 1 мільён 225 тысячаў рублёў. Зьмітра Дашкевіча – на 40 базавых, 1 400 тысячаў рублёў










