Навіны на тэму: акцыі
19.03.2009 Начная акцыя ў Эўропе за дэмакратыю ў Беларусі
Мінулай ноччу па ўсёй Эўропе маладыя актывісты правялі акцыю супраць дыктатуры ў Беларусі. Яна была прымеркаваная да чарговай гадавіны несумленных выбараў прэзыдэнта ў Беларусі.
16.03.2009 У Мінску адбыўся другі этап II Агульнанацыянальнай дыктоўкі
15 саквіка больш за 100 чалавек рознага веку прынялі ўдзел у другім этапе II Агульнанацыянальнай дыктоўкі ў Мінску. Як паведаміў БелаПАН, дыктоўка ладзілася ў сталічных офісах Таварыства беларускай мовы і Беларускага ПЭН-цэнтра.
16.03.2009 За ўлёткі да Дня Канстытуцыі – у пастарунак
Віцебскага моладзевага актывіста Кастуся Іванова 15 сакавіка міліцыянты затрымалі каля ўнівермагу, дзе хлопец раздаваў мінакам улёткі, адмыслова прымеркаваныя да Дня Канстытуцыі.
13.03.2009 Набліжаецца 25 сакавіка, а адказу чыноўнікаў няма
Сёлетняя акцыя на Дзень Волі будзе “лакмусавай паперай” для беларускай улады на прадмет намераў па дэмакратызацыі ўнцутрыпалітычнага жыцьця ў краіне. Пра гэта сёньня на прэсавай канфэрэнцыі казалі заяўнікі вулічнай акцыі на Дзень Волі лідэры Беларускага народнага фронту Лявон Баршчэўскі, Вінцук Вячорка і Віктар Івашкевіч
13.03.2009 БРСМ ладзіць акцыю “Размаўляй па-беларуску!”
Сёньня ў Магілёўскім дзяржаўным унівэрсытэце актывісты БРСМ ладзяць акцыю ў падтрымку беларускай мовы. Сябры дзяржаўнага аб’яднаньня сьцьвярджаюць: зараз размаўляць па-беларуску модна.
13.03.2009 Незалежным прафсаюзным суполкам адмаўляюць у рэгістрацыі
Лідэры Незалежнага прафсаюзу радыёэлектроннай прамысловасьці заявілі аб правядзеньні сэрыі акцыяў пратэсту 3 красавіка. Пікеты і мітынгі ў розных гарадах Беларусі маюць зьвярнуць увагу на адмовы ў рэгістрацыі першасных прафсаюзных суполак.
12.03.2009 Цэнтр падтрымкі чарнобыльскіх ініцыятыў разгарне кампанію "Рэгіёны супраць АЭС"
Адбылося паседжанне Цэнтра падтрымкі чарнобыльскіх ініцыятыў. Прынятае рашэнне пра падрыхтоўку кампаніі "Рэгіёны супраць АЭС".
10.03.2009 Прафсаюз РЭП плануе 3 красавіка правесці агульнарэспубліканскую акцыю пратэсту
Прафсаюз работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП) плануе 3 красавіка правесці агульнарэспубліканскую акцыю пратэсту, паведаміў БелаПАН адзін з лідэраў арганізацыі Аляксандр Бухвостаў.
09.03.2009 Праваабаронцы аб'яўляюць конкурс творчых прац на тэму смяротнага пакарання
У студзені 2009 году ў Беларусі распачалася кампанія “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання”. У рамках гэтай кампаніі абвяшчаецца конкурс творчых прац па тэме смяротнага пакарання.
04.03.2009 Чарговы штраф за беларускую мову
Суд Цэнтральнага раёну Гомеля аштрафаваў на 525 тысячаў рублёў удзельнікаў акцыі ў падтрымку роднай мовы.
04.03.2009 Актывістаў “Маладога фронту” пакаралі мільённымі штрафамі
Буйнымі грашовымі штрафамі скончыліся суды над актывістамі “Маладога фронту”, якія 2 сакавіка каля адміністрацыі Аляксандра Лукашэнкі пратэставалі супроць палітычнага тэрору.
03.03.2009 Сёньня – суды над удзельнікамі пікету ля рэзыдэнцыі прэзыдэнта
2 сакавіка пяць актывістаў “Маладога Фронту” сталі насупраць будынку адміністрацыі прэзыдэнта з расьцяжкай “Не палітычнаму тэрору”. Да іх выйшлі ахоўнікі. На патрабаваньне спыніць пікет, маладафронтаўцы адказалі, што яны маюць права выказваць сваё меркаваньне.
27.02.2009 Праваабаронцу забаранілі праводзіць пікет у Дзень беларускай міліцыі
Віцебскі праваабаронца Павел Левінаў атрымаў пісьмовую адмову з гарвыканкама на правядзенне пікету супраць парушэння правоў грамадзян супрацоўнікамі міліцыі.
24.02.2009 Праціўнікі будаўніцтва АЭС выдалі газету
Старшыня аргкамітэта ініцыятывы "Астравецкая атамная – гэта злачынства" Мікола Уласевіч паведаміў пра выпуск першага нумару газеты "Астравецкі веснік".
24.02.2009 У Менску прайшоў пікет салідарнасьці з Дубскім
23 лютага на Кастрычніцкай плошчы дзевяць актывістаў незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” правялі пікет салідарнасьці з Арцёмам Дубскім, адным зь фігурантаў “справы 14-ці”, заведзенай на актыўных удзельнікаў акцыяў пратэсту прадпрымальнікаў у студзені 2008 году.










